06 Мая, 2024 Понедельник

«Шталаг-342» сабраў тых, хто памятае (ФОТА)

  • 28 апреля 2015 Общество Беларуская 0

    Штогадовы мітынг ля мемарыяльнага комплексу «Шталаг-342», прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, — напамін і адначасова запавет маладому пакаленню беларусаў берагчы мір.

    Сёлета намаганнямі членаў клуба «Пошук» СШ №5 пад кіраўніцтвам Лідзіі Барысаўны Князевай ўвекавечаны імёны яшчэ ста трыццаці васьмі замучаных у канцлагеры савецкіх грамадзян.

    Успамінамі на мітынгу дзялілася Валянціна Паўлаўна Вежнавец. На яе лёс выпала цяжкае выпрабаванне: непаўналетняй яна трапіла ў канцлагер.  

    Штогод радня і блізкія былых вязняў з розных гарадоў Беларусі і краін-суседак прыязджаюць на Маладзечаншчыну, каб пакласці кветкі на мемарыяльныя пліты з родным прозвішчам. Трэці раз жыхарка Астаны Тлевужан Амарава прыязджае з Казахстана, каб пакланіцца апошняму прытулку свайго бацькі Тулеша Амарава. Сёлета разам з бабуляй упершыню прыехала ў Маладзечна яе ўнучка Маржан Ільясава.

    Автор: Юлія ШАБЛОЎСКАЯМаладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)