26 Апреля, 2024 Пятница

Заўжды гатовы зберагчы кра­і­ну родную ад ворага любога...

  • 24 февраля 2015 Общество Беларуская 0

    Па традыцыі 23 лютага на свя­точ­ны мітынг ля брацкай магілы ў Шчу­чы­не сабраліся кіраўнікі раёна, ве­тэ­ра­ны, прадстаўнікі працоўных ка­лек­ты­ваў, школьнікі. Да ўдзельнікаў мерапрыемства звяр­нуў­ся ваенны камісар Шчу­чын­с­ка­га раёна Аляксандр Генадзьевіч Гай­дук: – У нашай краіне Дзень аба­рон­цаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Беларусь ужо многія дзе­ся­ці­год­дзі адзначаецца як усе­на­род­нае свята. З пакалення ў па­ка­лен­не перадаецца глыбокая павага да тых, хто пад дзяржаўным сцягам стой­ка і мужна абараняў свабоду і не­за­леж­насць краіны. Сёлета адз­на­ча­ец­ца 70-годдзе Перамогі ў Вя­лі­кай Айчыннай вайне. У тыя цяж­кія гады дзясяткі тысяч жыхароў Гродзен­ш­чы­ны адважна змагаліся на франтах, працавалі ў пра­мыс­ло­вас­ці і сельскай гаспадарцы, каб за­бяс­пе­чыць армію ўсім не­аб­ход­ным. Праз многія іспыты давялося прай­с­ці беларускім ваенным і ў мір­ны для нашай краіны час: яны вы­кон­ва­лі інтэрнацыянальны аба­вя­зак у іншых краінах.На працягу 97 год Узброеныя Сі­лы стаяць на варце спакою і ста­бі­ль­нас­ці ў грамадстве. Умацаванне бяс­пе­кі Беларусі, упэўненае яе раз­віц­цё, аўтарытэт на між­на­род­най арэне ў многім залежаць ад бо­е­га­тоў­нас­ці арміі, ад пра­фе­сі­я­на­ліз­му салдат і афіцэраў. Сёння мож­на з упэўненасцю заявіць, што ў нашай краіне створана кам­пак­т­ная мабільная армія, якая можа дзей­ні­чаць як у мірны, так і ў ва­ен­ны час.А.Г. Гайдук павін­шаваў усіх са свя­там і адрасаваў самыя добрыя па­жа­дан­ні ваенным, а таксама іх род­ным і блізкім. Традыцыі нашых дзядоў і прадзе­даў прадстаіць працягваць ма­ла­до­му пакаленню. Ад імя мо­ладзі да ўдзельнікаў мітынгу звяр­нуў­ся інспектар інспекцыі нагляду і пра­фі­лак­ты­кі Шчучынскага РАНС Вя­час­лаў Мікалаевіч Міселя. Ён пад­к­рэс­ліў, што абаронцы нашай Ай­чы­ны заўсёды вызначаліся сілай ду­ху і самаадданым служэннем сва­ёй краіне, гераізмам і воляй да пе­ра­мо­гі. Іх подзвігі – школа сап­раў­д­най мужнасці і патрыятызму, прык­лад для маладога пакалення. У год 70-годдзя Перамогі асаблівай па­ва­гі заслугоўваюць ветэраны вай­ны. Ад імя моладзі В.М. Міселя па­а­бя­цаў быць дастойнымі пра­даў­жа­ль­ні­ка­мі герояў Вялікай Ай­чын­най, з гонарам выконваць свой во­ін­с­кі абавязак. У гэты святочны дзень не­маг­чы­ма не ўспомніць тых, хто загінуў, аба­ра­ня­ю­чы ад ворагаў сваю Радзі­му, выконваючы ін­тэр­на­цы­я­на­ль­ны абавязак. Іх імёны вы­се­ча­ны на помніках, абелісках і ме­ма­ры­я­ль­ных дошках. Загінуўшыя ге­роі – у нашых сэрцах, у нашых ду­шах, у нашых успамінах… Гэта ім прыс­вя­ча­ла­ся песня «Алёша», якая пра­гу­ча­ла ў выкананні Ігара і Га­лі­ны Будзько. Гэта ім прызначаліся вян­кі і жывыя кветкі, якія ляглі да пад­нож­жа помніка… Гэта ў іх гонар пра­гу­чаў салют... Удзельнікаў мерапрыемства шчы­ра віталі выхаванцы гуртка эс­т­рад­ных спеваў раённага Дома ку­ль­ту­ры «Асарці», якія выканалі пес­ню пра армію. Му­зыч­ным падарункам для сён­няш­ніх абаронцаў Айчыны і ўсіх муж­чын стала песня ў выкананні Іры­ны і Марыны Козіч. 

    Ганна РУДСКАЯ. Фота аўтара. 

    Автор: Ганна РУДСКАЯДзянніца
    Теги: 

Комментарии (0)