У Маладзечне дэпутаты раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў Міншчыны абралі членаў Савета Рэспублікі ад вобласці.
– 639 чалавек, альбо 85 працэнтаў ад агульнай колькасці дэпутацкага корпуса Міншчыны базавага ўзроўню. Ім належала пасля абмеркавання кандыдатур выказаць свае адносіны да тых, хто меў намер прадстаўляць цэнтральны рэгіён у Савеце Рэспублікі. А гэта людзі ў большасці сваёй вядомыя – вопытныя кіраўнікі, спецыялісты, палітыкі. Сярод іх Сяргей Гайдукевіч, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі; Святлана Герасімовіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні; Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій»; Ніна Жалязнова, дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна; Аляксандр Марчанка, дырэктар па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіцці ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага абсталявання» – кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты»; Віктар Сірэнка, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Алег Суконка, дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава»; Мікалай Радаман, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў».
Маладзечанскі, Вілейскі і Мядзельскі раёны ў верхняй палаце беларускага парламента будзе прадстаўляць Святлана Герасімовіч.
Працэдура выбараў не была фармальнай: кандыдаты выказалі сваё бачанне ролі і месца члена Савета Рэспублікі ў заканатворчым працэсе, запэўнілі, што ў выпадку выбрання пастараюцца апраўдаць давер жыхароў Міншчыны і канкрэтна тых рэгіёнаў, дзе падтрымалі іх кандыдатуры.
У выніку тайнага галасавання ўсе прэтэндэнты атрымалі неабходную падтрымку – больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Не пазней за 30 верасня Цэнтральная выбарчая камісія ўстановіць вынікі выбараў і зарэгіструе членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.
Комментарии (0)