01 Мая, 2026 Пятница

"Лошніцкі край" наганяе ўпушчанае

  • 19 апреля 2017 Экономика Беларуская 0

    Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна найбольшая плошча пад яравыя культуры адведзена сёлета ў ААТ “Лошніцкі край” – 3420 гектараў. Сярод іх 820 гектараў павінна заняць яравая пшаніца, 800 – ячмень, 150 – авёс, 350 – зернебабовыя, 450 – аднагадовыя сумесі на зялёны корм, 850 – кукуруза.

    Да сярэдзіны мінулага тыдня ў гаспадарцы было пасеяна больш чым 1200 гектараў ранніх збожжавых культур і амаль 2,5 сотні гектараў зернебабовых. Згодна з аператыўнымі звесткамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па тэмпах сяўбы тамтэйшыя земляробы займалі ў раённай зводцы залатую сярэдзіну.

    Механізатар Канстанцін БАСКО пры спрыяльным надвор’і за дзень засявае да 40 гектараў

    У дзень наведвання сельгаспрадпрыемства за вёскай Вялікія Негнавічы аддзялення “Лошніца” механізатар Канстанцін Баско на трактары “Fendt” у счэпе з камбінаваным глебаапрацоўча-пасяўным агрэгатам “Turbo Drill” сеяў ячмень. А ў аддзяленні “Неманіца” на такім жа самым імпартным трактары і з такім жа пасяўным агрэгатам Сяргей Шутко сеяў яравую пшаніцу. На сяўбе пшаніцы быў заняты і прыкамандзіраваны да гаспадаркі механізатар ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка” Аляксандр Пальчынскі на айчынным трактары “МТЗ-3022” з пасяўным агрэгатам “АПП-6”.

    – Выязджаю з машыннага двара ў сем гадзін раніцы і працую да позняга вечара, – паведаміў падчас сустрэчы ў полі заняты на сяўбе ячменю Канстанцін Баско. – Пры спрыяльным надвор’і за дзень засяваю да 40 гектараў, што ў паўтара раза перавышае даведзенае заданне. І трактар, і пасяўны агрэгат былі пад-рыхтаваны загадзя на-дзейна, таму перабояў у рабоце з-за тэхнічных няспраўнасцей пакуль не здаралася. Не бывае затрымак і з дастаўкай насення, якое засыпаецца ў пасяўны агрэгат аўтазагрузчыкам. Прама ў поле нам прывозяць гарачыя абеды, штодзённа падводзяцца вынікі працы кожнага занятага на веснавых палявых работах механізатара з налічэннем заработнай платы. Стараюся як можна эфектыўней выкарыстаць кожную пагодлівую гадзіну, каб гаспадарка змагла ўкласціся ў аптымальныя тэрміны сяўбы яравых культур. Аднак не дапускаю таго, каб тэмпы работы адмоўна ўплывалі на яе якасць, дакладна выконваю ўсе тэхналагічныя нормы і патрабаванні. Сяўбой займаюся многа гадоў, таму набыў пэўны вопыт і спасціг усе тонкасці гэтай справы…

    Пастаянна перавыконвае даведзеныя заданні на падрыхтоўцы глебы механізатар Ігар ШЫШЛА на трактары “МТЗ-3022” з камбінаваным шыроказахватным глебаапрацоўчым агрэгатам “АКШ-7”.

    Як зазначыла аграном сельгаспрадпрыемства Ганна Сільчанка, гэтак жа старанна працуюць і з высокай адказнасцю адносяцца да выканання сваіх абавязкаў і астатнія механізатары, занятыя як на сяўбе, так і на іншых палявых работах.

    На ворыве кожны дзень перавыконваюць даведзеныя заданні Сяргей Анціпаў і Аляксандр Ульяновіч на трактарах “МТЗ-1523” і “МТЗ-1221” адпаведна з плугамі “ППО-4-40”, на падрыхтоўцы глебы – Ігар Шышла на трактары “МТЗ-3022” з камбінаваным шыроказахватным агрэгатам “АКШ-7”, а таксама Станіслаў Бабіцкі і Дзмітрый Шыла на трактарах “МТЗ-1221” з культыватарамі “КЧ-5,1”.

    Амаль па 300 тон за дзень уносяць арганічных угнаенняў Пётр Бабіцкі і Міхаіл Шаціла на трактарах “МТЗ-1221” з гноераскідвальнікамі “ПРТ-7”. А своечасовую і практычна бесперапынную пагрузку арганічных угнаенняў забяспечвае Алег Вялічка на пагрузчыку “Амкадор-352”. На мінулым тыдні ўжо заканчвалі другую падкормку азімых збожжавых культур, якія восенню былі пасеяны на плошчы 1675 гектараў, Яўген Сакалоўскі на трактары “МТЗ-1221” з прычапным апырсквальнікам “ОП-2000” і Віталь Шаціла на самаходным апырсквальніку “Раса”.

    Начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага райвыканкама Яўген ЛАПЫЦЬКА разам з аграномам ААТ “Лошніцкі край” Ганнай СІЛЬЧАНКА ўдакладняюць фронт веснавых палявых работ у гаспадарцы на бліжэйшыя дні

    Паводле сцвярджэння агранома, на пачатку былі некаторыя збоі ў арганізацыі веснавых палявых работ з-за розных аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын. Аднак пазней гаспадарка ўвайшла ў больш-менш нармальны рытм і цяпер наганяе ўпушчанае.

    – Сяўбу ранніх збожжавых культур мы павінны завяршыць да 20 красавіка, – запэўніла Ганна Сільчанка. – У гэтыя дні працягваюцца работы па падрыхтоўцы глебы, унясенню арганічных і мінеральных угнаенняў. Дарэчы, арганікі запланавана ўнесці больш чым 63,5 тысячы тон – па 40-50 тон на гектар пад кукурузу і па 10 тон на гектар пад збожжавыя і іншыя культуры. А мінеральныя тукі ўносяцца згодна з картаграмамі палёў і разлікамі спецыялістаў агранамічнай службы пад запланаваную ўраджайнасць.

    Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

    Автор: Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтараЕдинство
    Теги: 

Комментарии (0)