24 Апреля, 2024 Среда

Як тэхніку падрыхтуеш, так урад­жай і ўбярэш

  • 05 июля 2016 Экономика Беларуская 0

    Набліжаецца самая адказная се­ль­с­ка­гас­па­дар­чая кампанія – жні­во. Ці гатовы шчучынскія хле­ба­ро­бы да прадстаячага эк­за­ме­ну? У якім стане зна­ходзіц­ца зернеўборачная тэхніка? Ці на­ведзе­ны належны парадак на скла­дах і зернесушыльных ком­п­лек­сах? Каб атрымаць аб­’­ек­тыў­ныя адказы на гэтыя пы­тан­ні ў гаспадаркі раёна выехала спе­цы­я­ль­ная камісія на чале з на­ча­ль­ні­кам упраўлення се­ль­с­кай гаспадаркі і харчавання Ге­надзі­ем Баляслававічам Хо­мі­чам. Акрамя спецыялістаў рай­се­ль­гас­хар­чу, у рэйдзе прынялі ўдзел таксама работнікі РАНС і ра­ён­най інспекцыі па на­сен­ня­вод­с­т­ве, каранціне і ахове рас­лін.

    На мехдвары ААТ “Васілішкі” мы ўбачылі чысціню і па­ра­дак. Сваіх  “жалезных волатаў” кла­пат­лі­ва апякаюць ме­ха­ні­за­та­ры. Усе забяспечаны спе­цадзен­нем і спецабуткам.

    – У нашай гаспадарцы на­ліч­ва­ец­ца 23 зернеўборачныя кам­бай­ны, з якіх два новыя, – заз­на­чае дырэктар ААТ “Васілішкі” Уладзі­мір Часлававіч Серахан. – Тэх­ні­ка як след дагледжана, таму збо­яў у рабоце быць не павінна. Сё­ле­та нам прадстаіць убраць 5750 гектараў зерневых і зер­не­ба­бо­вых культур. Плануем на­ма­ла­ціць 33 тысячы тон зерня.

    Выдатна падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі ў ААТ “Дэмбрава” і СВУ “Пратасаўшчына”. А вось у “Жалудоцкім агракомплексе” на мо­мант праверкі аказаліся няс­п­раў­ны­мі два зернеўборачныя кам­бай­ны – “Джон Дзір” і “Мега”.

    – Запчасткі для “амерыканца” ўжо куплены і зараз пра­ходзяць “растаможку”, – за­пэў­ніў намеснік дырэктара “Жалудоцкага агракомплексу” Ге­надзій Іосіфавіч Юрэвіч. – Праз дзень-два ён будзе гатовы выйсці ў по­ле. Хутка вернем у строй і ай­чын­ную машыну.

    Не ўсе камбайны былі ад­ра­ман­та­ва­ны і ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”, СВК “Орля” і Шчу­чын­с­кай ППРФ. Кіраўнікам гэ­тых гаспадарак пастаўлена задача апе­ра­тыў­на выправіць выяўленыя не­да­хо­пы.

    Асаблівую ўвагу ўдзе­ль­ні­кі рэйду засяродзілі на пытаннях вы­ка­нан­ня хлебаробамі правілаў ахо­вы працы і пажарнай бяспекі. Пра­вер­ка паказала, што ў гас­па­дар­ках раёна закуплена дас­тат­ко­вая колькасць неабходнага ін­вен­та­ру і сродкаў пажаратушэння. Імі ў поўнай меры ўкамплектаваны ўсе зер­неў­бо­рач­ныя камбайны і трак­та­ры.

    Падводзячы вынікі раённага аг­ля­ду тэхнікі, начальнік упраўлення се­ль­с­кай гаспадаркі і харчавання рай­вы­кан­ка­ма Генадзій Ба­ляс­ла­ва­віч Хоміч зазначыў:

    – Сёлета нам неабходна ўбраць 23481 гектар зерневых. Для гэтага задзей­ні­ча­ем 112 камбайнаў. У ме­ха­ні­за­та­раў пачынаецца гарачая па­ра, таму важна паклапаціцца, каб у кабінах машын спраўна пра­ца­ва­лі кандыцыянеры. Акрамя та­го, для ўсіх работнікаў, якія будуць за­ня­ты на ўборцы хлеба, важна арганізаваць паўнавартаснае хар­ча­ван­не. На наступным тыдні мы пачнём жніво і павінны за­вяр­шыць яго за дваццаць дзён.

    Аляксандр КАСПЯРЧУК.

    Автор: Александр КасперчукДзянніца

Комментарии (0)