02 Мая, 2024 Четверг

Каб сталі больш прывабнымі Івацэвічы і раён

  • 19 мая 2015 Общество Беларуская 0

    У верасні 2013 года падпісана двухбаковае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне экалагічнай дзейнасці паміж Рэгіянальным экалагічным цэнтрам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) і кіраўніцтвам Івацэвіцкага раёна. Распрацавана канцэпцыя мэтавага развіцця экалагічнай сітуацыі ў раёне, вынікам чаго стаў праект МЭПД (мясцовы экалагічны план дзеянняў), мэта якога – паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў раёне. Падобная ініцыятыва ўкараняецца ў шэрагу іншых раёнаў Беларусі.

    У рамках рэалізацыі МЭПД вырашана ажыццявіць праект па найбольш прыярытэтнаму экалагічнаму напрамку пры фінансавай падтрымцы, якую прадстаўляе РЭЦ і з дадатковым укладам у фінансавай форме, якія прадстаўлены раёнам. ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” выканала ўсе абавязацельствы ў адпаведнасці з Пагадненнем: пабудаваны 38 кантэйнерных пляцовак, на якіх размешчаны 66 кантэйнераў для раздзельнага збору смецця, устаноўлена і запрацавала лінія сартавання цвёрдых бытавых адходаў на палігоне ў Міхнавічах, удасканальваецца работа па збору і вывазу смецця ад насельніцтва.

    Як вынік, на сродкі, выдзеленыя экалагічным цэнтрам – 50 000 еўра, – ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” набыты сучасны смеццявоз, характарыстыкі якога адпавядаюць самым высокім патрабаванням і сучасным стандартам (на здымку). На мінулым тыдні, 13 мая, ён зрабіў першы рэйс, пачаў праводзіць вываз цвёрдых бытавых адходаў.

    Канешне, на гэтым спыняць работу па рэалізацыі праекта МЭПД не плануецца. Наступная задача – правесці адпаведную работу з насельніцтвам па пытаннях сартавання бытавых адходаў, бо найперш абыякавасць і раўнадушша большасці людзей – адна з праблем, што перашкаджае паўнамаштабнаму ўкараненню раздзельнага збору смецця. Толькі пры ўмове актыўнага ўдзелу кожнага жыхара Івацэвіччыны ў справе раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў магчыма паляпшэнне экалагічнай сітуацыі.

    Аляксандр ГОРБАЧ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

    Автор: Аляксандр ГорбачІвацэвіцкі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)