27 Июля, 2024 Суббота

Мясцовы парламент чакае дэпутатаў

  • 15 февраля 2018 Политика Русский 0

    НА Удзелаўскі выбарчы ўчастак № 16, які знаходзіцца ў будынку сельсавета, 13 лютага з самай раніцы пайшлі людзі, каб аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты. Іх тут шмат. Вольга Гінько, дырэктар Празароцкай сярэдняй школы, балаціруецца ў аблсавет. Начальнік райсельгасхарчу Іосіф Пачкоўскі і дырэктар мясцовага дома-інтэрната Клеапатра Супранёнак — у раённы, яшчэ шэсць чалавек — у сельсавет.

    Сярод выбаршчыкаў і работнікі мясцовай гаспадаркі УП “За Радзіму”, і педагогі, і пенсіянеры. Пра сябе адзначыў, што на ўчастак прыйшло нямала моладзі. Апошняе і нядзіўна, бо аграгарадок — адзін з прыгажэйшых і багацейшых у Глыбоцкім раёне. Тут летась сабралі на круг звыш 40 цэнтнераў зерня і надаілі ад каровы 4800 кілаграмаў малака. А ёсць прадукцыя — ёсць і добрая зарплата.

    ВОСЬ апусціла бюлетэні ў урну прыгожая дзяўчына Таццяна Супранёнак — аператар машыннага даення на малочна-таварнай ферме “Міхальцы”. Пра сябе гаворыць сціпла:

    — Сама — з тутэйшых. Закончыла Лужаснянскі тэхнікум па спецыяльнасці ветфельчар. У маёй групе звыш паўсотні кароў. Ад кожнай у мінулым годзе надаіла па 5150 кілаграмаў малака. Сярэдняя зарплата звыш 700 рублёў у месяц. Ферма рэканструявана, створаны добрыя ўмовы для работы і адпачынку. Большасць маіх калег — равеснікі.

    За Таццянай падыходзіць настаўніца мясцовай школы Галіна Кушнярэвіч. Для яе гэта не толькі першыя выбары ў мясцовыя Саветы, але і першы год работы пасля заканчэння навучальнай установы. Падзялілася навінамі: ў школе пабудавана сталовая, набыты аўтобус.

    Ганна Губская прыйшла на выбары з гадавалым дзіцём на руках:

    — Жыву ў аграгарадку ў прыватызаваным доме. Падабаецца і жыллё, і людзі, і гаспадарка. Муж механізатар, работы хапае зімой і летам. Затое зарабляе на ўсю сям’ю. У нас чацвёра дзяцей. Старэйшай — дзевяць год, а малодшаму — адзін. З ім я цяпер і знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку, а дагэтуль працавала поварам у сталовай. Атрымліваю на Мацвея бясплатна адраснае дзіцячае харчаванне. А яшчэ на яго адкрыты рахунак у банку на дзіцячы капітал, і ў васемнаццаць год сын зможа атрымаць даволі круглую суму. Як тут не быць удзячнай тым, хто клапоціцца пра простага чалавека. І дэпутатам таксама.

    ЗВЫШ чвэрці веку старшынёй Удзелаўскага сельвыканкама працуе Віктар Карман. Гэта ён сумесна з вядомым святаром Ёзасам Булькам узнаўлялі вёску Мосар і тутэйшы касцёл, паглядзець які цяпер едуць турысты з усёй краіны і замежжа.

    Але ж не толькі адзін паказальны Мосар. На тэрыторыі Савета 35 малых і вялікіх вёсак, і ў кожнай усё даведзена да ладу. І нездарма летась Удзелаўскі сельсавет стаў прызёрам рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і санітарнаму стану населеных пунктаў, за што атрымаў прэмію ў 800 базавых велічынь, на якую пабудаваў 3 дзіцячыя пляцоўкі ў аграгарадку і набыў для школы трэнажор за 2300 рублёў.

    Вядома, дапамагаюць шэфы арганізацый горада і раёна, якія па распараджэнню старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега Морхата замацаваны за населенымі пунктамі. Аднак ва Удзелаўскім сельсавеце галоўную “скрыпку” іграюць усё-такі дэпутаты, іх актыў, якія, дапамагаюць наводзіць парадак на зямлі, апрацоўваць людскія агароды і многае іншае.

    І, напэўна, нездарма некалькіх дэпутатаў папярэдняга склікання вяскоўцы вылучылі кандыдатамі і на гэтыя выбары. Чаго ж мяняць іх, калі добра зарэкамендавалі сябе! За такіх вось трэба ісці і галасаваць! 

    Автор: САУЛИЧ Владимир ВладимировичСельская газета
    Теги: 

Комментарии (0)