26 Апреля, 2024 Пятница

Раён прыступіў да палявых работ

  • 15 марта 2017 Экономика Беларуская 0

    Гаспадаркі раёна на гэтую пару працягваюць займацца вывазкай на палі арганічных угнаенняў, унясеннем іх у глебу. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Арыны Сяргеевай, па стане на 14 сакавіка вывезена 189 000 тон (60% ад запланаванага), з іх 38 000 тон (21% ад вывезенага) унесена ў глебу. 

    У радзе гаспадарак пачалі падкормку мнагалетняй травы і пашы калійнымі ўгнаеннямі. У асобных — падкормку азімых: зерневых і рапсу. Гэтыя ўгнаенні ўносяцца таксама пад веснавое ворыва, прызначанае для сяўбы зерневых культур — да апошняй разлічваюць прыступіць з дня на дзень. Зрэшты, у Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” ужо пасеялі яравы авёс.  

    Вядзецца таксама падсейванне мнагалетнікаў: канюшыны, цімафееўкі, пашавых сумясяў, на гэтую пару падсеяна 300 га. 

    Што датычыцца азімых культур, то іх стан пасля зімы ў цэлым па раёне ацэньваюць здавальняюча. Пры гэтым пільнасці работнікі насеннай інспекцыі не губляюць: працягваюць кантраляваць пасевы з тым, каб пры неабходнасці своечасова “адрамантаваць” іх. 

    Прыступілі ў сельгасарганізацыях і да веснавога ворыва. Па апошніх дадзеных, у цэлым па раёне заарана 1 220 га ці 7% ад патрэбы.

    У акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра”, акрамя іншага, займаюцца абрэзкай яблыневых садоў. На ўчарашні дзень гэтыя работы былі праведзены на 27 і 23 га адпаведна.  

    Автор: Алена КАРПЕНКАТрыбуна працы

Комментарии (0)