08 Мая, 2024 Среда

Профi на фермах вырашаюць усё

  • 24 ноября 2016 Экономика Русский 0

    На Віцебшчыне нарыхтавалі травяных кармоў значна больш, чым летась, аднак, каб атрымаць істотную прыбаўку прадукцыі, гэтага мала. Кіраўніцтва вобласці паставіла задачу звярнуць  большую ўвагу на чалавечы фактар: з якім настроем людзі прыходзяць на работу, у якіх умовах працуюць, якую маюць прафесійную падрыхтоўку.

    — Надой можа знізіцца ўдвая, калі карова адчувае, што ў даяркі дрэнны настрой, — з веданнем справы кажа аператар машыннага даення МТФ “Саннікі” ЗАТ  “АСБ — Агра-Наватар” Бешанковіцкага раёна Вольга Варкулевіч. —  Таму імкнуся пакінуць усе праблемы за “варотамі”.

    За 10 месяцаў сярэдні надой ад каровы ў групе Вольгі 7865  кілаграмаў, што на  798 кілаграмаў больш, чым летась. Для параўнання: у гаспадарцы  гэты паказчык склаў 5846 кілаграмаў — на 261  кілаграм болей.

    Ажно на 15 працэнтаў вырас плюс па малаку з пераходам на зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы  ў СУП “Павяцце” Міёрскага раёна. Прадукцыя рэалізуецца сортам “экстра”. Ёсць  вялікая заслуга ў гэтым і аператара па раздою першаацёлак Валянціны Мілашэвіч:

    — Падыходжу да справы заўсёды адказна, —  дзеліцца вопытам Валянціна, — бо менавіта ў перыяд раздою фарміруецца прадукцыйнасць будучай каровы. Уплывовых фактараў тут шмат.  Каб прывучыць маладую жывёлу да механічнага даення, неабходна даведацца пра яе нораў, прадбачыць паводзіны: адной патрэбна пяшчота, другой — строгае слова...

    Менавіта на рабоце з кадрамі жывёлаводаў акцэнтавана ўвага на абласным семінары ў Верхнядзвінскім раёне. Месца яго правядзення выбрана невыпадкова. Раён — лідар па вобласці ў гэтай галіне. Сёння тут дояць ад каровы па 13  кілаграмаў малака, або на 5,3 працэнта больш, чым  летась. А на ферме “Сар’я” КУВСП “Дрысенскі”  атрымліваюць па  18 кілаграмаў...

    Першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Машэра асабліва падкрэсліў, як у раёне клапатліва ставяцца да кадраў жывёлаводаў. Так, пры ўзвядзенні новых і рэканструкцыі старых жывёлагадоўчых памяшканняў, якіх нямала, увага акцэнтавана на паляпшэнне ўмоў працы і быту. На абноўленым малочна-даільным блоку ў КУВСП “Каханавічы”, які будзе запушчаны днямі, абсталяваны санпрапускнік. Аператары, перш чым трапіць у цэх,  абавязкова прымаюць душ, пераапранаюцца. Ёсць  пакой адпачынку, дзе можна разагрэць  абед, папіць кавы. Такія ж пакоі абсталяваны  амаль  на кожнай малочна-таварнай ферме.

    Яшчэ адзін немалаважны аспект. Віцебская дзяржаўная  акадэмія ветэрынарнай медыцыны актыўна павышае кваліфікацыю і перападрыхтоўку кадраў жывёлагадоўлі. Толькі  ў групе аператараў па штучнаму асемяненню займаюцца 34 спецыяліста. А ўсяго па розных накірунках павышаюць веды  на 29 патоках.

    Автор: САУЛИЧ Владимир ВладимировичСельская газета

Комментарии (0)