28 Марта, 2024 Четверг

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве

  • 07 марта 2018 Политика Беларуская 0

    Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бабруйскім раёнам і г. Вулканешты аўтаномна-тэрытарыяльнага стварэння Гагаузія (Рэспубліка Малдова) падпісалі ў пятніцу на мінулым тыдні старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён і прымар г. Вулканешты Віктар Петрыоглу. 

    Гэта зроблена дзеля ўмацавання сяброўскіх сувязяў, якія ўжо маюцца, паміж народамі Рэс­публікі Малдова і Рэспублікі Беларусь, устанаўлення і ўмацавання прамых сувязяў  паміж суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці з намерам развіцця доўгатэрміновых эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных, дзелавых і гандлёвых сувязяў на падставе ўзаемнай зацікаўленасці. 

    Бакі будуць накіроўваць намаганні на забеспячэнне ўзаемавыгадных умоў для сумеснай прадпрымальніцкай, камерцыйнай і іншай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў любых форм уласнасці, у мэтах максімальнага выкарыстання іх магчымасцяў у справе вытворчасці канкурэнтаздольных тавараў народнага спажывання і розных відаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.“Я вельмі рады, што наша з вамі шматгадовае сяброўства будзе працягнута, — адзначыў Віктар Петрыоглу. — Мы будзем рады бачыць вашыя творчыя калектывы на міжнародным дзіцячым фестывалі, які пройдзе ў нас 2 чэрвеня, і цудоўная традыцыя абменьвання прыгожым працягнецца і надалей”.

    У знак павагі і далейшага плённага супрацоўніцтва Павел Най­дзён і Віктар Петрыоглу абмяняліся сувенірамі на памяць. Для дэлегацыі Малдовы была наладжана экскурсія па Баб­руйшчыне. У суботу госці прынялі ўдзел ва ўрачыс­тасці, прысвечанай падвядзенню вынікаў спаборніцтва сярод працоўных калектываў Баб­руйскага раёна за 2017 год. 

    Автор: Алена КАРПЕНКАТрыбуна працы
    Теги: 

Комментарии (0)