20 Апреля, 2026 Понедельник

Дыялог з міністрам

  • 30 марта 2015 Политика Беларуская 0

    Дарэчы, пра гэта ж у тым ці ін­шым кантэксце гаварылі і гра­мадзя­не, што прый­ш­лі на прыём да міністра інфармацыі. Так, стар­шы­ня раённага савета ве­тэ­ра­наў Э.С. Дзікевіч падкрэсліў цеснае суп­ра­цоў­ніц­т­ва з раённай газетай, вы­со­кі ўзро­вень асвятлення пат­ры­я­тыч­най тэматыкі на старонках «Дзянніцы», цеплыню на­ры­саў і за­ма­лё­вак аб лёсах людзей, што зда­бы­лі для нас Вялікую Перамогу.

    Ад­нак га­лоў­ная мэта сустрэчы Эд­мун­да Станіслававіча з міністрам ін­фар­ма­цыі Рэспублікі Бе­ла­русь зак­лю­ча­ла­ся ў тым, каб перадаць праз члена Ураду словы вялікай удзяч­нас­ці Прэзідэнту краіны Аляк­сан­д­ру Рыгоравічу Лукашэнку за вя­лі­кі клопат аб ве­тэ­ра­нах вайны. Ме­на­ві­та такое даручэнне атрымаў Э.С. Дзікевіч ад сваіх падапечных, што прайшлі нялёгкімі дарогамі Вя­лі­кай Айчыннай.

    – Ні ў адной просьбе не было ад­моў­ле­на нашым ветэранам, – ска­заў Эдмунд Ста­ніс­ла­ва­віч. – І ра­ён­ная ўлада, і кіраўнікі гаспадарак ды сельвыканкамаў на мес­цах надз­вы­чай уважліва адносяцца да прад­с­таў­ні­коў старэйшага па­ка­лен­ня. Ве­тэ­ра­нам аказваюць дапамогу ў апрацоўцы падсобных участкаў, вы­ра­шэн­ні бытавых пы­тан­няў, на вы­со­кім узроўні медыцынскае аб­с­лу­гоў­ван­не ўдзельнікаў вайны. Усё гэ­та –  дзякуючы мэтанакіраванай па­лі­ты­цы, якую праводзіць наш Прэ­зі­дэнт.

    Л.С. Ананіч падзякавала на­вед­ва­ль­ні­ку за такія словы. – Так, гэтыя людзі не толькі ад­ва­я­ва­лі свабоду і мірнае неба для сва­іх наш­чад­каў, але і пасля вайны бы­лі стрыжнем эканомікі, ад­наў­ля­лі з руін краіну. Мой тата так­са­ма быў партызанам, інвалідам Вялікай Ай­чын­най вайны і таксама га­на­рыў­ся б  сён­ня той палітыкай дзяр­жа­вы, што накіравана на клопат аб ве­тэ­ра­нах.

    Лілія Станіславаўна падкрэсліла, што тэма гераізму нашага народа не павінна сы­ходзіць са старонак га­зет, ёй пастаянна гучаць у эфіры, не­за­леж­на ад юбілеяў і зна­ка­вых дат. – Наша задача на прыкладзе ста­рэй­ша­га пакалення выхаваць дас­той­ную мо­ладзь і нікому не даз­во­ліць забраць у нас нашу Пе­ра­мо­гу. Я як член Урада абяцаю, што ўзя­та­га курсу краіна будзе і далей тры­мац­ца. А ветэраны заўжды бу­дуць ад­чу­ваць нашы ўвагу і клопат, бу­дуць мець усе падставы га­на­рыц­ца сваёй дзяржавай і но­вы­мі па­ка­лен­ня­мі. Міністр пажадала здароўя і даў­га­лец­ця нашым ветэранам.

    Падзяліцца сваімі думкамі і раз­ва­га­мі наконт публікацый у су­час­ных СМІ прый­шоў і жыхар Шчу­чы­на Віктар Мікітавіч Гардзееў. Ён упэў­не­ны, што ў прэсе па­він­на быць больш дыскусій, неабходна  прын­цы­по­ва даваць адпор тым, хто рас­ка­лых­вае стабільнасць у кра­і­не, замахваецца на святыя тра­ды­цыі нашага народа.

    Міністр пагадзілася, што сёння, асаб­лі­ва ў сацыяльных сетках, ха­пае жа­да­ю­чых пасеяць у свя­до­мас­ці маладога пакалення дэс­т­рук­тыў­ны настрой. Змены ў За­ко­не аб СМІ дазволілі рэгуляваць інтэрнэт-прас­то­ру. А ў хуткім часе ўла­да­ль­ні­кам сай­таў давядзецца несці ад­каз­насць і за тыя абразлівыя ка­мен­та­рыі, што сус­т­ра­ка­юц­ца на фо­ру­мах іх рэсурсаў. З гэтай мэтай пад­рых­та­ва­ны змяненні ва Указ №60 «Аб мерах па ўдасканаленні вы­ка­рыс­тан­ня нацыянальнага сег­мен­та сеткі Інтэрнэт».

    Жыхар вёскі Баяры Іван Вац­ла­ва­віч Пятрашка скарыстаўся маг­чы­мас­цю па­гу­та­рыць з міністрам пад­час «прамой лініі». Яго цікавіла, ча­му на беларускіх каналах ад­сут­ні­чае тэлеінфармацыя аб праграме тэ­ле­ба­чан­ня. Дзякуючы пераходу на ліч­ба­вае ТБ і новым тэх­на­ло­гі­ям гэта паслуга, здавалася б, па­він­на стаць даступнай. Л.С. Ана­ніч па­а­бя­ца­ла разабрацца ў гэтым пы­тан­ні і асабіста даць адказ.Падводзячы вынікі сустрэчы ў Шчу­чын­с­кім райвыканкаме, на якой пры­сут­ні­ча­лі кіраўнік раёна С.В. Ло­жэч­нік, начальнік галоўнага ўпраў­лен­ня ідэалагічнай ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па справах моладзі Гродзен­с­ка­га аблвыканкама П.К. Скраб­ко, яго на­мес­нік В.А. Апа­но­віч, кіраўнікі некаторых службаў рай­вы­кан­ка­ма, Л.С. Ананіч заз­на­чы­ла, што такая прамая сувязь прад­с­таў­ні­коў улады з на­се­ль­ніц­т­вам – уні­ка­ль­ная практыка нашай рэс­пуб­лі­кі.

    Урэшце рэшт не толькі апе­ра­тыў­на вырашаюцца вос­т­рыя праб­ле­мы людзей, але і для ўлады ка­рыс­на ўвачавідкі ўбачыць яшчэ адзін са­цы­я­ль­ны зрэз. Важна, што людзі з дапамогай прыёмаў гра­мадзян і «прамых ліній» (а такая ра­бо­та вядзецца па ўсёй краіне сіс­тэ­ма­тыч­на) атрымалі дадатковы ка­нал вы­ра­шэн­ня злабадзённых пы­тан­няў. Лілія Станіславаўна Ананіч па­ці­ка­ві­ла­ся ў кіраўніка раёна і тым, як ідзе пад­рых­тоў­ка да Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства. У гэты ж дзень чле­ны творчай групы па пад­рых­тоў­цы і правядзенні грандыёзнага свя­та роднага слова пабывалі ў на­шым го­радзе, аб чым чытайце на 3-яй старонцы «Дзянніцы».

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)