25 Апреля, 2024 Четверг

Ураджайныя клопаты гервятцаў

  • 12 сентября 2016 Экономика Беларуская 0

    Лета лічыцца гарачай парой для аграрыяў. Але не менш напружанай і адказнай для хлебаробаў з’яўляецца і восень са сваімі васьмю, а то і больш работамі. Трэба падрыхтаваць глебу пад сяўбу азімых, падкарміць зямельку, пасеяць, выкапаць бульбу ды буракі – хоць разарвіся!

    Тым не менш працаўнікі спраўляюцца.

    У СВК “Гервяты”, як і ў астатніх гаспадарках раёна, актыўна сеюць азімыя, капаюць бульбу і буракі і працягваюць нарыхтоўваць на зіму кармы.

    Не першы сезон на ўборцы кукурузы заняты Валянцін  Тадэвушавіч Гайдуль (злева). А заатэхнік па нарыхтоўцы  кармоў СВК “Гервяты” Станіслаў Станіслававіч Івашка  (справа) пільна сочыць за працэсам
    Не першы сезон на ўборцы кукурузы заняты Валянцін Тадэвушавіч Гайдуль (злева). А заатэхнік па нарыхтоўцы кармоў СВК “Гервяты” Станіслаў Станіслававіч Івашка (справа) пільна сочыць за працэсам

    Андрэй Часлававіч Лапуня падвозіць зерне
    Андрэй Часлававіч Лапуня падвозіць зерне

    Валянцін Баляслававіч Танковіч, сейбіт
    Валянцін Баляслававіч Танковіч, сейбіт

    Пад азімую сяўбу ў гаспадарцы падрыхтавана больш за 900 гектараў.

    – Пакуль сеем толькі пшаніцу,  гаворыць Валянцін Баляслававіч Танковіч, які не першы год заняты на сяўбе. – За дзень засяваю да 40 гектараў.

    Увогуле азімы клін збожжавых у СВК “Гервяты” сёлета складзе амаль 2 тысячы гектараў. Найбольш – а гэта 950 гектараў – зойме трыцікале. Плошча пад гэтай культурай сёлета ў параўнанні з мінулым годам пабольшала на 150 гектараў: гервятцы закладваюць зернесянаж менавіта з трыцікале.

    Іосіф Станіслававіч  Масевіч на магут- ным “Беларусе”  дапамагае тэхніцы  выкарастацца  з вязкай глебы
    Іосіф Станіслававіч Масевіч на магутным “Беларусе” дапамагае тэхніцы выкарастацца з вязкай глебы

    На буракаўборачным камбайне  “Кляйн” Павел Рыгоравіч Алексеявец  працуе трэці сезон
    На буракаўборачным камбайне “Кляйн” Павел Рыгоравіч Алексеявец працуе трэці сезон

    Аляксандр  Антонавіч Сташкевіч  за дзень перавозіць  да 60 тон цукровых  буракоў
    Аляксандр Антонавіч Сташкевіч за дзень перавозіць да 60 тон цукровых буракоў

    За дзень Рамуальд Станіслававіч Масевіч  збівае бульбоўнік на 10 гектарах
    За дзень Рамуальд Станіслававіч Масевіч збівае бульбоўнік на 10 гектарах

    На радасць жывёлаводам кукуруза, ролю якой у корма-вытворчасці цяжка пераацаніць, сёлета вымахала ў рост чалавека. Гервятцы першымі ў раёне пачалі яе ўборку.

    Па словах заатэхніка па нарыхтоўцы кармоў СВК “Гервяты” Станіслава Станіслававіча Івашкікалі не моцна задажджыць, то спажыўнага сіласу нарыхтуюць з лішкам.

    У СВК “Гервяты” добра сёлета ўрадзілі і буракі. На ўборцы цукровікаў працуе адзін магутны “капач” – буракаўборачны камбайн “Кляйн”, які за дзень убірае да 10 гектараў.

    – Пры пастаўцы буракоў на перапрацоўчы завод улічваецца іх цукровістасць, – гаворыць галоўны аграном СВК “Гервяты” Дзяніс Валер’евіч Кірпа. – Па гэтым паказчыку нашы буракі – найлепшыя ў раёне.

    Анатоль Іванавіч Карвэцкі і Генадзь Часлававіч Кардзіс  перавозяць “другі хлеб”
    Анатоль Іванавіч Карвэцкі і Генадзь Часлававіч Кардзіс перавозяць “другі хлеб”
    Уладзімір  Тадэвушавіч  Хаткевіч  заняты  на адвозе бульбы
    Уладзімір Тадэвушавіч Хаткевіч заняты на адвозе бульбы

    Капаць бульбу ў СВК “Гервяты сёлета дару- чана Рымасу  Вацлававічу  Трапшысу
    Капаць бульбу ў СВК “Гервяты сёлета даручана Рымасу Вацлававічу Трапшысу

    З боку дзяржавы вытворцам буракоў аказваецца дапамога. Страты на ранняй уборцы цалкам кампенсуюцца: вага буракоў, якія адгрузілі на загрузачныя пункты чыгункі да 10 верасня, аўтаматычна ўзрастае на 20 працэнтаў, з 10 па 20 верасня  на 15 працэнтаў.

    На парадку гервяцкіх хлебаробаў – і бульбакапанне. Паляводы на спецыяльнай пляцоўцы камбайна выдаляюць камяні з транспарцёру, па якім перасоўваецца паток бульбы. У СВК “Гервяты” пакуль накопваць 240 цэнтнераў бульбы з гектара – нядрэнны паказчык. А вось з рэалізацыяй “другога хлеба”, па меркаванні галоўнага агранома, сёлета ўзнікнуць праблемы: бульба ўрадзіла ва ўсіх.

    …Завіхаюцца на калгасных палетках механізатары, каб у час пасеяць і сабраць ураджай.

    Алена ГАНУЛІЧ,  фота аўтара.

    Автор: Алена ГанулічАстравецкая праўда

Комментарии (0)