25 Апреля, 2024 Четверг

Насустрач выбарам

  • 03 августа 2016 Политика Беларуская 0

    Парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў нашай краіне 11 верасня, стануць своеасаблівым экзаменам на палітычную сталасць для выбаршчыкаў і праверкай кампетэнтнасці і працаздольнасці для 347 членаў участковых выбарчых камісій, на плечы якіх кладзецца асноўная работа па правядзенні гэтай важнейшай палітычнай кампаніі.

    Аб тым, як ідзе падрыхтоўка да выбараў у выбарчых камісіях, а таксама – у розумах і сэрцах выбаршчыкаў, мы папрасілі расказаць некаторых жыхароў нашага раёна.

    Вольга Сцефановіч, выбаршчык:

    Стефанович про выборы

    «З народам  і для яго»

    Яшчэ да таго, як пайсці на выбары і паставіць лёсавызначальную не толькі для тых, каго ён выбірае, але і для ўсёй краіны “галачку”, кожны выбаршчык павінен добра ўяўляць, за што і за каго ён галасуе. Якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, мы пацікавіліся ў прадстаўніцы астравецкай моладзі Вольгі Сцефановіч.

    – Гэта абавязкова павінен быць чалавек з багатым жыццёвым вопытам – прычым не столькі асабіс-тым, колькі ў сваёй працы; паспяховы, упэўнены ў сабе, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

    Ён адукаваны, шмат бачыў, добра разумее, што адбываецца ў нашай краіне і за яе межамі. Гэта чалавек, які знаходзіцца на пастаяннай су-вязі з народам, з людзьмі, інта-рэсы якіх ён прадстаўляе. Мэтанакіраванасць таксама павінна прысут-нічаць у спіску якасцей прадстаўніка народа і займаць там не апошняе месца: толькі той, хто ведае, чаго хоча і як гэтага дабіцца, будзе сапраўдным дэпутатам, які працуе ад народа і для яго.

    Для дэпутата важна быць камунікабельным, умець размаўляць не толькі з тымі, хто знаходзіцца з ім “у адной лодцы”, але і з тымі, хто яго туды “пасадзіў”, – з простымі людзьмі; быць дасягальным для тых, каму патрэбна парада або дапамога. Ён павінен умець слухаць і чуць.

    Алена Чаславаўна Севасцьян, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №47:

    Севостьян-5-вопросов

    «Усё – упершыню»

    – Пачатак новага навучальнага года заўсёды цікавы і непаўторны для вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў. Але сёлетні жнівень напоўнены для мяне не толькі клопатамі, звязанымі з хуткім пачаткам навучальнага года, але і з асваеннем новых грамадскіх абавязкаў – старшыні ўчастковай выбарчай камісіі.

    Упершыню ў памяшканні нашай гімназіі створаны выбарчы ўчастак №47, упершыню мяне ўключылі ў склад участковай выбарчай камісіі і даручылі адказную яе ўзначаліць.

    Зараз я актыўна рыхтуюся да выбараў: вывучаю нарматыўна-прававую дакументацыю, вызначаю для сябе дакладны алгарытм дзеянняў.

    Лічу, што адной з галоўных задач для мяне, як старшыні, і для ўсёй камісіі з’яўляецца захаванне патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь аб выбарах на тэрыторыі ўчастка для галасавання.

    Наша камісія ўжо распачала работу па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Мікрараён №1, на тэрыторыі якога размешчаны наш участак, малады, тут пастаянна змяняецца склад жыхароў, бо тут жывуць у асноўным будаўнікі АЭС. Пагэтаму этап удакладнення спісаў выбаршчыкаў з’яўляецца вельмі важным.

    Нам належыць забяспечыць участак неабходным абсталяваннем, дзяржаўнай сімволікай, інфар-мацыйнымі матэрыяламі і іншым – думаю, з усім гэтым мы паспяхова і своечасова справімся. Спадзяюся, што выбаршчыкі – жыхары вуліц Усходняя, Бялькішкі, Будаўнікоў, Бярозавая, Вясновая, Яловая, Янаўская, Маладзёжная, якія прыйдуць да нас на ўчастак у перыяд датэрміновага галасавання з 6 па 10 верасня, ці непасрэдна ў дзень выбараў, не толькі прагаласуюць за дастойнага кандыдата, але яшчэ раз палюбуюцца нашай прыгожай гімназіяй і яе патанаючай у кветках і зеляніне тэрыторыяй. А члены камісіі зробяць усё неабходнае, каб іх волевыяўленне было свабодным і праходзіла ў належных умовах.

    Людміла Сасноўская, сакратар участковай выбарчай камісіі Трокенікскага ўчастка для галасавання №52:

    Людміла Сасноўская про выборы

    «У мяне актыўная грамадзянская пазіцыя»

    – Заставацца абыякавым да таго, якія падзеі адбываюцца ў грамадскім жыцці краіны, нельга. Я заўсёды займаю актыўную жыццёвую пазіцыю – таму часта далучаюся да грамадскіх спраў.

    У складзе выбарчай камісіі я працую даўно. Вельмі прыемна, што члены нашай камісіі ў чарговы раз даверылі мне гэтую адказную работу – быць сакратаром. І я пастараюся ў чарговы раз апраўдаць давер.

    Калі члены камісіі працуюць з выбаршчыкамі, то ў мае абавязкі ўваходзіць работа  па арганізацыйна-тэхнічнай і дакументацыйнай падрыхтоўцы пасяджэнняў камісіі, вядзенні справаводства ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.  Аднак адзін чалавек, як бы ён ні стараўся,  усё зрабіць не можа – таму якасць правядзення такога значнага мерапрыемства, як выбары, залежыць ад зладжанай работы ўсіх членаў выбарчай камісіі. І я ўпэўнена, што мы, як і заўсёды, паспяхова справімся са сваімі грамадскімі, але вельмі важнымі абавязкамі.

    Людміла Буйко, выбаршчык:

    Людмила Буйко про выборы

    «Мне не ўсё роўна, як я буду жыць»

    – Я заўсёды хаджу на выбары, таму што хачу, каб мой голас улічваўся. Быць выбаршчыкам, лічу, не толькі права, але і грамадзянскі абавязак кожнага.

    Я не разумею тых людзей, якія гавораць, што выбары нічога не даюць і ім без розніцы, хто “там” будзе, бо яны ўсё роўна толкам нікога не ведаюць. Дык цікаўцеся кандыдатамі: чытайце, распытвайце, аналізуйце. Інфармацыі больш чым дастаткова!

    Праігнараваўшы выбары, я пакажу, што мне абыякава, як буду жыць я, мае блізкія, мая краіна. А гэта не так. Менавіта таму 11 верасня я абавязкова прыйду на свой выбарчы ўчастак і аддам голас за абранага кандыдата. Хто гэта будзе, пакуль не ведаю, але да дня выбараў абавязкова вызначуся.

    Автор: Ніна Рыбік, Вольга Хацяновіч, Рыта ДрэмаАстравецкая праўда
    Теги: 

Комментарии (0)