29 Марта, 2024 Пятница

На першым плане ў аграрыяў кукуруза

  • 21 сентября 2016 Экономика Беларуская 0

    Уборка кукурузы на сілас і зялёны корм жывёле ў сельгасарганізацыях раёна зараз у самым разгары. З пачатку нарыхтоўкі са скошаных 7 300 гектараў атрымана 10 920 тон зялёнай масы.

    Як ужо было адзначана раней, сёлета сельгаскультура вырасла добрая, ураджайнасць яе ў сярэднім 220 цэнтнераў з гектара. Але ўсё ж у чарговы раз падкрэслю, што самым лепшым ураджаем «каралева палёў» надарыла аграрыяў ААТ «БВА», дзе маюць без малога 300 цэнтнераў з круга.

    Задаволены кукурузай і ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Таліца-агра». З заўважным энтузіязмам прыбіраюць яе камбайнеры Сяргей Канышка (на здымку) на КВК-800 і Анатоль Шэўчык на КГ-6, і задзейнічаныя на адвозцы вадзіцелі і механізатары. Па стане на 15 верасня калектыў нарыхтаваў 13 227 тон здробненай масы з 506 гектараў. засталося на палетках яшчэ 377 га, і работа не спыняецца.

    – Сіласу, у тым ліку і кукурузнага, павінна хапіць на ўсю зімоўку. У гаспадарцы будзе закладзена з яго чатыры траншэі. Зараз трамбуецца апошняя па ліку, – распавяла галоўны аграном СВК Галіна Касцюкавец.

    Да слова, акрамя сакавітага корму, у сельгасарганізацыі ёсць 1 526 тон сена (122,1% да плана), 13 359 тон сенажу – 83,5% ад плана (80,4% – сярэдні паказчык па раёне).

    Яшчэ корманарыхтоўчы канвеер працягвае працаваць, але ўжо на гэты час у «Таліцы-агра» назапашана 23,20 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы – паказчык адзін з лепшых сярод сельгасарганізацый раёна.

    Автор: Алена РАДКЕВІЧГолас Любаншчыны

Комментарии (0)