26 Апреля, 2024 Пятница

Галоўны народны форум пяцігоддзя

  • 21 июня 2016 Политика Беларуская 0

    На абмеркаванне V Усебеларускага народнага сходу  вынесены вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 — 2015 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады. Удзельнікамі V Усебеларускага народнага сходу сталі 2500 чалавек, у тым ліку 350 чалавек ад кожнай вобласці і 400 чалавек ад горада Мінска.

    Удзельнікі сходу былі абраныя на раённых (гарадскіх) сходах упаўнаважаных, якія ў сваю чаргу выбіраліся калектывамі работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, ваеннаслужачымі і работнікамі воінскіх часцей, размешчаных на тэрыторыі раёнаў, грамадзянамі па месцы жыхарства, грамадскімі аб’яднаннямі ў адпаведнасці з нормамі прадстаўніцтва, устаноўленымі раённымі  арганізацыйнымі камітэтамі. Арганізацыя работы па выбранні ўпаўнаважаных ускладалася на раённыя арганізацыйныя камітэты. Усебеларускі народны сход — агульны сход прадстаўнікоў Урада і іншых галін улады, супрацоўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзеячаў навукі і культуры. Дэлегаты ад усіх рэгіёнаў краіны ацэньваюць дзеянні ўлады за мінулую пяцігодку і вызначаюць асноўныя параметры эканамічнага і сацыяльнага развіцця дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. Усебеларускі народны сход праходзіць раз у пяць гадоў, пачынаючы з 1996 года, у 2015 годзе мерапрыемства было вырашана перанесці на 2016 год.

    Першы  народны форум адбыўся ў Мінску ў кастрычніку 96-га па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Перад Беларуссю, якая толькі выходзіла з крызісу пачатку 90-х, стаялі важныя задачы: спыніць інфляцыю, скараціць дэфіцыт дзяржбюджэту. Вынікам сходу стала першая ў гісторыі суверэннай Беларусі Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Дакумент вызначыў тры прыярытэты: нарошчванне экспарту, будаўніцтва жылля і развіццё сельскай гаспадаркі.

    Другі Усебеларускі народны сход прайшоў  ўжо ў пачатку новага тысячагоддзя. Да гэтага часу ў краіне была створана эфектыўная сістэма дзяржкіравання, удалося спыніць інфляцыю. Тады ж дэлегаты прынялі новую праграму развіцця краіны, якая пасля стала называцца беларускай мадэллю эканамічнага развіцця.

    Абноўленую стратэгію пад дэвізам “Дзяржава для народа” прынялі на III народным форуме ў сакавіку 2006 года. Беларусь узяла курс на праграмнае абнаўленне эканомікі, мадэрнізуючы не асобныя прадпрыемствы, а цэлыя га-ліны. За тую пяцігодку было мадэрнізавана больш за 300 прамысловых прадпрыемстваў, укаранёна звыш за паўмільёна новых тэхналогій. Беларусь заняла першае месца ў будаўніцтве жылля на аднаго жыхара сярод краін СНД.

    На чарговым народным форуме, які прайшоў у Мінску ў снежні 2010 г., ізноў былі пастаўлены сур’ёзныя задачы. У краіне вырашылі захаваць нацыянальную мадэль сацыяльна арыентаванай эканомікі, накіраваную на забеспячэнне росту дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця беларусаў.

    Вынікі мінулай пяцігодкі падвядуць зусім хутка — на 5-м Усебеларускім народным сходзе. Таксама з удзелам Кіраўніка дзяржавы дэлегаты абмяркуюць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 года.

    Удзел у мерапрыемстве прымае дэлегацыя Нясвіжскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко, члены якой былі вылучаны на вялікае народнае веча на раённым сходзе.

               “НН”.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: НННясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)