20 Апреля, 2024 Суббота

Выязны прэзідыум абласнога прафсаюза сабраўся ў Маладзечне

  • 05 июня 2017 Экономика Беларуская 0

    Маладзечна вітала ўдзельнікаў выязнога прэзідыума савета Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Праводзілася мерапрыемства на базе чыгуначнай станцыі Маладзечна — адной з пярвічных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый («Белпрафтранс»).

    Сярод запрошаных афіцыйных асоб былі старшыня Рэспубліканскага     камітэта «Белпрафтранса» Уладзімір Рынг і старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.

    Як вядома, летась праведзена мадэрнізацыя прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый. У яго склад увайшлі прадстаўнікі аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі, чыгункі і авіяцыі, а таксама будаўнікі-транспартнікі. Такім чынам было вырашана захаваць прафсаюзы, галоўная мэта якіх абараніць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы работнікаў адпаведных сфер, забяспечыць дастойны ўзровень жыцця, адукацыі, аховы здароўя.

    Для правядзення выязнога прэзідыума наш рэгіён быў выбраны невыпадкова. Маладзечанскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў налічвае больш за 40 тысяч чалавек. Гэта 17 галіновых прафсаюзаў і 268 «пярвічак». Дзевяць з іх адносяцца да прафсаюзаў работнікаў транспарту і камунікацый – чыгуначная станцыя Маладзечна, лакаматыўнае дэпо, дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, пуці, рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо, ДБУ-49, МА СМЭУП «Тарнада-Вест», «ДРБУ №195», аўтобусны парк.

    Удзельнікі прэзідыума пазнаёміліся са структурай чыгуначнага вузла, пабывалі ў розных яго падраздзяленнях і службах, пацікавіліся ўмовамі работы і перспектыўнымі кірункамі, паглядзелі і відэафільм пра гісторыю Маладзечаншчыны, а таксама абмяняліся вопытам.

    Завяршылася мерапрыемства пасяджэннем, у час якога былі вызначаны бліжэйшыя планы. Найперш яны звязаны з надыходзячым сезонам летніх водпускаў і аздараўлення дзяцей. На прэзідыуме прынята пастанова, у адпаведнасці з якой будуць выдаткоўвацца грошы на аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюзаў для набыцця пуцёвак у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем. Найперш падтрымка накіравана на мнагадзетныя, малазабяспечаныя і няпоўныя сем’і і сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.

    Фота: Ірына РАБУШКА.

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета

Комментарии (0)