22 Января, 2026 Четверг

Восеньскія работы працягваюцца...

  • 20 сентября 2016 Экономика Беларуская 0

    Адзін з асноўных клопатаў аграрыяў цяпер, у другой палове верасня, – сяўба азімых культур. На панядзелак, 19 верасня, у нашым раёне пасеяна 4 853 гектары азімых, што складае толькі каля 35 працэнтаў ад запланаванага, работы яшчэ шмат, як гэта ні падасца камусьці дзіўным, але стрымлівае… недахоп дажджоў, бо кожнаму аграному хочацца, каб зерне трапіла ў вільготную глебу, а не сухую.

    Што тычыцца лічбаў, то лідзіруе па тэмпах сяўбы азімых СВУ “Даманава”, СВК “Святая Воля”, ААТ “Косава”, дзе пасеяна больш за палову ад запланаваных плошчаў. Гэтыя работы ў сельгаспрадпрыемствах раёна павінны быць завершаны да 1 кастрычніка.

    Каля 200 гектараў у сельгаспрадпрыемствах раёна штодзень убіраецца кукурузы: на сілас, на зерне, на насенне. Больш за 60 працэнтаў убрана на сілас, на насенне – болей за 65 працэнтаў. На насенне гэтую культуру вырошчваюць восем сельгаспрадпрыемстваў, пяць з іх ужо завяршылі работу, не ўбраны толькі познія сарты ў ААТ “Мілейкі”, “Новыя Стайкі”, ЗТАА “Белагракультура”.  

    З панядзелка, 19 верасня, у раёне пачалася ўборка цукровых буракоў. У бягучым годзе усё паказвае на тое, што ўраджай будзе някепскім – каля 400 цэнтнераў з гектара. Гэта вышэй, чым у мінулым годзе, але, на жаль, адсутнасць ападкаў у жніўні і напачатку восені не дазволіць мець яшчэ больш высокія паказчыкі. Пачалася ўборка і бульбы; у сельгаспрадпрыемствах раёна ўбрана каля 100 гектараў другога хлеба, сярэдняя ўраджайнасць – 297 цэнтнераў з гектара. Самая высокая ўраджайнасць у СВК “Святая Воля” – 367 ц\га.

    Людміла ЮНЧЫК, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

    Автор: Людміла ЮНЧЫК, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)