27 Апреля, 2024 Суббота

Раён прырастае яшчэ адной со­неч­най электрастанцыяй

  • 11 ноября 2016 Экономика Беларуская 0

    На тэрыторыі ААТ “Аграхімсэрвіс” пачалося бу­даў­ніц­т­ва другой сонечнай элек­т­рас­тан­цыі магутнасцю 1,15 МВт. Пас­ля яе запуску колькасць вып­ра­цоў­ва­е­май тут элек­т­ра­э­нер­гіі павялічыцца амаль удвая і складзе прыкладна 16000 КВт/гадзін у суткі. 

    – Наша першая сонечная элек­т­рас­тан­цыя магутнасцю 1,26 МВт бы­ла ўведзена ў эксплуатацыю ў 2013 годзе і за гэты час вып­ра­ца­ва­ла прыкладна 2,5 мільёна кі­ла­ват-гадзін электраэнергіі, – заз­на­чае галоўны інжынер ТАА “Аграхімсвятло” Віктар Леанідавіч Зен­чык.

    – Новую СЭС мы вы­ра­шы­лі будаваць па нямецкім праекце “Цыммерман”. Галоўная яго асаб­лі­васць у тым, што каркас станцыі збі­ра­ец­ца з металічных ацын­ка­ва­ных канструкцый без удзелу элек­т­ра­га­заз­вар­кі. Такая сістэма больш надзей­ная і ўстойлівая да пе­ра­па­ду тэмператур, ды і збіраецца яна знач­на хутчэй. Самі ж сонечныя па­нэ­лі закупляем у нашых літоўскіх пар­т­нё­раў. Каштуе адзін такі мо­дуль прыкладна 150 еўра, а га­ран­та­ва­ны тэрмін яго эксплуатацыі скла­дае мінімум 20 гадоў. Узвядзенне новай сонечнай элек­т­рас­тан­цыі ля вёскі Ражанка да­ве­ры­лі высокакваліфікаваным спе­цы­я­ліс­там інжынірынгавай кам­па­ніі “ІнвестЭнергаБуд”, на рахунку якой нямала паспяхова рэ­а­лі­за­ва­ных інавацыйных праектаў.

    – Летась мы працавалі на бу­даў­ніц­т­ве СЭС ля вёскі Рагачы Гродзен­с­ка­га раёна магутнасцю 1 МВт, – дзеліцца электраманцёр Аляк­сандр Іосіфавіч Андрэйчык. – Ця­пер вось прыбылі на Шчу­чын­ш­чы­ну і займаемся зборкай ме­та­ліч­на­га каркаса для новай сонечнай элек­т­рас­тан­цыі. Разам з на­пар­ні­кам  за дзень манціруем каля 100 мет­раў металічных канструкцый. Пры ўзвядзенні аб’екта асаб­лі­вая ўвага надаецца якасці бу­даў­ні­чых работ і строгаму выкананню тэх­на­ло­гій.

    – Згодна з патрабаваннямі тэх­ні­кі бяспекі на сваім міні-экскаватары пра­коп­ваю вакол сабраных кар­ка­саў для сонечных модуляў тран­шэю глыбінёй 70 сантыметраў, дзе будзе пракладзена кон­т­р­за­зям­лен­не, – кажа экскаватаршчык Павел Іва­на­віч Адашкевіч. – Гэта даз­во­ліць у выпадку абрыву праводкі на­кі­ра­ваць электрычны разрад у зям­лю і тым самым засцерагчы людзей ад удару токам.

    Усе будаўнічыя работы тут пла­ну­ец­ца завяршыць да канца снеж­ня, і новая сонечная станцыя зап­ра­цуе на поўную магутнасць. Пры­чым яна будзе выпрацоўваць элек­т­рыч­насць круглы год.

    – Летам модулі назапашваюць най­бо­ль­шую колькасць сонечнай энер­гіі, але спякота паніжае ка­э­фі­цы­ент іх карыснай дзейнасці, – га­во­рыць галоўны інжынер ТАА “Аграхімсвятло” Віктар Леанідавіч Зен­чык. – Затое зімой, калі ўста­лёў­ва­ец­ца мароз і свеціць яркае сон­ца, сістэма выдатна працуе і не наг­ра­ва­ец­ца, што станоўча ад­бі­ва­ец­ца на перадачы электраэнергіі і мі­ні­ма­лі­за­цыі страт.

    Дарэчы, новая СЭС будзе пра­ца­ваць у аўтаномным рэжыме. Да прык­ла­ду, калі выпрацоўваемае со­неч­ны­мі панэлямі напружанне ста­не менш за 200 вольт – сістэма аў­та­ма­тыч­на адключыцца і за­пус­ціц­ца толькі калі гэты паказчык пе­ра­вы­сіц­ца. Пры парыве элек­т­рап­ра­вод­кі камп’ютар таксама са­мас­той­на абясточыць пашкоджаную лі­нію і падкажа, дзе здарылася ава­рыя.

    – Падчас рэалізацыі новага пра­ек­та будзе асвоена два мільёны дэ­на­мі­на­ва­ных рублёў, аднак гэ­тыя інвестыцыі акупяцца ўжо праз шэсць гадоў, – зазначае В.Л. Зен­чык. – Сонечная энергія су­пе­рэ­ка­на­міч­ная і экалагічна чыстая. Да прык­ла­ду, наша дзеючая станцыя ў сонечны дзень выпрацоўвае прык­лад­на 8000 КВт/гадзін элек­т­ра­э­нер­гіі. Гэтага дастаткова, каб на ме­сяц забяспечыць святлом 40-ква­тэр­ны дом. На сённяшні дзень на­шых магутнасцяў хапае, каб аб­с­лу­жыць 13% насельніцтва раёна, а з уводам у эксплуатацыю новай стан­цыі зможам павялічыць гэты па­каз­чык да 25%.

    Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

    Автор: Александр КасперчукДзянніца

Комментарии (0)