19 Апреля, 2024 Пятница

Сямён Шапіра: "Сфера пільнай увагі — сельская гаспадарка"

  • 14 апреля 2016 Политика Беларуская 0

    У Барысаўскім раёне на мінулым тыдні адбылася выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх, рэгіянальных і расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

    Першым аб’ектам, які наведалі журналісты на Барысаўшчыне, стала спартыўная установа «Барысаў-Арэна». Дарэчы, адкрыццё стадыёна адбылося ў маі 2014 года. Цяпер ён з’яўляецца не толькі дамашняй арэнай ФК «БАТЭ», але і зборнай Рэспублікі Беларусь па футболе, ФК «Дынама» і каманд, якія ўдзельнічаюць у кваліфікацыйных групавых стадыях еўракубкаў. За гэты час на «Барысаў-Арэне» было праведзена 55 матчаў,  якія наведалі каля 382 тысяч чалавек. Стадыён заняў сёмае месца сярод лепшых стадыёнаў свету, пабудаваных ў 2014 годзе.

    Далей прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі наведалі філіял Жодзінскай ЦЭЦ — цэха «Барысаўская ЦЭЦ», адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўжылбуд», сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «БелДжы» па вытворчасці легкавых аўтамабіляў маркі «Geeli», замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «СВУДСэкспарт», таварыства з абмежаванай адказнасцю «МАГОЛ».

    Цікавым момантам дня стала ўрачыстае адкрыццё дзіцячага садка “Кветачка-вясёлка”, удзел у якім прынялі старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі, кіраўніцтва Барысаўскага райвыканкама і іншыя.

    Звяртаючыся да бацькоў, дзеці якіх будуць наведваць яслі-сад, Сямён Барысавіч адзначыў:

    — Краіна жыве стваральнай працай. Бацькі, добрасумленна працуючы, ствараюць аснову для таго, каб дзеці раслі ў годных умовах.  Ён выказаў падзяку калектыву падраднай арганізацыі, якая ўзводзіла будынак дзіцячага садка, — ААТ «Будтрэст №3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі»  г. Салігорска.

    Новая дашкольная ўстанова прадастаўляе выхаванцам шырокі спектр адукацыйных, аздараўленчых і карэкцыйных паслуг. Для рознабаковага развіцця дзяцей, раскрыцця іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу тут будуць працаваць лега-цэнтр, сэнсарны пакой, студыі выяўленчага мастацтва. У дзіцячым са-дзе ёсць басейн, фізкультурная зала, фізіятэрапеўтычны і масажны кабінеты.

    Адказваючы на пытанні журналістаў, старшыня Мінскага абл-выканкама Сямён Шапіра за-значыў, што ў Мінскай вобласці неабходна развіваць сетку аграсядзіб.  «Сфера турызму вельмі запатрабаваная. Яе неабходна пастаянна развіваць. Думаю, што павінна больш будавацца аграсядзіб», — сказаў Сямён Шапіра. Губернатар упэўнены, што неабходна пашыраць магчымасці для будаўніцтва такіх аб’ектаў:

    — Напрыклад, на Нарачы ёсць шмат зямель, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца. Я папрасіў старшынь райвыканкамаў, каб на вольных землях, якія ёсць у раёнах, фарміраваліся фермерскія гаспадаркі. Яны маюць значны патэнцыял у развіцці аграэкатурызму, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама. — Колькасць жадаючых прыехаць на адпачынак у Беларусь з розных дзяржаў пастаянна расце. Санаторыі не змяшчаюць усіх жадаючых. Часам складана купіць пуцёўкі. Ведаю, што вельмі шмат суседзяў з Расіі адпачывае ў здраўніцах Мінскай вобласці.

    Журналісты пацікавіліся яго асабістымі турыстычнымі перавагамі. У адказ ён сказаў, што, знаходзячыся ў адпачынку, не выязджае за мяжу, а аддае перавагу рыбалцы на Прыпяці. Кіраўнік сталічнага рэгіёна расказаў і пра іншыя свае захапленні ў вольны час. Адным з іх з’яўляецца спорт. Сямён Шапіра перыядычна трэніруецца і гуляе ў хакейнай камандзе Мінскага аблвыканкама. Часам здараюцца траўмы, прызнаўся ён, але гэта не адбівае цікавасці да выхаду на лёд.

    На працягу трох гадоў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк плануецца ўключыць 100 кампаній. «Мы ставім задачу на працягу трох гадоў прыцягнуць у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк 100 суб’ектаў гаспадарання. Зараз прымаецца рашэнне аб уваходжанні ў парк больш за 10 такіх суб’ектаў. Калі там з’явіцца 100 прадпрыемстваў — гэта ўжо будзе сапраўдны парк», — пад-крэсліў Сямён Шапіра.

    Старшыня Мінаблвыканкама нядаўна ў складзе дэлегацыі знахо-дзіўся ў КНР, дзе ўдзельнічаў у шэрагу сустрэч і перагавораў. У Пекіне прайшоў сход акцыянераў кампаній, акрэдытаваных у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалая Снапкова і міністра эканомікі Уладзіміра Зіноў-скага. Сямён Шапіра паведаміў, што па выніках гэтай сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб садзей-нічанні кітайскіх партнёраў у прыцягненні інвестараў у парк «Вялікі камень». «Гэта найважнейшая задача па развіцці парку», — падкрэсліў губернатар.

    У Кітаі беларуская дэлегацыя таксама наведала правінцыю Чжэцзян, якая мае з Мінскай вобласцю пабрацімскія сувязі. Тут адбыліся перамовы з уладальнікамі і кіраўніцтвам адной з найбуйнейшых кітайскіх аўтамабілебудаўнічых кампаній “Geely”. «Гаворка ішла пра тое, каб кампанія адпраўляла ў Беларусь СЗАТ «Бел-Джы» да 10 тысяч машынакамплектаў, прасілі іх зрабіць таннейшымі. Губернатар пра-вінцыі звернецца ў міністэрства камерцыі сваёй краіны, і пытанне будзе вырашацца менавіта там. З кіраўніцтвам кампаніі ў нас тут поўнае паразуменне», — расказаў Сямён Шапіра. Таксама кіраўнік Мінскай вобласці паведаміў, што абмяркоўвалася пытанне аб давядзенні ўзроўню лакалізацыі беларускіх камплектуючых у аўтамабілях, якія вырабляюцца СЗАТ «БелДжы», да сярэдзіны 2018 года да 50 %.

    На прэс-канферэнцыі на гэты раз журналістаў цікавілі пераважна пытанні эканамічнага характару. Гэта не выпадкова, бо скончыўся пяцігадовы перыяд развіцця краіны, зараз актыўна ідзе распрацоўка праекта пра-грамы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады, якая будзе разгледжана на V Усебеларускім народным схо-дзе. Яе адметнай асаблівасцю стане далейшае развіццё рэгіёнаў з улікам іх спецыялізацыі. У прыватнасці, стратэгіяй развіцця Мінскай вобласці вызначаны біяхімія і фармацэўтыка, вытворчасць медыцынскага абсталявання, тонкая хімія, IT-індустрыя, аўтамабілебудаванне і электроніка. Чаму менавіта такія прыярытэты?

    — Гэта інавацыйныя кірункі, якія вызначаюць сённяшні ўзровень развіцця эканомікі, вытворчасці, — адказаў Сямён Шапіра. — Разам з тым, найважнейшай сферай пільнай увагі і далей        будзе заставацца сельская гаспадарка сталічнага рэгіёна, якая гістарычна забяспечвала асноўныя аб’ёмы вытворчасці многіх відаў сельгаспрадукцыі ў краіне. Гэта штодзённы мэтанакіраваны кіраўнічы працэс, праца з тэхналогіямі і кадрамі. У нас нядрэнна ідуць справы ў жывёлагадоўлі. Малако — індыкатар ў сельскай гаспадарцы, найбольш карпатлівая сфера. У маштабах краіны Мінская вобласць — гэта дзве з паловай вобласці па аб’ёме вытворчасці малака. Пры гэтым нашы вытворцы паказалі самыя высокія тэмпы і ў мінулым, і ў гэтым годзе.

    Чатыры свінагадоўчых комплексы плануецца закрыць у Мінскай вобласці. Паводле слоў губернатара, у цэлым сітуацыя ў птушкагадоўлі і жывёлагадоўлі складваецца даволі паспяхова. «Выконваем заданні, якія былі вызначаны кіраўніком дзяржавы, ўводзяцца новыя свінагадоўчыя комплексы. Але чатыры такіх комплексы мы будзем вымушаны закрыць, таму што ўзровень утрымання жывёл, генетычны стан асноўнага статку не дазваляе там вырабляць канкурэнта-здольную свініну», — расказаў Сямён Шапіра. Кіраўнік сталічнага рэгіёна канкрэтызаваў, што аптовыя цэны 1 кг свініны ў паўтушы даходзяць да 40—42 тысяч рублёў.  «Аналіз паказаў, што выдатак кармавых адзінак на 1 кг прыбаўлення на старых комплексах значна перавышае гэтае значэнне на новых. Кармы займаюць 70 % у структуры выдаткаў у вытворчасці свініны. Лічу, што закрыццё некаторых комплексаў — аб-грунтаванае рашэнне», — дапоўніў ён.

    Старшыня Мінаблвыканкама паведаміў, што вялікая верагоднасць закрыцця свінагадоўчага аб’екта ў Барысаўскім раёне (у аграгарадку Лошніца), у Стаўбцоўскім раёне (у ААТ «Вішнявецкі Агра») і іншых. «Цяпер ідзе прапрацоўка ўсіх пытанняў, якія тычацца закрыцця комплексаў. Гэта не азначае, што яны адразу спыняць працу. Каб зачыніць аб’ект, патрабуецца як мінімум год», — удакладніў кіраўнік сталічнага рэгіёна. Сямён Шапіра расказаў, што ў недалёкай перспектыве адбудзецца адкрыццё новых комплексаў, якія забяспечаць прырост прадукцыі свінагадоўлі ў цэнтральным рэгіёне. Напрыклад, гэта плануецца ў Жодзіна, у Дзяржынскім раёне. Акрамя таго, завершана другая чарга будаўніцтва такога аб’екта ля Барысава. 

    Дзмітрый  ЯШЧАНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Дзмітрый ЯшчанкаНясвіжскія навіны

Комментарии (0)