20 Апреля, 2024 Суббота

У "Аграмашсервісе" прыступілі да корманарыхтоўкі

  • 30 мая 2017 Экономика Беларуская 0

    Прычым распачалі гэтую кампанію ў акцыянерным таварыстве з заварочвання цюкоў свежаскошанай травы ў стрэч-плёнку — сучаснага спосабу захавання травяной масы якаснай працяглы час. Дадзены спосаб у гаспадарцы выкарыстоўваюць не першы год.

    Для гэтага маецца спецыяльная, айчыннай вытворчасці тэхніка — прэспадборшчык-абмотчык рулонны «Тарнада», якім у звязцы з трактарам «Беларус-1523» кіруе Міхаіл Лаўрыновіч (на фота). На­строіць агрэгат маладому механізатару ў першы дзень касавіцы дапамагаў вопытны калега Дзмітрый Нерушаў.

    Варта адзначыць і тое, што поле ля в. Вялічкава, на якім вялася корманарыхтоўка, — эксперыментальнае. Засеяна яно нетрадыцыйна, радамі — сурэпіца чаргуецца з азімым жытам. Косяць поле па дыяганалі, што дае магчымасць фарміраваць цюкі адразу з сумясі траў.

    І некалькі слоў пра трактарыс­та, якому даручылі адказны фронт работ. У гаспадарцы Міхаіл працуе два гады — год да арміі і столькі ж пасля. Родам ён з в. Слабада. Праца ў сельскай гаспадарцы нашаму суразмоўцу падабаецца. Да гэтай тэхнікі працаваў на трактары «Беларус-1221», выконваў ворыўныя работы, чым, мяркуе, працягне займацца і пасля эксплуатацыі «Тарнада».

    Автор: Алена КАРПЕНКАТрыбуна працы
    Теги: 

Комментарии (0)