19 Апреля, 2024 Пятница

У рамонтнікаў работы яшчэ шмат

  • 23 февраля 2017 Экономика Беларуская 0

    Сёння хлебаробы раёна жывуць клопатамі аб будучым ураджаі: накапліваюць угнаенні, даводзяць да пасяўных кандыцый насенне, напружаная праца кіпіць у рамонтных майстэрнях. Нядаўна наш карэспандэнт сустрэўся з начальнікам вытворчага аддзела райсельгасупраўлення Уладзімірам АНІШЧАНКАМ і папрасіў яго расказаць, як ідзе падрыхтоўка машынна-трактарнага парка да новага сельскагаспадарчага года.

    — Уладзімір Мікалаевіч, у пачатку сёлетнега рамонтнага перыяду перад інжынернай службай сельгаспрадпрыемстваў была пастаўлена задача да новага года адрамантаваць кормаўборачныя камбайны. Ці ўдалося ажыццявіць намечанае?

    — У дзесяці гаспадарках рамонт кормаўборачных камбайнаў завершаны, у іншых работы па іх аднаўленні яшчэ вядуцца. У СГФ імя Ю.Смірнова і ААТ “Якубава-Агра” пакуль не хапае грошай, каб купіць неабходныя зап¬часткі. У ААТ “Прыдубровенскае” і КУСГП “Арловічы” зацягваюць рамонт кормаўборачных машын не толькі з-за недахопу сродкаў для набыцця дэталяў, але і з-за нізкай арганізацыі рамонтных работ па віне інжынернай службы гэтых гаспадарак. Напрыклад, у КУСГП “Арловічы” атрымалі матор пасля капітальнага рамонту яшчэ ў студзені, але да гэтай пары ён на камбайн не ўстаноўлены. І ўсё ж, я спадзяюся, што да пачатку веснавых палявых работ рамонт кормаўборачных камбайнаў будзе завершаны ва ўсіх гаспадарках, што дазволіць пачать нарыхтоўку кармоў у аптымальныя тэрміны.

    — Да сенакосу яшчэ чатыры месяцы, а веснавая сяўба, як кажуць, не за гарамі. Якая гатоўнасць трактароў і сельгасмашын да веснавых палявых работ?

    — У большасці гаспадарак паралельна з аднаўленнем кормаўборачных камбайнаў вядуцца работы па рамонту тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў полі вясной. Так, па стане на                                                                                            1 лютага на лінейцы гатоўнасці былі 84 працэнты трактароў, у тым ліку 80 працэнтаў энерганасычаных, 75 — плугоў. 69 — пасяўных агрэгатаў і 80 працэнтаў культыватараў.

    На рамонт тэхнікі ўжо выкарыстана 250 тысяч рублёў (2,5 мільярда недэнамінаваных). Для завяршэння рамонту тэхнікі гаспадаркам яшчэ неабходна выдаткаваць каля 300 тысяч рублёў. Прычым значную частку гэтай сумы трэба выкарыстаць для рамонту энерганасычаных трактароў, якіх у цэлым па раёне няспраўных яшчэ 13. З пачатку рамонтнага сезона ўжо адрамантавана 10 трактароў МТЗ-3022. У рамонтных прадпрыемствах краіны праводзіцца капітальны рамонт яшчэ васьмі рухавікоў для энерганасычаных трактароў.

    Усе работы па аднаўленні тэхнікі гаспадаркі праводзяць толькі за ўласныя сродкі, якіх у некаторых гаспадарках не хапае. Тым не менш раённы выканаўчы камітэт паставіў задачу перад сельгаспрадпрыемствамі завяршыць рамонт тэхнікі да 1 сакавіка. Часу для завяршэння рамонтных работ засталося мала, а работы ў большасці гаспадарак яшчэ шмат.

    — У якіх гаспадарках ужо сёння параўнальна высокі працэнт гатоўнасці сельгасмашын да работы на веснавым полі?

    — У тых сельгаспрадпрыемствах, дзе аднаўленне тэхнікі пачалі адразу пасля завяршэння восеньскіх палявых работ. Гэта, у першую чаргу, датычыцца СГФ імя Ю.Смірнова, КУСГП “Зарубы”, “Першамайскае”, ААТ “Праўда-С”. Інжынерная служба гэтых гаспадарак належным чынам арганізавала работу, паклапацілася аб набыцці неабходных запчастак. Тут створаны належныя бытавыя ўмовы для работы і адпачынку рамонтнікаў. Таму і праца спорыцца.

    Сёлета добра арганізавана работа па аднаўленні сельгасмашын у ААТ “Каманіна” і “Рэдзькі”. Ды і ў большасці іншых гаспадарак імкнуцца рабіць усё магчымае, каб паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці ва ўстаноўленыя тэрміны. Чаго не магу сказаць, на жаль, пра ААТ “Прыдубровенскае” і КУСГП “Арловічы”. 

    Сітуацыя з гатоўнасцю тэхнікі да правядзення палявых работ выклікае занепакоенасць. Па стане на 1 лютага ў ААТ “Прыдубровенскае” з чатырох наяўных энерганасычаных трактароў на хаду быў адзін, пакуль не адрамантаваны два пасяўных агрэгаты, дыскатар, чызель. Для завяршэння работ тут неабходна выдаткаваць яшчэ каля 65 тысяч рублёў. У КУСГП “Арловічы” з трох наяўных трактароў МТЗ-3022 на хаду толькі адзін, з чатырох пасяўных агрэгатаў спраўны два. Яшчэ не завершаны рамонт корма¬ўборачнага камбайна. Відавочна, што ў гэтым нямалая віна і кіраўнікоў гэтых гаспадарак, якія не прымаюць канкрэтныя меры па завяршэнні рамонту тэхнікі.

    — Для завяршэння аднаўлення сельгасмашын гаспадаркі будуць задзейнічаць іншыя фінасавыя крыніцы, у прыватнасці банкаўскі крэдыт?

    — Крэдытныя рэсурсы плануецца выкарыстоўваць для набыцця гаручазмазачных матэрыялаў і мінеральных угнаенняў. А для завяршэння рамонта тэхнікі сельгаспрадпрыемствам неабходна вышукваць уласныя сродкі.

    Автор: Андрэй КВІР.Дняпроўская праўда

Комментарии (0)