03 Мая, 2024 Пятница

Аляксандр Грыцук – старшыня Івацэвіцкага райвыканкама

  • 01 ноября 2016 Политика Беларуская 0

    25 кастрычніка 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі  Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне  Аляксандра Грыцука старшынёй Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта. 27 кастрычніка старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс падпісаў распараджэнне аб назначэнні Аляксандра Грыцука на пасаду старшыні Івацэвіцкага райвыканкама. А 28 кастрычніка, на пазачарговым пасяджэнні шаснаццатай сесіі Івацэвіцкага раён-нага Савета дэпутатаў, Аляксандр  Грыцук аднагалосна  быў зацверджаны на пасадзе старшыні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

    У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Анатолій Ткачук, дэпутаты райсавета, старшыні гарсельвыканкамаў, кіраўніцтва аддзелаў, упраўленняў і службаў райвыканкама, арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, а таксама грамадскіх аб’яднанняў. 

    Прадставіў дэпутатам райсавета Аляксандра Грыцука старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс. Кіраўнік вобласці адзначыў, што ключавым момантам у вырашэнні пытання па ўнясенні кандыдатуры Аляксандра Грыцука на пасаду старшыні райвыканкама стала тое, што Аляксандр Барысавіч добра ведае раён, пачынаў тут свой працоўны шлях, а ў апошні час узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. А сёння, як вядома, шмат праблем на сяле. І яны больш складаныя, чым у іншых галінах. Таму важна не дапусціць падзення вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, захаваць працоўныя калектывы сельскагаспадарчых прад-прыемстваў раёна, зрабіць усё магчымае, каб павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі  і знізіць яе сабекошт. 

    Анатолій Ліс выказаў упэўненасць, што Аляксандр Грыцук справіцца з пастаўленымі задачамі. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што Аляксандр Барысавіч за час працы ў раёне  праявіў сябе граматным, высокакваліфікаваным спецыялістам і арганізатарам, які ведае і практычны бок справы. Яму ўласцівы нестандартны падыход у вырашэнні упраўленчых задач. 

    Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс павіншаваў Аляксандра Грыцука з зацвярджэннем на гэтай высокай і адказнай пасадзе, уручыў яму пасведчанне і кветкі. Таксама кіраўнік вобласці падзякаваў Анатолію Ткачуку за плённую працу на пасадзе старшыні райвыканкама, пажадаў поспехаў падчас работы ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, узнагаро-дзіў яго Падзякай старшыні Брэсцкага аблвыканкама і ўручыў кветкі і каштоўны падарунак. 

    У сваю чаргу Анатолій Ткачук падзякаваў кіраўніцтву Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў у асобе Анатолія Ліса і Сяргея Ашмянцава за падтрымку падчас дзейнасці яго на пасадзе старшыні райвыканкама, а таксама пажадаў поспехаў у працы Аляксандру Грыцуку. Старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока ад імя прысутных, а ў іх асобе ад усіх жыхароў раёна, падзякаваў Анатолію Ткачуку за гады працы на карысць раёна і павіншаваў Аляксандра Грыцука з зацвярджэннем на пасадзе старшыні райвыканкама, уручыў ім кветкі.У сваім выступленні Аляксандр Грыцук падзякаваў за давер і падтрымку, аказаныя яму. Паабяцаў прыкласці ўсе намаганні, каб іх апраўдаць. Аляксандр Барысавіч выказаў упэўненасць, што райвыканкам, упраўленчыя кадры і працаўнікі нашага раёна зробяць усё для таго, каб кожны новы дзень прыносіў дастойныя вынікі. 

    Напрыканцы пасяджэння перад прысутнымі выступіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс. Ён прааналізаваў сацыяльна-эканамічную сітуацыю, акрэсліў асноўныя задачы, якія сёння стаяць перад раёнам, падрабязна спыніўся на праблемных пытаннях у аграрным сектары, адказаў на пытанні.

    Аляксандр Барысавіч Грыцук нарадзіўся ў 1980 годзе ў г. Баранавічы. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (2002 г.), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2016 г.).

    Свой працоўны шлях пачынаў галоўным ветурачом калгаса “Даманава” Івацэвіцкага раёна, дзе на гэтай пасадзе працаваў з 2002 па 2006 год.  Затым  працаваў  вет-урачом  у ААТ “Баранавіцкі мясакансервавы камбінат”.  З 2007  працаваў  у СВУ “Даманава” УП “Брэстаблгаз” на пасадах галоўнага ветурача, намеснікам дырэктара, а з красавіка 2011 года – дырэктарам сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення.

    Да цяперашняга назначэння з лютага 2013 года працаваў першым намеснікам  старшыні Івацэвіцкага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, в. а. старшыні Івацэвіцкага райвыканкама.

    Аляксандра Джэжора.

    Автор: Аляксандра ДЖЭЖОРАІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)