26 Апреля, 2024 Пятница

Слуцкаму мясакамбінату – 40 гадоў

  • 01 декабря 2016 Экономика Беларуская 0

    У 1973 годзе распачалі будаўніцтва новага мясакамбіната, якое завяршылі ў 1976 годзе. Загадам Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці дзеючы мясакамбінат і новы ў снежні 1976 года былі аб'яднаны.  

    Слуцкі мясакамбінат увайшоў у групу вядучых прадпрыемстваў галіны рэспублікі, меў саюзнае значэнне. У 1995 годзе Слуцкі мясакамбінат пераўтвораны ў ААТ «Слуцкі мясакамбінат». З 2000 года ўведзены ў эксплуатацыю кансервавы ўчастак, які вырабляе да 15 відаў кансерваў.

    25 лістапада ААТ «Слуцкі мясакамбінат» адзначыў сваё 40-годдзе. У гэты дзень у актавай зале прадпрыемства сабраліся работнікі і ветэраны камбіната. Сярод ганаровых гасцей –  былы кіраўнік камбіната  Канстанцін Антонавіч Пятровіч (узначальваў камбінат у 1986 – 1999 гадах).

    – Нашаму прадпрыемству спаўняецца 40 гадоў, гэта значная для нас дата. Рыхтуючыся да свята, мы ўстанавілі памятны знак у гонар чалавека працы. Кожны з вас на сваім працоўным месцы сваёй самаадданай працай уносіць уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, – адзначыў у сваім выступленні генеральны дырэктар ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Генадзій Пятровіч Варанцоў. – Сёння склаліся няпростыя ўмовы ў эканоміцы, на прадпрыемстве гэтыя цяжкасці часовыя. У нас ёсць галоўнае – наш калектыў, нашы людзі. Нам ёсць чым ганарыцца. Толькі ўсе разам мы зможам вывесці наша прадпрыемства на вызначаныя рубяжы. Няхай калектыў не пакідае баявы дух, будзе запал энергіі ў тых, хто стварае гісторыю прадпрыемства.

    Падчас урачыстасці перадавікам і ветэранам вытворчасці былі ўручаны ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)