20 Апреля, 2024 Суббота

Дзе згода, там і сяброўства

  • 16 июля 2015 Политика Русский 0

    Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Беларусі ў Маскве становіцца гасціннай пляцоўкай для супрацоўніцтва розных дыяспар

    За савецкім часам нямала гаварылі пра даўнюю крэўную роднасць беларусаў, рускіх ды ўкраінцаў. Яно і зразумела: ніхто не будзе адмаўляць, што ў жыцці трох брацкіх народаў і да гэтага часу адчуваецца ўплыў духоўных каштоўнасцей са славянскай даўніны. І святкаванне старажытнага Купалля, ці Івана Купалы, — сведчанне нашай духоўнай роднасці. Таму і вельмі сімвалічна, што ў Расіі такое славянскае адзінства ўмацоўваецца, прычым  якраз у светлую, насычаную пазітыў­най энергіяй Купальскую пару. “Дыяспары Беларусі, Расіі ды Украіны падпісалі ў Маскве дамову аб супрацоўнiцтве,” — пра тое паведаміла прэс-служба Пасольства Беларусі ў Расіі. 

    Цырымонія падпісання да­гавораў аб супрацоўніцтве прайшла 16 чэрвеня ў Пасольстве Беларусі ў Расіі — у Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Маскве.  І гэта дае падставы меркаваць: менавіта беларусы Расіі выступілі з важнай, міратворчай па духу ініцыятывай. У той дзень грамадская арганізацыя “Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі” (ФНКА) падпісала да­мовы з агульнарасійскай гра­мадскай арганізацыяй “Асамб­лея народаў Расіі”, а так­сама з Саветам зямляцтваў Украіны. “Пагадненні прадугледжва­юць ажыццяўленне супра­цоўніцтва ў сферы забеспячэння міжэтнічнай і міжканфесійнай згоды, пашырэнне агульнаграмадзянскіх каштоўнасцей і наладжванне міжкультурнага дыялогу”, — гаворыцца ў паведамленні. Усе тры бакі зацікаўлены ў актывізацыі ўзаемадзеяння на карысць умацавання этнакультурных сувязяў, пашырэння кантактаў паміж суполкамі грамадзян. У планах — супольная арганізацыя культурна-асветніцкіх імп­рэз, садзейнічанне ўста­ляванню міжнацы­янальнага міру і згоды.

    У цырымоніі падпісання дакументаў удзельнічалі стар­шыня Савета Асамблеі народаў Расіі Святлана Смірнова, старшыня Савета ФНКА беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч, старшыня Праўлення Савета зямляцтваў Украіны ў Маскве Мікалай Лях. У зале былі сярод іншых члены Савета ФНКА беларусаў Расіі арцыбіскуп Віцебскі і Аршанскі Дзмітрый і народная артыстка Расіі Ларыса Трухіна. Святлана Смірнова адзначыла: арганізацыі ўжо даўно супрацоўнічаюць. Сяргей Кандыбовіч падзякаваў беларускаму кіраўніцтву за стварэнне Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі ў Маскве — гасціннай пляцоўкі для рэалізацыі новых праектаў розных дыяспар.

     

    Іван Іванаў

    Голас Радзімы

Комментарии (0)