28 Апреля, 2024 Воскресенье

За свае грошы i мы харошы

  • 03 февраля 2017 Экономика Русский 0

    Нацыянальны банк вырашыў, што ў 2017 годзе захавае ўзважаную грашова-крэдытную палітыку. Так, асноўнай мэтай застанецца зніжэнне інфляцыі. Толькі на гэты раз да адназначнай велічыні — не вышэй за 9%. Пры гэтым стаўку рэфінансавання сёлета збіраюцца знізіць да 14—16% гадавых.

    Нейтральны характар грашова-крэдытнай палітыкі рэгулятар звязвае з рызыкай росту інфляцыйных і дэвальвацыйных працэсаў у выпадку яе змякчэння.

    «З іншага боку, залішняя жорсткасць будзе стрымліваць дзелавую ініцыятыву і не дазволіць у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял росту эканомікі, у тым ліку даходаў насельніцтва», — адзначыў намеснік Старшыні Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц на пашыраным пасяджэнні Праўлення.

    Асноўнымі напрамкамі ўмацавання фінансавай стабільнасці будуць зніжэнне крэдытных рызык у банкаўскім сектары, дэдаларызацыя эканомікі, мінімізацыя фіскальных рызык і аптымізацыя знешняга доўгу. Нацбанк сёлета будзе таксама зніжаць праблемную запазычанасць банкаў, скарачаць дырэктыўнае крэдытаванне, падтрымліваць развіццё нябанкаўскіх сегментаў фінансавага рынку. А згодна з абавязацельствамі перад краінамі — партнёрамі па Еўразійскім эканамічным саюзе рэгулятар хоча пачаць лібералізацыю валютнага рэгулявання.

    Калі ўсё пойдзе па плане, то Нацбанк будзе павялічваць золатавалютныя рэзервы і знізіць стаўку рэфінансавання да 14—16% гадавых.

    Трэба сказаць, што летась нашы рэзервы раслі, а валютныя абавязацельствы Нацбанка зніжаліся. І ўвогуле палітыка рэгулятара пераканала ўсіх, што нават у цяжкіх умовах можна паступова ісці да мэты. Галоўнае — нікуды не збочыць. Гэта асабліва важна ва ўмовах, калі прадпрыемствы і насельніцтва Беларусі пакуль захоўваюць досыць высокі ўзровень інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў.

    Таму Нацыянальны банк працягне ісці да мэты — фінансавай і эканамічнай стабільнасці. Дзеля гэтага ён будзе рыхтавацца да пераходу ў сярэднетэрміновай перспектыве да рэжыму інфляцыйнага таргеціравання, што прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады.

    Рэспубліка

Комментарии (0)