29 Марта, 2024 Пятница

"Пераходны" час жывёлагадоўлі

  • 03 ноября 2016 Экономика Беларуская 0

    З надыходам слатлівых восеньскіх  дзён малочна-таварныя фермы  перайшлі з пашавага на стойлавае  ўтрыманне. Змены зменамі – а абед ніхто не адмяняў! Смачны і багаты  вітамінамі і мінераламі корм на “сталы” рагулям дастаўляе даглядчык  МТК “Палушы” СВК “Гудагай” Валерый Іванавіч Юцкевіч, а дапамагае яму ў гэтым верны сябар і памочнік – конь Орлік.

    Для жывёлы, якая ўтрымліваецца на фермах, скончыліся “мядовыя” летнія месяцы, калі можна было шчыпаць траўку і “размінацца” на пашы суткамі навылёт. З надыходам кастрычніка рагулі перайшлі ў кароўнікі, хоць з “прагулкамі” поўнасцю не развіталіся.

    Як адбываецца пераход ад пашавага да зімне-стойлава ўтрымання жывёлы, мы  вырашылі даведацца на МТК “Палушы” СВК “Гудагай”.

    %d1%81%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b5-%d0%bd%d0%b0-%d0%b7%d0%b8%d0%bc%d0%bd%d0%b5%d0%b51

    На невялікіх фермах, у адрозненне ад сучасных камп’ютарызаваных, іншая атмасфера – утульна, цёпла. Ды і падыход да жывёлы індывідуальны – даяркі пазнаюць сваіх рагуль па пысе ці нават па голасе.

    З 1 кастрычніка дойны статак МТФ “Палушы” быў пераведзены з пашавага на стойлавае ўтрыманне. Зараз рагуль выганяюць на “праменад” на 2-3 гадзіны.

    Нягледзячы на надвор’е – і ў снег, і ў дождж, – даглядчык Валерый Іванавіч Юцкевіч на кані Орліку развозіць і раскладвае на кармавыя сталы ладныя порцыі сумесі з травы, сіласу і сенажу.

    – Зімой я развожу кармы, летам даглядаю жывёлу на пашы. Дойны статак фермы – а гэта прыблізна 180 кароў – мы прыганялі на дойку два разы на дзень. У нас практыкуецца кругласутачны выпас, – расказвае Валерый Іванавіч.

    %d1%81%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b5-%d0%bd%d0%b0-%d0%b7%d0%b8%d0%bc%d0%bd%d0%b5%d0%b52

    Да размовы далучаецца загадчыца МТФ “Палушы” Раіса Анатольеўна Роцкая:

    – Мне пашанцавала з пастухамі: хлопцы працавітыя. Праблем з імі не ўзнікае. Зімой падчас адпачынку іх замяняюць паляводы з раслінаводчай брыгады. – Я задаволена і работай іншых працаўнікоў. На ферме працуюць 6 даярак, 2 падвозчыкі, 1 слесар па гноевыдаленні, 1 слесар па рамонце малакапровада. Разам з ветурачом Алай Мікалаеўнай Алёкса, якая замацаваная за нашай фермай, робім вакцынацыю цялят, а пасля адпраўляем іх на дарошчванне на іншыя фермы.

    Зараз дойны статак МТФ “Палушы” складае 178 кароў. Адна ўмоўная рагуля ў сярэднім дае 13,4 кілаграмаў малака. Летам надоі былі большыя, аднак зараз каля 40 кароў у запус-ку – гэта асноўная прычына зніжэння валавага надою.

    Загадчыца фермы МТФ “Палушы” Раіса Анатольеўна Роцкая ўпэўнена, што вытокі так званага “вялікага малака” залежаць ад чалавека – яго адносін да жывёлы. Па вялікім рахунку, ад працаўніка залежыць, ці ёсць на кармавым стале рагулі спажыўны сілас, духмянае сена, “салёны” ласунак, ці не прычапілася да яе нейкая “болька” і ці хапае саломы…

    Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

    Автор: Алена ГанулічАстравецкая праўда

Комментарии (0)