26 Апреля, 2024 Пятница

Навядзем чысціню і парадак разам!

  • 05 августа 2015 Общество Беларуская 0

    Прыгожае аблічча населенага пункта — гэта агульная справа, так вырашылі жыхары аг.Жылічы, і ўсе разам у мінулую пятніцу выйшлі на дабрачынную акцыю па навядзенні чысціні і парадаку. Ініцыятыва яго правядзення належыла старшыні Дабаснянскага сельвыканкама Галіне Шчур і старасту аг.Жылічы Валянціну Герасімовічу. 

    Па словах Валянціна Адамавіча Герасімовіча, практычна ўсе сяльчане, каму ён патэлефанаваў ці запрасіў асабіста, адгукнуліся і прыйшлі прыняць удзел у карыснай справе. Сярод выказаўшых жаданне наводзіць парадак, а гэта каля 30 чалавек, былі ў асноўным пенсіянеры, але па словах старасты, сваю дапамогу ў вольны ад работы час гатовы аказаць і іншыя грамадзяне.

    У гутарцы з карэспандэнтам “раёнкі” Валянцін Адамавіч адзначыў, што вельмі важна, каб грамадзяне разумелі — ім жыць на гэтай зямлі. А таму неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб радавалі чысцінёй вуліцы аграгарадка і прылягаючых населеных пунктаў, каб былі дагледжанымі ўласныя домаўладанні, каб ва ўсім адчувалася клапатлівая рука гаспадара. А дзеля гэтага толькі і трэба — праявіць ініцыятыву і неабыякавасць да агульнай справы па добраўпарадкаванні і навядзенні чысціні.

    Першым аб’ектам навядзення чысціні сталі мясцовыя могілкі ў в.Капачоўка: справа ў тым, што тут былі праведзены работы па выдаленні старых дрэў і кустоўя, пасля чаго засталося шмат дробнага галля, дзесьці было і смецце. Вось і вырашылі сяльчане ўласнымі сіламі прывесці пахаванні родзічаў і ўвогуле тэрыторыю вакол могілак у належны стан.

    Хочацца спадзявацца, што гэтыя добрыя пам-кненні жылічан стануць прыкладам для пераймання і для астатніх жыхароў населеных пунктаў нашага раёна.

    Давайце ж разам прымаць актыўны ўдзел у справе па навядзенні чысціні і парадку на нашай зямлі, каб Кіраўшчына была самай прыгожай і квітнеючай!

    Фота 

    Максіма МІКЕШЫНА.

    Автор: Людміла СямёнаваКіравец

Комментарии (0)