04 Мая, 2024 Суббота

Прома-акцыя “Есть заказ на рабочий класс” - прайшла ў Столінскім ліцэі

  • 26 мая 2015 Общество Беларуская 0

    21 мая ў Столінскім прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшла прома-акцыя “Есть заказ на рабочий класс”. Яе мэта – фарміраванне ў моладзі арыентацыі на працоўную дзейнасць, павышэнне актыўнасці навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні. Удзельнічалі ў прома-акцыі вучні школ райцэнтра і раёна. З вітальнымі словамі выступіў дырэктар установы Казубоўскі Рыгор Антонавіч. Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць пазнаёміцца з такімі прафесіямі, як повар, электразваршчык ручной зваркі, муляр, электраманцёр па рамонту і абслугоўванні электрычнага абсталявання, трактарыст-машыніст, вадзіцель, слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын.Прычым, не толькі даведацца пра кожную са спецыяльнасцяў, задаць пытанні, але і паспрабаваць самому зрабіць, напрыклад, кладку.А на стадыёне школьнікі змаглі пазнаёміцца з тэхнікай і нават пасядзець за рулём.Настрой школьнікам узняло  музычнае  суправа-джэнне. 

    Автор: Святлана ШПАКОЎСКАЯНавіны Палесся

Комментарии (0)