У Мінску ствараюцца зялёныя велапераезды
Яшчэ да Алімпіяды-80 ад мікрараёна Зялёны Луг у Лагойскім напрамку зрабілі веладарожку. А ў 2009-м, калі граданачальнікам быў Міхаіл Паўлаў, адкрылі доўгую, пад 30 км, веладарожку ўздоўж Свіслачы. Амаль праз увесь горад. Раварысты актыўна абжываюць гарадскую тэрыторыю, адстойваюць “жыццёвую прастору” ў спрэчках з аўтамабілістамі ды пешаходамі. І ёсць поспехі!
Летась увосень, напрыклад, калі аптымізавалі рух на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, службы Дзяржаўтаінспекцыі ўхвалілі стварэнне зялёнага велапераезда — гэткага пафарбаванага ў зялёны колер участка веладарожкі, якая перасякае праезную частку. На такіх участках прыярытэт — у веласіпедыстаў і пешаходаў. Кіроўцы абавязаны іх прапускаць, а раварысты маюць права не спешвацца. Цяпер зялёныя велапераезды ствараюцца і ў іншых месцах горада.
Іван Іванаў

Комментарии (0)