20 Апреля, 2024 Суббота

Мы галасуем

  • 17 февраля 2018 Политика Беларуская 0

    З першых дзён галасавання на Ляхавіцкім-Чкалаўскім выбарчым участку №4 узровень маладзёжнай актыўнасці высокі. І гэта зразумела: тут сярод выбаршчыкаў шмат навучэнцаў ЛДАКа.

    Магчымасцю прагаласаваць датэрмінова карыстаюцца навучэнцы ЛДАКа, многія з якіх на выхадныя плануюць ехаць дадому. З 1777 унесеных у спісы выбаршчыкаў тут упершыню будуць галасаваць 84 маладыя землякі.

    У першы дзень датэрміновага галасавання каляджан, якія галасуюць упершыню, з гэтай важнай і адказнай падзеяй у іх жыцці павіншаваў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Кіраўнік раёна адзначыў, што сёння яны прымаюць удзел у вызначэнні сваёй будучыні, выбіраюць людзей, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы ў мясцовых Саветах дэпутатаў.

    Для каляджаніна Андрэя Нічыпара ( здымку першы справа) першы дзень датэрміновага галасавання быў адзначаны яшчэ адной прыемнай падзеяй – 13 лютага яму споўнілася васямнаццаць гадоў. А з паўналеццем прыйшла і магчымасць рэалізацыі канстытуцыйнага права – свабодна выбіраць. Падарунак і віншаванні ад кіраўніка раёна стануць прыемным напамінам аб гэтым дні.

    «Ляхавіцкі веснік»

    Фота аўтара.

    Автор: Маргарыта КУХТАЛяхавіцкі веснік

Комментарии (0)