25 Апреля, 2024 Четверг

Юбилей: Агрэгатнаму заводу – 30 гадоў

  • 01 июля 2016 Экономика Беларуская 0

    27 чэрвеня 1986 года міністр трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання падпісаў загад аб стварэнні дырэкцыі будуемага прадпрыемства. Яго ўзводзілі як філіял Мінскага трактарнага завода. Планавалася, што ў перспектыве ці не ўвесь МТЗ перабярэцца пад Смаргонь. А напачатку філіял павінен быў выпускаць колавы энерганасычаны трактар. Але ён так і не сышоў з канвеера.

    Неўзабаве распаўся Савецкі Саюз, і завод перапрафілявалі.

    І хаця днём стварэння завода лічыцца 1986 год, але яго будаўніцтва пачалося раней – у 1985 годзе. Тады ўжо рыхтавалі будаўнічую пляцоўку. І там напачатку было працоўнае месца першых работнікаў гэтага прадпрыемства, спецыялістаў і простых рабочых.

    Філіял застаўся ў мінулым

    Трэба адзначыць, што да 2000 года прадпрыемства працавала як філіял МТЗ, потым была праведзена рэарганізацыя, замест філіяла паявілася новая назва — Смаргонскі агрэгатны завод. Але ён па-ранейшаму ўваходзіў у склад МТЗ.

    У 2006 годзе быў выпушчаны садовы трактар – МТЗ-921. Яго зборку наладзілі на базе трактаракамплектаў Мінскага трактарнага завода. У гэтага трактара больш вузкая каляя, бо прызначаны ён для работы на вінаградніках. Па магутнасці не саступае МТЗ-82, нават пераўзыходзіць яго. А яшчэ так званы садовы трактар можа выкарыстоўвацца ў сельскай гаспадарцы.

    У 2009 годзе было выраблена 15 тысяч мотаблокаў, у 2010 – 10 тысяч міні-трактароў. А яшчэ на заводзе асвоілі выраб тралёвачных трактароў. Але “на свет” паявіліся толькі 4 спецыялізаваныя машыны.

    Праз 5 гадоў на САЗе пачалі выпускаць мотакультыватар. У гэтым жа годзе па версіі нацыянальнага бізнес-рэйтынгу прадпрыемства было ўдастоена звання “Экспарцёр года”.

    2015 год – у масавую вы-творчасць запушчаны мотакультыватар і міні-трактар “Беларус-152”. А яшчэ па версіі нацыянальнага бізнес-рэйтынгу заводу было пры-своена званне “Лідар галіны ў сваёй намінацыі”.

    Пад заводскімі карпусамі ёсць вялізныя падвалы. Не выключана, што ў іх таксама планавалася размясціць вы-творчасць, толькі ваеннага прызначэння. У Савецкім Саюзе амаль усе буйныя прамысловыя прадпрыемствы выпускалі адначасова не толькі грамадзянскую, але і ваенную прадукцыю.

    Замест энерганасычанага трактара першым вырабам завода было прыстасаванне, якое падключалася да мота-блока. На ім мацавалася дыскавая піла, пры дапамозе якой можна было апрацоўваць драўніну. Крыху пазней завод пачаў выпускаць дэталі па кааперацыі. Неўзабаве асвоіў выраб мотаблока. На той час, а быў гэта канец 80-гадоў, прадпрыемства знаходзілася ў стадыі будаўніцтва, узводзіўся 34-ы жылы мікрараён.

    У 1991-1992 гадах на заводзе асвоілі выраб прычэпа да легкавога аўтамабіля. У гэтым жа годзе тут пачалі збіраць міні-трактар МТЗ-082 і навясное абсталяванне да яго, якое было распрацавана заводскімі канструктарамі. Потым завадчане выпускалі мотаблочныя прычэпы і снегаачышчальнікі.

    Прадукцыя агрэгатнага завода пастаўлялася на рынкі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Былі арганізаваны пастаўкі смаргонскай тэхнікі ў Венесуэлу, некалькі трактароў знайшлі спажыўцоў у Канадзе і ЗША. А ўвогуле, за ўвесь перыяд работы прадпрыемства яго вырабы адпраўляліся ў 40 краін свету на азіяцкім і афрыканскім кантынентах, у Еўропе.

    Агрэгатны завод наладзіў цеснае супрацоўніцтва з Акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь, быў распрацаваны робат на базе міні-трактара МТЗ-082. Ён прызначаўся для службаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, мог выкарыстоўвацца для размініравання, работы з ядахімікатамі, у моцна задымленых месцах. Для гэтай робатызаванай тэхнікі было прадугледжана дыстанцыйнае кіраванне. Выпуск робата пакуль не нала-джаны, Акадэмія навук яго дапрацоўвае.

    На САЗе выпускалі шахтныя машыны. Потым быў зроблены перапынак. Цяпер аднаўляецца выпуск гэтай тэхнікі. Справа ў тым, што ранейшыя ўзоры шахтных машын аказаліся не вельмі ўдалымі, яны распрацоўваліся на МТЗ. Работнікі агрэгатнага завода ўдасканальваюць гэту тэхніку, каб яна адпавядала патрабаванням, якія прад’яўляе “Беларуськалій”, каб можна было прадаваць шахтныя машыны не толькі “Беларуськалію”, але і іншым горназдабываючым прад-прыемствам.

    Увага сацыяльна-бытавой сферы

    Смаргонскі агрэгатны завод лічыцца адным з буйных прадпрыемстваў раёна. На ім працуюць 1100 чалавек. За апошнія два-тры гады прад-прыемства набыло новае аблічча – адрамантаваны бытавыя памяшканні, пакоі, дзе абедаюць рабочыя, сталовая. І ў гэтым вялікая заслуга папярэдняга дырэктара Яўгена Сонцава, які распачаў рамонтныя работы. Яны прадаўжаюцца і цяпер. Новы дырэктар Васіль Ясюкевіч таксама прытрымліваецца думкі, што ўмовы для работнікаў павіны быць добрыя. У гардэробах устаноўлены новыя шафы для адзення альбо мадэрнізаваны ранейшыя. Тут ёсць душавыя памяшканні, сушылкі для абутку, цяпер выконваецца рамонт санвузлоў.

    У заводскім інтэрнаце спецыялісты мяняюць электра-праводку. Ужо заканчваюць работы на 4-м паверсе. Да канца года ўся старая электраправодка павінна быць заменена на новую. У фае выкананы рамонт, устаўлены металічныя дзверы ў адпаведнасці з супрацьпажарнымі патрабаваннямі. У дзвярах ёсць дамафон, а ў жыльцоў кожнага блока – “таблетка”. На вахце вахцёр мае пульт для таго, каб адчыніць гэтыя дзверы. Уваход у інтэрнат абсталяваны відэакамерай. З яе праглядваецца прылягаючая тэрыторыя. Сістэма відэаназірання ўстаноўлена на двух паверхах інтэрната, каб вахцёр мог сачыць за парадкам на калідорах. Відэакамерамі будуць аснашчаны і іншыя паверхі інтэрната.

    Набывае сучасны выгляд прапускная сістэма на самім заводзе. Раней ахоўнікі карысталіся партатыўнымі металашукальнікамі. Гэта займала пэўны час.

    Цяпер работнікі завода праходзяць праз рамку металашукальніка. На прахадной устаноўлены электронныя турнікеты.

    Працаўнікі-спартсмены

    На агрэгатным заводзе добра наладжана спартыўная работа, з работнікаў розных падраздзяленняў створаны 6 каманд. Яны спаборнічаюць паміж сабою, вызначаюцца лепшыя спартсмены. Пасля заводскай спартакіяды фар-міруецца зборная, якая ўдзельнічае ў раённых спаборніцтвах па 13 відах спорту.

    Гэты год пачаўся добра для спартсменаў агрэгатнага завода. Былі дастойныя вынікі, прызавыя месцы. Лепш чым раней завадчане выступілі ў спаборніцтвах па стральбе, плаванні. Крыху горшы паказчык на летняй раённай спартакія-дзе працоўных. Прычына – неўкамплектаванасць футбольнай каманды. Асноўны састаў баявы і можа канкурыраваць з іншымі футбольнымі дружынамі, а вось з заменамі ёсць праблемы — слабаватыя ігракі.

    Пасля правядзення кожнага спаборніцтва пераможцаў заахвочваюць грашовымі прэміямі. А напрыканцы года па выніках спартакіяды таксама вызначаюцца лепшыя спарт-смены. Крытэрый ацэнкі – прызавыя месцы і актыўны ўдзел у раённых спаборніцтвах па двух і больш відах спорту. Гэтых людзей узнагароджваюць граматамі, заахвочваюць фінансава.

    “Візітнай карткай” агрэгатнага завода з’яўляецца санітарная дружына. На працягу 5-6 апошніх гадоў яна прадстаўляе наш раён на абласных спаборніцтвах. Двойчы там займала першае месца. Сандружынніцы САЗа ўдзельнічалі і ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Выступілі дастойна. Адзін раз падняліся на другую прыступку гонару, другі – на пятую.

     

     

    Автор: Юрый ЯНУШКЕВІЧСветлы шлях

Комментарии (0)