10 Мая, 2024 Пятница

Житель деревни Сухополь Пружанского района своими руками сделал машину для колки дров

  • 14 мая 2015 Общество Беларуская 0

    На Пружаншчыне заўсёды жылі таленавітыя майстры сваёй справы. Пра гэта, дарэчы, гавораць і назвы цяперашніх вёсак: Кавалі, Ткачы, Ганчары… На шчасце, не перавяліся майстравітыя людзі і ў наш час. Адзін з іх — Іван Леанідавіч Бірук жыве ў вёсцы Сухопаль.    

    Яго хата і прысядзібны ўчастак адразу кідаюцца ў вочы. Гасцей сустракае рассоўная брама, якую змайстраваў майстар сваімі рукамі. Тут жа на падворку знаходзіцца яшчэ адзін твор Івана Леанідавіча — драўляная альтанка. І чым далей праходзіш у двор, тым больш сустракаеш нечаканых сюрпрызаў. Напрыклад, гэты агрэгат, што дэманструе вынаходнік, прызначаны для колкі дроў.

    У далёкім юнацтве рамантыка прывяла хлопца з Непамацынаўкі ў тэхнікум нафтавікоў, што ў горадзе Рэчыца на Гомельшчыне.

    — Пасля заканчэння тэхнікума шэсць гадоў працаваў на нафтапромыслах у Комі АССР, — гаворыць Іван Леанідавіч. — А вярнуўся на малую радзіму пасля развалу Савецкага Саюза, у 1991 годзе. З жонкай Тамарай Канстанцінаўнай выгадавалі дзвюх дачок — адна  працуе  настаўніцай, а другая набывае прафесію медыка.

    Іван Леанідавіч працуе аператарам кацельні ў мясцовай школе. У свабодны ад работы час займаецца вынаходніцтвам. Раней Бірукі на падворку трымалі карову. Цяпер засталіся толькі свінні, куры, індыкі, але ўсё роўна гаспадарка займае шмат часу. Каб неяк аблегчыць работу, Іван Леанідавіч пастаянна распрацоўвае ўсё новыя прыстасаванні. Прычым канструкцыі бярэ не з інтэрнэту, а «з галавы» — сам прыдумвае.

    Самая значная машына, якую вырабіў майстар, прызначана для колкі дроў. Працаваў над  ёй вынаходнік цэлы месяц. Для яе ён выкарыстаў рэдуктар, шатуны і цыліндр ад трактара. Машына перасоўная і  можа прыводзіцца ў дзеянне і ад электрасетак, і ад размеркавальнага вала трактара Т-25.

    У гаспадарцы Бірукоў ёсць таксама самаробныя млын і агароднінарэзка. Змалоць зерне або здрабніць агародніну можна без асаблівага напружвання.

    У майстра ёсць  задумка — арганізаваць ў сябе шынамантаж. Але гэта пакуль — толькі мара.

    На здымках: І.Л.Бірук дэманструе млын; машына для колкі дроў у дзеянні.   

    Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

    Автор: Николай АрхутикРаённыя будні

Комментарии (0)