29 Марта, 2024 Пятница

Традыцыя, што яднае народ

  • 12 мая 2015 Общество Беларуская 0

    Раніцай у нядзелю гарадская плошча Свабоды была літаральна расквечана светлымі ўсмешкамі, сцяжкамі і шарамі, што трымалі ў руках пасвяточнаму апранутыя людзі з яблыневай квеценню і чырвона-зялёнымі стужкамі на грудзях. Прыўзняты настрой перадаваўся, нібы эстафета. Прадстаўнікі вытворчых калектываў, ветэраны, працоўная моладзь і школьнікі сабраліся на ўрачыстасць з нагоды Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

    Шчучынцаў ад душы павіншаваў у сваёй прамове старшыня ра­ён­на­га выканаўчага камітэта Сяргей Ва­сі­ль­е­віч Ложэчнік і зазначыў:

    — Сімвалічна, што 20-годдзе свя­та дзяржаўнай сімволікі супадае са слаў­ным юбілеем Перамогі са­вец­ка­га народа ў Вялікай Айчыннай вай­не. Нашы галоўныя на­цы­я­­на­ль­ныя сім­ва­лы зоймуць сваё па­чэс­нае месца пры правядзенні ўра­чыс­тас­цей, прысвечаных Году мо­ладзі і Дню беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, які пройдзе 6 верасня ў нашым рай­цэн­т­ры. 

    Сяргей Васільевіч падкрэсліў, што сёння дзяржаўныя сімвалы кра­і­ны кансалідуюць беларускае гра­мад­с­т­ва. Бо ўсе нашы перамогі на­ву­коў­цаў і спартсменаў, дзеячаў ку­ль­ту­ры і мастацтва, што дас­той­на прадстаўляюць Беларусь на між­на­род­ным узроўні, дасягаюцца пад нашым сцягам. І гэта яшчэ раз да­каз­вае права беларусаў на па­чэс­нае месца ў сусветнай су­по­ль­нас­ці, на ўласны шлях развіцця рэс­пуб­лі­кі.

    Кіраўнік раёна назваў прозвішчы людзей, якім было прадастаўлена га­на­ро­вае права ўзняць Дзяр­жаў­ны сцяг краіны. Старшыня ра­ён­на­га савета ветэранаў Эдмунд Ста­ніс­ла­ва­віч Дзікевіч, прызёр рэс­пуб­лі­кан­с­кай алімпіяды па працоўным на­ву­чан­ні, вучаніца трэцяй га­рад­с­кой школы Ганна Маркевіч і пе­ра­мож­ца этапу Кубка Свету па ра­ке­та­ма­дэ­ль­ным спорце, выхаванец цэн­т­ра тэхнічнай творчасці Максім Пя­нь­коў­с­кі з хваляваннем узнялі ў май­с­кую сінь трапяткое па­лот­ніш­ча, у якім беражліва захаваны асаб­лі­вас­ці нашага нацыянальнага ка­ла­ры­ту.

    Ад імя маладога пакалення за­пэў­ні­ла ў вернасці лепшым тра­ды­цы­ям бацькоў і дзядоў першы сак­ра­тар райкама грамадскага аб’­яд­нан­ня «Беларускі рэспубліканскі са­юз моладзі» Алена Богдзель.

    — Зараз мы ўдзельнічаем у рэс­пуб­лі­кан­с­кай патрыятычнай акцыі «Квітней, Беларусь!» і вельмі хо­чац­ца, каб у яе рамках самыя ак­тыў­ныя юнакі і дзяўчаты менавіта сён­ня атрымалі пашпарты і членскія бі­ле­ты БРСМ.

    Гэтыя важнейшыя дакументы юным грамадзянам уручыў С.В. Ло­жэч­нік. А потым удзельнікі свята сталі свед­ка­мі сапраўднага спартыўнага шоу. Высокі клас і майстэрства пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­лі таэквандысты цэн­т­ра творчасці дзяцей і моладзі, якія неаднойчы выходзілі ў пе­ра­мож­цы і прызёры міжнародных, рэс­пуб­лі­кан­с­кіх і абласных спа­бор­ніц­т­ваў. Нямала дастойных пе­ра­мог і на рахунку футбалістаў ды ган­д­ба­ліс­таў ДЮСШ, якія пад ап­ла­дыс­мен­ты публікі паказалі вір­ту­оз­нае валоданне мячом. А ляш­чан­каў­с­кія школьнікі-чэрлідынгісты ў чар­го­вы раз здзівілі арыгінальнымі ак­ра­ба­тыч­ны­мі нумарамі і су­час­ны­мі спартыўнымі танцамі. Прадстаўнікі РАНС, чаканячы крок, ганарова пранеслі па плошчы дзяр­жаў­ны герб, а выхаванцы пра­вас­лаў­на­га ваенна-патрыятычнага клу­ба «Дружына» – вялікае па­лот­ніш­ча сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэ­та было вельмі прыгожа, ві­до­віш­ч­на і выклікала мноства эмоцый – ад пачуцця гонару за краіну да шчы­ра­га захаплення нашымі та­ле­на­ві­ты­мі землякамі, сапраўднымі пат­ры­ё­та­мі сваёй Айчыны. Свята працягваў канцэрт ва­ен­на­га духавога аркестра лідскіх паг­ра­ніч­ні­каў (дырыжор Іван Бян­ке­віч). А вечарам на плошчы Сва­бо­ды шчучынцаў чакала яшчэ адна ці­ка­вая канцэртная праграма, так­са­ма падрыхтаваная лідчанамі. Ама­та­ры ж спартыўных баталій маг­лі заў­зя­та пахварэць за фут­ба­ліс­таў на пляцоўцы па вуліцы Ас­т­роў­с­ка­га, дзе праходзіла пер­шын­с­т­во ра­ё­на сярод каманд се­ль­са­ве­таў.  

    …Наколькі ж цудоўная тра­ды­цыя – ушаноўваць свой герб і сцяг, выб­ра­ныя два дзесяцігоддзі назад во­лей народа падчас рэ­фе­рэн­ду­му! Гледзячы на дзяржаўныя сім­ва­лы, мабыць, кожны з нас ад­чу­вае сябе неад’емнай часцінкай адзі­най вялікай сям’і, імя якой – бе­ла­рус­кі народ.

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)