29 Марта, 2024 Пятница

За будучыню незалежнай Беларусі

  • 15 сентября 2015 Политика Русский 0

    Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі як самая масавая і актыўная моладзевая арганізацыя краіны ўпэўнена заяўляе: «Наш год — наш выбар!». Менавіта пад гэтым слоганам у Год моладзі і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць рэспубліканская акцыя ў падтрымку паспяховага развіцця незалежнай Беларусі.

    Саюз моладзі ўпэўнены, што правільны выбар будзе зроблены, бо менавіта маладым будаваць будучыню нашай краіны.

    Так, у пятніцу, 11 верасня, на стадыёне педкаледжа актывісты раённай арганізацыі БРСМ раздавалі жыхарам чырвоныя яблыкі,

    перавязаныя стужачкай, стылізаванай у колерах Дзяржаўнага Сцяга Беларусі. Ваўкавычане падыходзілі, ахвотна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю, жадалі маладым людзям новых жыццёвых поспехаў, з задавальненнем спрабавалі свайго роду сімвал вынікаў працы жыхароў краіны, а таксама жадалі дзяржаве новых высокіх дасягненняў.

    У славянскай культуры са старажытных часоў яблык сімвалізуе дабрабыт, мір, вечную маладосць. У нашым выпадку ён дазваляе асацыяваць маладую Беларусь з квітнеючым садам, які трэба беражліва даглядаць, для таго, каб выгадаваць

    здаровыя дрэўцы і атрымаць багаты ўраджай. Сувязь паміж яблыкам і яблыняй адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць справы бацькоў. Менавіта гэтыя фундаментальныя каштоўнасці ляжаць у аснове моладзевай акцыі «Наш год — наш выбар!», накіраванай на кансалідацыю беларускай моладзі на аснове традыцый і асноўных прынцыпаў беларускай дзяржаўнасці.

    Таксама нагадаем, што кветкі яблыні сталі сімвалам рэспубліканскай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» і аб’ядналі ўвесь беларускі народ у год 70-годдзя Перамогі.

    Автор: Вадим МарчикНаш час

Комментарии (0)