21 Мая, 2024 Вторник

28 чэрвеня — Дзень моладзі

  • 26 июня 2015 Общество Беларуская 0

    У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб моладзь вучылася, атрымлівала прафесію і работу, знаходзіла сваё месца і прызначэнне ў жыцці. Поспехі маладых беларусаў сёння — гэта залог стабільнасці і развіцця нашай краіны ў будучым.

    З цудоўным настроем сустракаюць Дзень моладзі маладыя спецыялісты з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (на здымку): для іх у гаспадарцы створаны належныя ўмовы працы і адпачынку, калегі па рабоце падтрымліваюць і дапамагаюць саветам.

    Пасля заканчэння Жыліцкага сельгаскаледжа вярнулася ў родную гаспадарку Вольга Банцеева, зараз дзяўчына працуе на цяплічным камбінаце.

    Першым месцам работы для Таццяны Калеевай стала эканамічная служба “Рассвета”. Па словах маладога спецыяліста, праца тут дае ёй не толькі неабходныя навыкі і вопыт, але і ўменне працаваць у камандзе.

    Ветэрынарны ўрач Ірына Бай нягледзячы на непрацяглы стаж працы ў гаспадарцы (з 2 сакавіка бягучага года) здолела праявіць сябе адказным спецыялістам.

    Любоў да роднай зямлі, гаспадаркі прывіў Андрэю Дразду яго бацька Мікалай. Не раз юнак разам з ім прымаў удзел у жніве, працаваў на камбайне. Таму і вырашыў юнак пасля заканчэння Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа звязаць свой лёс менавіта з “Рассветам”. У хуткім часе Андрэй пачне самастойны працоўны шлях.

    Закончыўшы Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, вярнулася на сваю малую радзіму Дар’я Лось. Дзяўчына працуе ў гаспадарцы бухгалтарам і вельмі задаволена, што ў агульных дасягненнях калектыву ёсць і яе уклад.

    Автор: Людміла СямёнаваКіравец
    Теги: 

Комментарии (0)