20 Апреля, 2024 Суббота

У "Гіганце" — першыя тысячнікі. Наш фотарэпартаж

  • 07 августа 2017 Экономика Беларуская 0

    Як і прагназавалася, яшчэ да канца тыдня на Бабруйшчыне з’явіліся першыя “тысячнікі”. Рубеж па намалоце тысячы (з азімым рапсам) тон зерня пераадолелі камбайнеры СВК “Гігант” Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч (зернеўборачны камбайн “Лексіон-770”) і Уладзімір Ільіч Шапялевіч (“Лексіон-760”). З вадзіцеляў першым планкі ў тысячу тон зерня (з рапсам) на перавозцы апошняга ад камбайнаў дасягнуў Аляксандр Іванавіч Цэд з гэтай жа гаспадаркі.

    Такая падзея, вядома ж, не засталася па-за ўвагай. Павіншаваць перадавікоў жніва непасрэдна на поле, дзе вядуцца ўборачныя работы, наведалася кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Найдзёнам і “Гіганта” разам са старшынёй СВК Міхаілам Леваковым, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Зразумела ж, з падарункамі. Ад Бабруйскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК першым “тысячнікам” былі ўручаны Лісты ўдзячнасці, вымпелы, чырвоныя сцяжкі, знакі пашаны “Тысяча тон” і каштоўныя падарункі, ад раённага абяднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, — граматы і камбайнерам падарункавыя сертыфікаты на 50 рублёў. Ад усіх разам — шчырая падзяка за працу!

    Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

    Автор: Алена КАРПЕНКАТрыбуна працы
    Теги: 

Комментарии (0)