24 Апреля, 2024 Среда

Гоман міхалішкаўскіх ніў

  • 10 августа 2016 Экономика Беларуская 0

    Ці чулі вы, як перашэптваюцца паміж сабой каласкі новага ўраджаю? А ці бачылі, якімі трапяткімі хвалямі прабягае па саспелых нівах жэўжык-вецер?

    Напрыканцы мінулага тыдня, у пятніцу, калі сонца бязлітасна паліла наваколле, а пра дождж не было і напаміну, я выправілася на жніво на міхалішкаўскія і спондаўскія палеткі.

    Пасля камбайна, якім кіруе Валерый Феліксавіч Дзенюш (у цэнтры), на прэс-падборшчыках за справу бяруцца Сяргей Люцыянавіч Чымбар (зле- ва) і Аляксандр Іванавіч Сташко (справа)
    Пасля камбайна, якім кіруе Валерый Феліксавіч Дзенюш (у цэнтры), на прэс-падборшчыках за справу бяруцца Сяргей Люцыянавіч Чымбар (злева) і Аляксандр Іванавіч Сташко (справа)

    Камбайнер Валерый Іванавіч Калтан і вадзіцель Іван Францавіч Валадзько
    Камбайнер Валерый Іванавіч Калтан і вадзіцель Іван Францавіч Валадзько

    Сушыльшчыкі Іван Зянонавіч Ляховіч і Станіслаў Бранісла- вавіч Іванцэвіч даводзяць зерне да патрэбнай кандыцыі
    Сушыльшчыкі Іван Зянонавіч Ляховіч і Станіслаў Браніслававіч Іванцэвіч даводзяць зерне да патрэбнай кандыцыі

    Андрэй Уладзіміравіч Бернюкевіч пасля вучо- бы вярнуўся працаваць у родную гаспадарку вадзіцелем
    Андрэй Уладзіміравіч Бернюкевіч пасля вучобы вярнуўся працаваць у родную гаспадарку вадзіцелем

    Нягледзячы на складанасць сёлетняй уборачнай кампаніі, хлебаробы раёна, у тым ліку і СВК “Міхалішкі”,  працуюць сумленна і стараюцца вырваць у “плаксівага” жніўня спрыяльныя для абмалоту збожжа гадзіны і дні.

    Хоць раённыя нівы ў гэтым годзе даюць значна менш, чым летась, новы ўраджай залатымі струменямі сыплецца ў калгасныя засекі. Па стане на 9 жніўня ў СВК “Міхалішкі” валавы намалот склаў 4 570 тон. Абмалочана 1 284 гектара, што складае 43 працэнта ад плану пры сярэднераённых 52. Ураджайнасць збожжавых ледзьве дацягвае да 35 цэнтнераў з гектара.

    Камбайнер Аляксандр Часлававіч Рацкевіч
    Камбайнер Аляксандр Часлававіч Рацкевіч

    Аляксей Іванавіч Жусін дапамагаў бацьку на жніве з 6 класа, а зараз ужо сам кіруе камбайнам
    Аляксей Іванавіч Жусін дапамагаў бацьку на жніве з 6 класа, а зараз ужо сам кіруе камбайнам
    Камбайнер Генадзь Мар’янавіч Васілеўскі спраўляецца і без памочніка
    Камбайнер Генадзь Мар’янавіч Васілеўскі спраўляецца і без памочніка

    Віталь Уладзіміравіч Гінтоф і Валянцін Іванавіч Куркуль абмалочваюць спондаўскія нівы
    Віталь Уладзіміравіч Гінтоф і Валянцін Іванавіч Куркуль абмалочваюць спондаўскія нівы

    Станіслаў Антонавіч Мілашэвіч – адзін з най- больш вопытных вадзіцеляў СВК “Міхалішкі”
    Станіслаў Антонавіч Мілашэвіч – адзін з найбольш вопытных вадзіцеляў СВК “Міхалішкі”
    Загадчык раслінаводчага ўчастка №2 Міраслаў Іосіфавіч Памецька
    Загадчык раслінаводчага ўчастка №2 Міраслаў Іосіфавіч Памецька

    – Негатыўны ўплыў, асабліва на яравыя культуры, зрабіла надвор’е, – тлумачыць галоўны аграном СВК “Міхалішкі” Андрэй Іосіфавіч Ствол.  У гэтым годзе добра бачна розніца нават у знешнім выглядзе расліны, не кажучы пра яе ўраджайнасць. На пясчаніках і гліністых глебах зусім кволая і слабая збажына. Вось каб хоць на месяц раней задажджыла – упэўнены, што сабралі б значна большы ўраджай.

    Праязджаючы ля калгасных ніў, заўважаю, што кукуруза і цукровыя буракі, дзякуючы працяглым дажджам, якія адмоўна адбіліся на тэмпах уборкі збожжавых, “адпіліся”. Прынамсі, “каралева палёў” вымахала ўжо ў рост чалавека.

    Усяго ў СВК “Міхалішкі” на жніве працуюць 11 камбайнаў, якія разбіты на два вытворчыя звяны.

    На маё традыцыйнае пытанне “Як працуецца?” брыгадзір раслінаводчага ўчастка №2 Міраслаў Іосіфавіч Памецька адказвае, усміхаючыся: “Як бачыце – добра! Надвор’е толькі б не падвяло!”.

    Іван Пятровіч Зімніцкі перавозіць зерне ад ніў да сушылак
    Іван Пятровіч Зімніцкі перавозіць зерне ад ніў да сушылак

    Вадзіцель Сяргей Станіслававіч Часнойць
    Вадзіцель Сяргей Станіслававіч Часнойць

    Камбайнер Аляксей Сяргеевіч Ліс
    Камбайнер Аляксей Сяргеевіч Ліс

    Віктар Іванавіч Бабіч і Іван Іосіфавіч Юшчык на жніве разам працуюць другі сезон
    Віктар Іванавіч Бабіч і Іван Іосіфавіч Юшчык на жніве разам працуюць другі сезон

    жниво Михалишки15

    …За ўсімі лічбамі і працэнтамі, у якіх мы прывыклі вымяраць ураджай, стаіць штодзённая праца хлебароба: загорнутае ў глебу зерне прарастае калівам новага ўраджаю і трапляе на наш стол караваем-2016, які пахне і міхалішкаўскімі, і спондаўскімі нівамі.

    Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

    Автор: Алена ГанулічАстравецкая праўда

Комментарии (0)