20 Апреля, 2024 Суббота

Спаборнічалі з часам

  • 17 июля 2015 Общество Беларуская 0

    У большасці людзей ралі асацыіруецца з ровам матораў спецыяльна падрыхтаваных прататыпаў, хмарамі бруду і клубамі пылу, які ляціць з-пад колаў пры праходжанні хуткасных спецучасткаў. Аднак усё гэта справядліва толькі ў дачыненні да спартыўнага ралі. Ёсць яшчэ не менш захапляльнае відовішча – ралі рарытэтных аўтамабіляў!

    13 верасня 2008 года прайшло першае ў гісторыі Беларусі “Олдтаймер-ралі Мінск-2008”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла грамадскае аб’яднанне калекцыянераў і рэстаўратараў рэтра-аўтамабіляў горада Мінска “МашЫна Часу”.

    І гэты год не стаў выключэннем. Адзін з этапаў “Олдтаймер-ралі” прайшоў у горадзе Узда. Важнай умовай з’яўляліся спраўнасць транспартнага сродку і допуск да эксплуатацыі на дарогах агульнага карыстання. Галоўнае тут была не хуткасць, а дакладнасць праходжання маршруту. Экіпажы, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, складаліся з ва-дзіцеля (пілота) і штурмана. Існаваў пэўны графік, які трэба прайсці з дакладнасцю да секунды, улічваліся дзясятыя і нават сотыя яе долі.

    Дождж не напалохаў ні ўдзельнікаў аўтаралі, ні гледачоў. Усе жадаючыя змаглі назіраць не толькі за экстрэмальным і віртуозным кіраваннем, але і разгледзець аўтамабілі, сфатаграфавацца.

    Автор: Дар’я ЗЯНЬКОВІЧЧырвоная зорка

Комментарии (0)