20 Апреля, 2024 Суббота

Крок да супрацоўніцтва

  • 15 февраля 2017 Политика Беларуская 0

    Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг і другі сакратар пасольства Швецыі ў Беларусі Магнус Сеттэрберг 6 лютага наведалі Пінск з афіцыйным візітам.

    Першым пунктам праграмы стала сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады –выконваючым абавязкі старшыні гарвыканкама Міхаілам Самалазавым, намеснікам старшыні Марынай Кавалеўскай, а таксама начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Валянцінай Кулак. На сустрэчы высокія госці змаглі даведацца пра мінулае і сучаснасць горада над Пінай.

    Затым госці наведалі спартыўны комплекс Палескага дзяржаўнага ўні-версітэта, дзе абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі спартсменаў з кіраўніком вышэйшай навучальнай установы. На ЗАТ «ХК «Пінскдрэў» госці азнаёміліся з вытворчасцю мэблі, фанеры і другіх вырабаў з драўніны і таксама разгле-дзелі напрамкі магчымага супрацоўніцтва.

    – Сёння я атрымаў шмат інфармацыі пра Пінск. Мы абмеркавалі адзін з сумесных праектаў – арганізацыю ў вашым горадзе фотавыставы «Мазаіка жыцця. Роля сям’і ў шведскім грамадстве». Гэта выстава аб роўнасці правоў бацькоў, аб тым, што могуць зрабіць дзяржава і грамадства для пераадолення стэрэатыпаў аб размеркаванні роляў у сям’і, вырашэння пытанняў роўнасці ў сямейным і працоўным жыцці. Што ж датычыцца ўзаемадзеяння ў сферы эканомікі, прадпрыемстваў двух краін, то трэба пачынаць з наладжвання бізнес-кантактаў, стасункаў. У Швецыі павінны даведацца больш пра Беларусь, і тады наш бізнес сам вырашыць, з кім мець справу. Патрэбны прыклады ўдалага супрацоўніцтва, – адзначыў Марцін Оберг падчас размовы з журналістамі мясцовых СМІ.

    Пасля наведвання Пін-ска пасол накіраваўся ў Брэст, дзе прыняў удзел у культурна-асветніцкай акцыі «Дзень шведскага кіно», арганізаванай пры са-дзейнічанні Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. У яе рамках адбыліся паказ мастацкага фільма «Стогадовы стары, які вылез праз акно і знік» і адкрыццё выставы «Адзін на адзін з прыродай». Таксама ў Брэсце прайшоў семінар «Укараненне канцэпцыі «разумнага горада» на прыкладзе шведскай мадэлі ўстойлівага кіравання гарадской гаспадаркай Symbio City», арганізаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Брэсцкім гарвыканкамам, пасольствам Швецыі ў Беларусі і прадстаўніцтвам Праграмы развіцця ААН у Беларусі.

    Автор: Наталья МилевскаяПолесская правда
    Теги: 

Комментарии (0)