28 Марта, 2024 Четверг

Лён – культура асаблівая…

  • 17 августа 2017 Экономика Беларуская 0

    Слуцкі льнозавод – адно з буйных сучасных прадпрыемстваў ільняной галіны Мінскай вобласці, падкрэсліў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Міхайлавіч Ісачанка. Па пытаннях далейшага развіцця ў вобласці льновытворчасці, аб ходзе жніва ў сталічным рэгіёне кіраўнік вобласці даў інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі 14 жніўня на Случчыне.

    Старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Міхайлавіч Ісачанка, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзі-слававіч Янчэўскі, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі льнозавод» Віктар Міка-лаевіч Лаворанка пабывалі на адным з палеткаў сыравіннай зоны Слуцкага льнозавода (каля вёскі Новая Ніва), дзе праводзіў уборку «блакітна-га шоўку» мехатрад прадпрыемства. Анатолій Міхайлавіч Ісачанка сустрэўся з механізатарамі, якія працавалі на полі, пацікавіўся тэхналогіяй, ходам уборкі, умовамі працы, работай тэхнікі.

    Падчас інтэрв'ю журналістам рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ старшыня Мінаблвыканкама падкрэсліў, что сёлета ў вобласці плануюць атрымаць вынікі ў ільняной галіне прыкладна на 30 працэнтаў вышэй, чым летась. У цэлым прадпрыемствы Мінскай вобласці выходзяць на прыбытковую вытворчасць ільну і рэалізацыю прадукцыі льноперапрацоўкі. Плануецца, што сёлета валавы збор ільнотрасты складзе не менш за 29,5 тысячы тон сярэднім памерам 1,04 (2016 год – 0,89) і ўра-джайнасцю 32,9 цэнтнера з гектара (летась – 26,5 цэнтнера з гектара), ільнонасення – 1,8 тысячы тон. Па прагнозах, гэта дазволіць поўнасцю загрузіць вытворчыя ма-гутнасці льнозаводаў да новага ўраджаю. У гэтым годзе атрымаюць ільновалакно больш высокай якасці.

    У вобласці льном-даўгунцом занята звыш 8,9 тысячы гектараў. Церабленне льну плануюць завяршыць да 25 жніўня, а звозку льнотрасты з палёў – да 25 верасня. Усе льнозаводы гатовыя да перапрацоўкі новага ўраджаю.

    Як падкрэсліў Анатолій Міхайлавіч Ісачанка, лён – асаблі-вая культура, якая патрабуе ўважлівага падыходу на ўсіх этапах вытворчасці. Многае залежыць ад насеннага матэрыялу, стану палёў. Мае значэнне і валавы збор, і якасць ільносыравіны. У ліку актуальных задач – выхад па доўгаму льновалакну на паказчык 700 – 800 кілаграмаў з гектара. Не выключана верагоднасць, што ў перспектыве раздзеляць працэсы вытворчасці льнотрасты і насення (з перадачай вытворчасці льнонасення льнонасенстанцыям). Льновалакно – запатрабаваная прадукцыя, якую рэалізуюць не толькі на айчынным рынку, але і экспартуюць у Кітай, краіны Еўрасаюза, Расію.

    Кіраўнік вобласці станоўча ацаніў сітуацыю на Слуцкім ільнозаводзе, пакрэсліўшы, што гэта базавае прадпрыемства льняной галіны Мінскай вобласці. У 2014 годзе завершана рэканструкцыя  прадпрыемства, устаноўлена новая высокапрадукцыйная бельгійская лінія «DEPORTERE» па вырабу ільновалакна, яе прадукцыйнасць – пропуск дзвюх тон льнотрасты за гадзіну. Магутнасць завода з уводам лініі павялічылася больш чым у 2,5 раза. Як расказаў дырэктар ААТ «Слуцкі льнозавод» Віктар Мікалаевіч Лаворанка, у гэтым годзе прадпрыемства выйшла на рэнтабельнасць 1,5 працэнта. Плошча пад даўгунцом сыравіннай зоны завода складае 3 908 гектараў, плануемы збор ільнотрасты – 13,3 тысячы тон з ураджайнасцю не менш за 33,9 цэнтнера з гектара сярэднім нумарам 1,05. Пры поўнай перапрацоўцы запланаванага аб'ёму льнотрасты будзе выраблена 4 тысячы тон льновалакна, у тым ліку доўгага льновалакна – 1,2 тысячы тон.

    Журналісты пацікавіліся ў старшыні Мінаблвыканкама ходам уборкі збожжавых і зернебабовых культур на тэрыторыі вобласці. Анатолій Міхайлавіч Ісачанка адзначыў, што ўборачная кампанія ў сталічным рэгіёне праходзіць арганізавана, вынікова, у вызначаныя тэрміны, засяродзіў увагу журналістаў на яе важнасці.

    Автор: Наталля СЕЛЯЗНЁВАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)