26 Апреля, 2024 Пятница

Жыццёва важныя пытанні абмеркавалі дэпутаты на чарговай сесіі райсавета

  • 03 октября 2016 Экономика Беларуская 0

    Што прадпрымаецца ў раёне па забеспячэнні санітарна-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­на­га дабрабыту – такое пы­тан­не стаяла на парадку дня 26-й сесіі раённага Савета дэ­пу­та­таў, якая адбылася 20 ве­рас­ня.  Але перад тым, як рас­па­чаць пленарнае пасяджэнне, стар­шы­ня райсавета Іван Юль­я­на­віч Сакалоўскі прапанаваў дэ­пу­та­там наведаць шэраг прад­п­ры­ем­с­т­ваў і арганізацый, у чыёй кам­пе­тэн­цыі і ахова нашага зда­роўя, і выпуск экалагічна чыс­тых прадуктаў, і клопат аб на­ва­ко­ль­ным асяроддзі. 

    Першым адрасам на гэтым «дэпутацкім маршруце» стала Шчу­чын­с­кае лясніцтва. Дырэктар ляс­га­са М.В. Сушчэўскі і ляснічы Д.А. Жла­ба расказалі аб той вялікай ра­бо­це, што праводзіць прад­п­ры­ем­с­т­ва па ачыстцы лясоў. – На вялікі жаль, іх санітарны стан – гэта досыць сур’ёзная праб­ле­ма. А ўсё таму, што нашым абы­ва­це­лям яўна не хапае экалагічнай ку­ль­ту­ры. Вось і прыходзіцца лес­ні­кам працаваць і з пілой, і з кус­та­рэ­зам, і з рыдлёўкай, і з мяшком … для збору бытавога смецця. Рэ­гу­ляр­ныя санітарныя вырубкі, на­рых­тоў­ка дроў і шчапы таксама да­па­ма­га­юць утрымліваць лес у на­леж­ным стане, – запэўніў Міхаіл Ві­то­ль­да­віч Сушчэўскі.

    Прыемна ўразілі дыхтоў-насцю і ка­ла­ры­там як сам новенькі офіс Шчу­чын­с­ка­га лясніцтва, так і доб­раў­па­рад­ка­ва­ная тэрыторыя вакол яго. Як падкрэсліў кіраўнік прад­п­ры­ем­с­т­ва, за апошнія гады ў рам­ках галіновай праграмы Шчу­чын­с­ка­му лясгасу ўдалося пабудаваць і рэ­кан­с­т­ру­я­ваць ажно пяць ад­мі­ніс­т­ра­цый­ных будынкаў лясніцтваў. А за­раз актыўна ідзе будаўніцтва пя­ці вытворчых блокаў. Ін­ф­рас­т­рук­ту­ра ўдасканальваецца, а гэта ста­ноў­ча адбіваецца і на ўмовах пра­цы работнікаў, і на выкананні тых шмат­лі­кіх задач, якія стаяць перад ле­са­гас­па­дар­чай установай.З гатоўнасцю расказалі аб сваіх нап­ру­жа­ных буднях і супрацоўнікі за­на­ль­на­га цэнтра гігіены і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі. Гэта менавіта яны стаяць на вар­це нашых інтарэсаў: сочаць за якас­цю вады, ажыццяўляюць наг­ляд над дзейнасцю прад­п­ры­ем­с­т­ваў, аберагаюць умовы нашай пра­цы, змагаюцца з пратэрміноўкай та­ва­раў на гандлёвых паліцах, рас­сле­ду­юць выпадкі інфекцыйных зах­вор­ван­няў і г.д.

    – Наш Шчучынскі ЗЦГіЭ носіць ста­тус занальнага, таму што мы ў сі­лу больш аснашчанай базы вы­кон­ва­ем яшчэ і заказы Мастоўскага ра­ё­на, – растлумачыў галоўны са­ні­тар­ны ўрач П.С. Волчак.

    Ён з гонарам паказаў ла­ба­ра­то­рыі, прадэманстраваў аб­с­та­ля­ван­не, прыадкрыў сакрэты спе­цы­фіч­най «кухні» эпідэміёлагаў. Ві­да­воч­на адно: на варце нашага здароўя і бяс­пе­кі стаіць кампетэнтная і вы­со­кап­ра­фе­сій­ная каманда санітарнай служ­бы.

    Размах вытворчасці і пер­с­пек­ты­вы развіцця ўразілі дэпутатаў на мас­ла­сыр­за­водзе. Пасля маш­таб­най рэканструкцыі, якая, дарэчы, будзе актыўна працягвацца, Шчу­чын­с­кі МСЗ стаў адным з самых су­час­ных малочнаперапрацоўчых прад­п­ры­ем­с­т­ваў краіны, ары­ен­та­ва­ным як на ўнутраны, так і знешні ры­нак. Дырэктар масласырзавода В.М. Строгі пазнаёміў з выт­вор­час­цю, расказаў аб эканамічным скач­ку, які адбыўся дзякуючы маг­чы­мас­цям выпускаць пасля тэхнічнай ма­дэр­ні­за­цыі новую лінейку сыроў вы­со­ка­га ўзроўню з вы­ка­рыс­тан­нем прапіёнавакіслых бактэрый. – Гэтыя сыры надзвычай за­пат­ра­ба­ва­ныя не толькі ў айчыннага, але і замежнага пакупніка. Іх кошт до­сыць высокі, аднак гурманы куп­ля­юць такі прадукт з за­да­ва­ль­нен­нем, – адзначыў Віталій Мікалаевіч Стро­гі і дадаў: – Сёння мы ўтрым­лі­ва­ем другую пазіцыю ў вобласці ся­род калег-малочнікаў па рэн­та­бе­ль­нас­ці. А вопыт, як захоўваць пра­дук­цыю, аптымальна вы­ка­рыс­тоў­ваць магчымасці сучаснага сы­рас­хо­віш­ча з мабільнымі стэ­ла­жа­мі, прыязджае вывучаць у Шчучын уся рэспубліка.

    Не сапернікам-канкурэнтам, а пар­т­нё­рам стаў для Шчучынскага МСЗ новы завод ТАА «Праймілк», які спецыялізуецца на вытворчасці фун­к­цы­я­на­ль­ных інгрэдыентаў на ас­но­ве сыроваткі. Дзякуючы гэтаму іна­ва­цый­на­му прадпрыемству ад­бы­ва­ец­ца стопрацэнтная пе­рап­ра­цоў­ка малака на малекулярным уз­роў­ні. Аб новай вытворчасці цікава рас­ка­заў дырэктар У.А. Фёдараў. Ён правёў па галерэі, адкуль, бы на да­ло­ні, бачна праз шкло, як працуе цэх. Дарэчы, работнікаў на вялікіх выт­вор­чых плошчах амаль не сус­т­рэ­неш: усё аўтаматызавана, людзі  – у аператарскіх, а вытворчы пра­цэс суцэльна «закаваны» ў трубы, ча­ны, іншае тэхналагічнае аб­с­та­ля­ван­не.

    Ганарацца ў ТАА «Праймілк» і сва­ім энергетычным комплексам тры­ге­не­ра­цыі, дзе адначасова вы­ра­ша­юц­ца пытанні гарачага во­да­за­бес­пя­чэн­ня і ацяплення, вып­ра­цоў­ва­ец­ца ўласная электраэнергія, а яшчэ – утвараецца пара для тэх­на­ла­гіч­ных патрэб, якая да таго ж у лет­нюю спёку ахалоджваецца і вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для кан­ды­цы­я­ні­ра­ван­ня ва ўсіх цэхах і офісе. Ёсць на прадпрыемстве свае ар­тэ­зі­ян­с­кая свідравіна, станцыі па абез­жа­лез­ван­ні і змякчэнні вады.

    Зразумела, дэпутатаў цікавіла, ці не ўяўляе новы завод экалагічнай небяс­пе­кі, наколькі эфектыўна пра­цу­юць ягоныя ачышчальныя збу­да­ван­ні? – У нас і тут задзейнічаны на­вей­шыя тэхналогіі, якім няма аналагаў у краіне, – падкрэсліў Уладзімір Аляк­сан­д­ра­віч Фёдараў. – Мем­б­ран­ныя ўстаноўкі дазваляюць ачыш­чаць ваду да такой ступені, што яе можна спускаць у адкрыты ва­да­ём.

    На пленарным пасяджэнні з дак­ла­дам выступіў галоўны ўрач Шчу­чын­с­ка­га занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі П.С. Волчак. – Работа санітарнай службы ажыц­цяў­ля­ец­ца ва ўзаемадзеянні з органамі ўлады, суб’ектамі гас­па­да­ран­ня, што дазваляе пад­т­рым­лі­ваць стабільны ўзровень са­ні­тар­на-эпідэміялагічнага дабрабыту ў ра­ё­не, – падкрэсліў Павел Ста­ніс­ла­ва­віч. Ён прааналізаваў сітуацыю з ін­фек­цый­ны­мі захворваннямі. На жаль, у нашым раёне за­рэ­гіс­т­ра­ва­на ўжо 16 выпадкаў віч-інфекцыі, якая перадалася палавым шляхам. Дзе­вяць віч-інфіцыраваных – гэта муж­чы­ны, пяць з якіх нідзе не пра­цу­юць. Галоўны санітарны ўрач за­ся­родзіў увагу на неабходнасці фар­мі­ра­ваць здаровы лад жыцця ў на­шых землякоў, больш актыўна пра­ца­ваць на прафілактыку. Дакладчык спыніўся таксама на пы­тан­нях санітарна-тэхнічнага ста­ну гандлёвых і вытворчых аб’ектаў, аб’­ек­таў водазабеспячэння і во­да­ад­вядзен­ня, на рабоце па доб­раў­па­рад­ка­ван­ні тэрыторый на­се­ле­ных пунктаў і г.д.

    Калектыўнымі намаганнямі на Шчу­чын­ш­чы­не зроблена нямала для падтрымання санітарна-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­на­га дабрабыту, аднак іс­ну­юць і праблемы, пра якія так­са­ма гаварылася на сесіі райсавета. Пат­ра­бу­юць рэканструкцыі га­рад­с­кія ачышчальныя збудаванні, спы­ні­ла­ся рэалізацыя рэспубліканскай праг­ра­мы «Чыстая вада» з-за ад­сут­нас­ці фінансавання. Пра гэтыя і ін­шыя «слабыя звёны» добра ведае ра­ён­ная ўлада і пры першай маг­чы­мас­ці мае намер вырашаць уз­ня­тыя пытанні.Сваімі думкамі, напрацоўкамі, пла­на­мі падзяліліся дэпутаты: ды­рэк­тар РУП ЖКГ Дз.В. Казаноўскі, га­лоў­ны ўрач ЦРБ С.Г. Ам­б­руш­ке­віч, дырэктар філіяла аб­л­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва В.Р. Навасардзян, ды­рэк­тар Шчучынскага лясгаса М.В. Суш­чэў­с­кі, старшыня Каменскага се­ль­с­ка­га Савета дэпутатаў С.А. Па­нас.На сесіі быў абмеркаваны шэраг і іншых актуальных пытанняў, якія ты­чы­лі­ся раённай інвестпраграмы, пра­дас­таў­лен­ня ў арэнду воднага аб’­ек­та, змяненні граніц сельскіх на­се­ле­ных пунктаў нашага раёна і інш. У рабоце 26-й сесіі раённага Са­ве­та дэпутатаў прыняў удзел стар­шы­ня райвыканкама С.В. Ложэчнік.

    Таццяна СТУПАКЕВІЧ. Фота аўтара. 

    Автор: Татьяна СтупакевичДзянніца
    Теги: 

Комментарии (0)