09 Мая, 2024 Четверг

Першыя тысячнікі Віцебшчыны

  • 12 августа 2015 Общество Беларуская 0

    Ад світанку да прыцемак  на калгасных палетках не змаўкаюць маторы камбайнаў, трактароў і іншай тэхнікі. Задача аграрыяў – не толькі ў максімальна сціслыя тэрміны, але і якасна ўбраць з палёў хлеб.

    Ужо некалькі гадоў запар падчас уборачнай кампаніі хлебаробы Аршанскага раёна задаюць рэкордныя тэмпы. Як правіла,  яны першыя ў вобласці перасягаюць тысячны рубеж па намалоце зерня. Не стаў выключэннем і сёлетні сезон. Адразу тры экіпажы камбайнераў у адзін дзень – 5 жніўня атрымалі пачэснае званне першых тысячнікаў Віцебшчыны,  адзін з іх – маладзёжны, два – сямейныя. Браты Кісялёвы – Алег і Міхаіл, Сяргей Спаткай і Дзмітрый Бацюкоў з рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Вусце” НАН Беларусі”, бацька і сын Анатоль і Андрэй  Маршалавы з адкрытага акцыянернага таварыства “Маяк Высокае” сталі сапраўднымі героямі жніва-2015.

    У мінулую суботу старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарстнёў і кіраўніцтва раёна, грамадскія аб’яднанні віншавалі адразу ў полі тысячнікаў “Вусця” з поспехам. Па традыцыі, для іх наладзілі сапраўднае свята.“Дарагія мае землякі, – звярнуўся да прысутных Мікалай Мікалаевіч, – прыемна знаходзіцца на роднай зямлі. Вынікі нашай сумеснай работы па далучэнні гаспадаркі да Акадэміі навук Беларусі не прымусілі сябе доўга чакаць. Сёння мы шануем два экіпажы камбайнераў. Прычым, сімвалічна, калі моладзь працуе на ўсю моц і стварае сур’ёзную канкурэнцыю прафесіяналам. Гэта азначае, што справа ў надзейных руках”. Ён пажадаў хлебаробам не спыняцца на дасягнутых выніках і нагадаў, што Талачын – сталіца абласных “Дажынак-2015” ужо з нецярпеннем чакае перадавікоў.Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што сёлета  “Вусце”, дзе старшынёй з’яўляецца  Фёдар Бацяноўскі,  сапраўды паказвае добрыя вынікі. Валавы збор зерня тут плануецца атрымаць у два разы вышэй за мінулагодні, а гэта больш за 20 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 44,7 цэнтнера з гектара.  Лідзіруюць вусцянцы і па нарыхтоўцы кармоў. Калі ў мінулую зімоўку яны ўваходзілі з 12 цэнтнерамі кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, то ўжо сёння атрымана 20 ц/к.а. Мікалай Мікалаевіч выказаў упэўненасць, што ў будучым у гэтым сельгаспрадпрыемстве абавязкова будуць і 5-, і 10-тысячнікі. 

    Толькі перш за ўсё павінна выконвацца некалькі залатых правілаў. Аграномам неаб-ходна атрымліваць ураджайнасць на вусцянскіх землях па  80-100 ц/га, а новую энерганасычаную  тэхніку давяраць прафесіяналам. Такое спалучэнне, па меркаванні старшыні аблвыканкама, абавязкова прывядзе да выдатнага выніку.“Поспех Віцебскай вобласці заканамерны, – адзначыў падчас віншавання тысячнікаў Мікалай Шарстнёў. – Вясной гэтага года Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнка было прынята распараджэнне, згодна з  якім Віцебшчына атрымала 600 адзінак сельскагаспадарчай  тэхнікі Мінскага трактарнага завода. Дзякуючы такой падтрымцы на пасяўной былі своечасова вытрыманы ўсе тэрміны, выкананы  агратэхнічныя прыёмы. І зараз, нягледзячы на тое, што надвор’е ўнесла свае карэктывы і жніво пачалося пазней,  набраныя тэмпы сведчаць пра тое, што праз два тыдні мы завершым уборку ўра-джаю, нават з улікам вялізнай нагрузкі на аграрыяў Віцебшчыны. На апошняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы было дадзена даручэнне аказаць нашай вобласці дапамогу – выдатка-ваць 10 тысяч тон паліва, каб своечасова завяр-шыць уборачную кампанію. Упэўнены, мы не падвядзём, бо Прыдзвінне – адзіная вобласць, якая прыбавіла па ўраджайнасці зерневых культур і азімага рапсу да ўзроўню мінулага года. У лідарах мы і па нарыхтоўцы кармоў”.

    Віноўнікі ўрачыстасці – хлебаробы Алег і Міхаіл Кісялёвы, Сяргей Спаткай і Дзмітрый Бацюкоў – прымалі таксама віншаванні ад старшыні Аршанскага райвыканкама Мікалая Лісоўскага, Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і старшыні райкама прафсаюза АПК Аршаншчыны Алега Макарэвіча, загадчыка сектара  па справах моладзі Віцебскага абласнога ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Дзяніса Захарэвіча,    загадчыка сектара ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юрыя Трыбушэўскага і  першага сакратара райкама БРСМ Марыі Сталяровай.Малады хлебароб Сяргей Спаткай на хлебнай ніве не навічок у адрозненні ад свайго памочніка Дзмітрыя Бацюкова – студэнта сельскагаспадарчай акадэміі.  Ён кожны год намалочвае не менш за тысячу тон зерня. Упэўнены, жніво-2015 стане для яго паспяховым, а Дзмітрый спадзяецца, што першая вытворчая практыка будзе добрым падмуркам у будучай прафесіі.Вялікія надзеі на сёлетнюю ўборку ўраджаю ўскладаюць і браты Кісялёвы – Алег і Міхаіл. Яны прызнаюцца, побач працаваць лягчэй. Брат брата разумее не тое што з паўслова, хапае аднаго позірку. Верагодна, у гэтым і заключаецца палова іх поспеху на полі.Сямейны тандэм хлебаробаў-тысячнікаў існуе і ў ААТ “Маяк Высокае”. Гэта бацька і сын  Анатоль і Андрэй Маршалавы. Другі год запар яны разам працуюць на ўборцы ўраджаю і паказваюць высокія вынікі.

    У гонар пераможцаў жніва і іх родных таксама гучалі словы віншаванняў  ад намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра  Цярэнцьева,  старшыні Аршанскага райвыканкама Мікалая Лісоўскага,  старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза АПК Мікалая Лабушава,  старшыні  Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Кузмянкова, старшыні райкама прафсаюза АПК Алега Макарэвіча.Дарэчы, на раніцу 10 жніўня ў Аршанскім раёне намалочана 60 працэнтаў пасяўных плошчаў пры ўраджайнасці 39,2 ц/га.

    Автор: Настасся ТурокАршанская газета

Комментарии (0)