12 Июля, 2025 Суббота

Свята маладосці, якое не за­будзец­ца

  • 06 июля 2015 Общество Беларуская 0

    На свята сабраліся прадстаўнікі са­мых розных узростаў, усе тыя, хто захаваў у сваёй душы ма­ладзёж­ны запал. Плошча Свабоды ў гэты вечар расквецілася роз­на­ка­ля­ро­вы­мі шарамі і ўсмешкамі.Са святам моладзь павіншавала пер­шы сакратар РК БРСМ Алена Бог­дзель. З роляй вядучых цу­доў­на справіліся Вольга Аброшка і Га­лі­на Будзько. Гараджане з за­да­ва­ль­нен­нем лавілі ўдачу за хвост у “Маладзёжнай латарэі”, прызы для якой прадаставілі шчучынскія прад­п­ры­ма­ль­ні­кі. Дарэчы, вы­ру­ча­ныя падчас продажу латарэйных бі­ле­таў грошы будуць накіраваны на лячэнне нашага маленькага зем­ля­ка. Так што ўсе, хто ўдзе­ль­ні­чаў у розыгрышы, і, безумоўна, спон­са­ры-прадпрымальнікі зрабілі свой унёсак у дабрачыннасць.Не бяздзейнічалі і актывісты БРСМ. Юнакі і дзяўчаты пра­па­ноў­ва­лі дзецям сыграць у настольныя гу­ль­ні, а дарослым …“Забіць на цы­га­рэ­ту”. Так называлася акцыя суп­раць курэння, якую правялі ра­бя­ты. Для аматараў спорту былі ар­га­ні­за­ва­ны спартыўна-гульнявыя пля­цоў­кі, дзе можна было пас­п­ра­ба­ваць свае сілы ў армрэслінгу, сыг­раць у дартс, шахматы і нават пас­т­ра­ляць з пнеўматычнай зброі. Са­мыя юныя госці свята з за­ва­ль­нен­нем бавілі час разам з клоўнам, удзе­ль­ні­ча­лі ў конкурсах, скакалі на батутах. Усе жадаючыя, а іх бы­ло нямала, маглі ўпрыгожыць сваё це­ла часовымі тату і аквагрымам.

    Цікавую акцыю “Падары ўсмеш­ку гораду” прапанавала метадыст ра­ён­на­га метадычнага цэнтра на­род­най творчасці Вераніка Дыско. На спецыяльным стэндзе можна бы­ло пакінуць свае пажаданні, або пе­ре­даць прывітанне сябрам.Сапраўдны азарт ахапіў моладзь пад­час аўкцыёна, лотамі якога ста­лі работы майстроў Шчучынскага ра­ён­на­га цэнтра рамёстваў і на­род­най творчасці.Прама на свяце спецыялісты ра­ён­на­га вузла паштовай сувязі пра­па­ноў­ва­лі аформіць падпіску, а суп­ра­цоў­ні­кі газеты “Дзянніца” ўрачалі падарункі самым адданым чы­та­чам. Актыўна працавалі пад­час свята і гандлёвыя рады.Але, бадай, самым яркім і за­па­мі­на­ль­ным стаў для моладзі парад бай­ке­раў. Лідскі клуб “Devoid of rights” разам са шчучынскімі і мас­тоў­с­кі­мі байкерамі вітаў і віншаваў мо­ладзь. Кожны, хто хацеў сфа­таг­ра­фа­вац­ца вярхом на жалезных ко­нях, пазнаёміцца з іх ула­да­ль­ні­ка­мі, меў такую магчымасць. – Прыемна, што ваша моладзь пры­ня­ла нас так цёпла, – прыз­наў­ся прэзідэнт Лідскага байкерскага клу­ба Алег Някрасаў. – Сам я ўпершыню сеў на матацыкл у гадавалым узросце. Мая мама –  чэмпіён Беларусі па мо­так­ро­се сярод жанчын. Любоў да тэхнікі перадалася і мне. Мы ра­зам з рабятамі адразу прынялі зап­ра­шэн­не начальніка Шчучынскага РА­УС С.М. Сыцэвіча завітаць у Шчу­чын на Дзень моладзі і не рас­ча­ра­ва­лі­ся.З захапленнем сачыла публіка за паказальным выступленнем суп­ра­цоў­ні­каў АМАН. Калі ячшэ можна стаць сведкай “затрымання па­ру­ша­ль­ні­ка”, убачыць элементы ру­ка­паш­на­га бою, прымераць спе­цадзен­не?! Не менш зацікавіла га­рад­жан і гасцей Шчучына па­ка­за­ль­нае выступленне кінолагаў і  служ­бо­вых сабак гадавальніка Гродзен­с­ка­га абласнога ўпраў­лен­ня Дэпартамента аховы МУС Рэс­пуб­лі­кі Беларусь. Увечары моладзь ча­каў яшчэ адзін сюрпрыз – му­зыч­ная праграма ад мінскага кавер-бэн­да «Марыён». Завяршыла свята дыс­ка­тэ­ка. 

    Автор: Ганна КАСПЕРДзянніца

Комментарии (0)