29 Марта, 2024 Пятница

Лілія Ананіч: “У Шчучыне мы распачынаем но­вы кніжны дзень”

  • 05 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    Кніга – сапраўдная скарбніца ду­хоў­ных багаццяў чалавека, крыніца ве­даў, ад­но са звёнаў, якое злучае мі­ну­лае, сучаснасць і будучыню, пад­к­рэс­лі­ва­лі ўсе, хто выс­ту­паў на ад­к­рыц­ці кніжнай крамы. Ва ўра­чыс­тай цырымоніі прынялі ўдзел мі­ністр інфармацыі Рэспублікі Бе­ла­русь Л.С. Ананіч, генеральны ды­рэк­тар ААТ “Белкніга” А.А. Ваш­ке­віч, старшыня Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма С.В. Ложэчнік, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка галоўнага ўпраўлення ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па справах мо­ладзі аб­л­вы­кан­ка­ма В.А. Апа­но­віч і іншыя службовыя асобы.

    Міністр інфармацыі Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на Ананіч назвала адкрыццё кніж­най кра­мы  “складнікам вялікай пра­цы па ўзбагачэнні кніжнай прас­то­ры”. Як вядома, у 2017 годзе ў Бе­ла­ру­сі і за яе межамі будзе свят­ка­вац­ца 500-годдзе беларускага кні­гад­ру­ка­ван­ня. І такія аб’екты па­він­ны прыцягваць увагу моладзі да кні­гі, няг­ледзя­чы на тое, што ак­тыў­на развіваецца інтэрнэт. Без кні­гі нельга будаваць но­вы ін­фар­ма­цый­на-тэхналагічны дзень, яе трэ­ба ўсімі сіламі прапагандаваць, пе­ра­ка­на­на Лілія Станіславаўна. Яна выказала спадзяванне, што кні­га ў Шчучыне будзе са­мым жа­да­ным госцем. Міністр вельмі ха­це­ла б, каб не толькі гэты магазін, але і ін­шыя такія крамы адкрыліся ў бліжэйшы час ва ўсіх кутках Бе­ла­ру­сі, каб аддзелы з бе­ла­рус­кай кні­гай былі ва ўсіх аб’ектах сет­ка­ва­га гандлю.

    – Кніга, асвета, веды – гэта вялікі склад­нік развіцця нашай бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, – адзначыла міністр ін­фар­ма­цыі. Што да дзяржаўнага свята бе­ла­рус­ка­га пісьменства, то ў яго вя­лі­кая са­цы­я­ль­ная місія, падкрэсліла мі­ністр. Дзякуючы яму беларускія га­ра­ды, якія прымалі свята, уз­ба­га­ча­юц­ца і развіваюцца. 

    – Кніжны магазін – гэта аб­’­ект ку­ль­ту­ры, гэта аб’ект ведаў. Прак­тыч­на ўсё, што выдаецца ў краіне, жы­ха­ры Шчу­чы­на будуць бачыць у гэ­тым кніжным магазіне. Вялікі клопат у нашай бе­ла­рус­кай дзяржавы пра дзяцей, пра іх бу­ду­чы­ню, пра тое, каб наша Бе­ла­русь з кожным днём квітнела. Шчу­чын­с­кія таленавітыя школьнікі – па­тэн­цы­ял будучыні нашай краіны. Та­му яны па праве будуць ка­рыс­тац­ца на­він­ка­мі кнігавыдання – леп­шы­мі кнігамі, якія тут выдаюцца. А штогод гэта ка­ля 11 тысяч назваў кніг накладам больш за 30 мільёнаў экзэмпляраў. 

    Старшыня райвыканкама С.В. Ло­жэч­нік нагадаў, што значная падзея дае старт шэ­ра­гу ме­рап­ры­ем­с­т­ваў, што будуць ладзіцца ў ме­жах святкавання Дня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­с­т­ва.

    – Нездарма мы адчыняем кні­гар­ню напярэдадні Дня ведаў. Мы спадзяём­ся, што менавіта нашы дзет­кі будуць частымі гасцямі ў гэ­тым утульным куточку ас­вет­ніц­т­ва, які стане не проста крамай, а мес­цам, дзе змогуць збывацца мары, дзе сярод кніж­ных палічак кожны зной­дзе адказы на важныя пы­тан­ні, зможа набыць часцінку вя­лі­ка­га скар­бу, які належыць усяму ча­ла­вец­т­ву, – адзначыў Сяргей Ва­сі­ль­е­віч.

    Ад імя ўсіх жыхароў Шчучыншчыны кі­раў­нік раёна падзякаваў Л.С. Ананіч, На­цы­я­на­ль­на­му ар­га­ні­за­цый­на­му ка­мі­тэ­ту па падрыхтоўцы і пра­вядзен­ні свята, кіраўніцтву ААТ “Белкнігі” за тое, што яны да­па­маг­лі рэалізаваць даўнюю мару шчу­чын­цаў. 

    – Любіце кнігі, дарыце кнігі, куп­ляй­це кнігі! – з такім заклікам звяр­нуў­ся стар­шы­ня райвыканкама да ўсіх прысутных на адкрыцці кні­гар­ні. – Бо гэта найлепшая ін­вес­ты­цыя, і кожны рубель, патрачаны на аду­ка­цыю, вернецца да вас сток­роць пам­но­жа­ным.

    На ўрачыстасці прывітальнае сло­ва меў і генеральны дырэктар ААТ “Белкніга” А.А. Вашкевіч. Калі людзі будуць высокакультурнымі і аду­ка­ва­ны­мі, та­ды будзе парадак і з эканомікай краіны, перакананы ён.  

    Крыху пазней ён расказаў жур­на­ліс­там пра новую кнігарню. Плош­ча гандлёвай залы – 50 кв. мет­раў. У рамонт і аб­с­та­ля­ван­не гэ­та­га аб’екта ўкладзена 500 мі­ль­ё­наў рублёў. У асартыменце “Несцеркі” – каля 5 тысяч най­мен­няў кніг, больш за 90 працэнтаў – гэ­та кнігі бе­ла­рус­кіх выдавецтваў. 

    Пасля таго, як была перарэзана чыр­во­ная стужка, а гэту ганаровую мі­сію вы­ка­на­лі Л.С. Ананіч, С.В. Ло­жэч­нік і А.А. Вашкевіч, настаў мо­мант ацаніць новую кні­гар­ню, і пры­сут­ныя на свяце за некалькі хві­лін запоўнілі яе. Дарэчы, новая кра­ма раз­мяс­ці­ла­ся ў правым кры­ле Гандлёвага дома. На паліцах ма­га­зі­на – шырокі асар­ты­мент кніж­най прадукцыі: мастацкая, гра­мад­с­ка-палітычная, навукова-па­пу­ляр­ная, ву­чэб­ная, дзіцячая… Прос­та вочы разбягаюцца… У но­вай кнігарні ёсць на­ват выданні, якія сёлета атрымалі Гран-пры на кон­кур­се “Мастацтва кнігі краін СНД”. Уся прадукцыя зручна вык­ладзе­на, тут лёгка арыентавацца па­куп­ні­ку. Між іншым, у магазіне ўста­ноў­ле­ны спецыяльны інфакіёск, з да­па­мо­гай якога лёгка знайсці пат­рэб­ную кнігу.

    Міністр інфармацыі Л.С. Ананіч сама пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­ла шчучынскім шко­ль­ні­кам, як ка­рыс­тац­ца новымі тэхналогіямі. Яна па­гу­та­ры­ла з дзецьмі, параіла ім на­пя­рэ­дад­ні но­ва­га навучальнага го­да больш актыўна пазнаваць сваю краіну і звярнуць увагу на тэ­ма­тыч­ную серыю папярова-бе­ла­вых тавараў з выявай знакавых мес­цаў Беларусі.  Да­рэ­чы, Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на стала першым па­куп­ні­ком у новым магазіне.

    Увогуле ў “Несцерцы” можна на­быць выданні класікаў і сучаснікаў. Шмат та­ва­раў для школьніка, ёсць пры­го­жыя паштоўкі, ярка ілюс­т­ра­ва­ныя альбомы, су­ве­ні­ры-магніцікі з беларускай сімволікай. Тут мож­на зрабіць заказ на неабходную кні­гу. Ветлівыя прадаўцы пра­па­ну­юць пакупнікам кубачак духмянай ка­вы. Зрэшты, каб аца­ніць новую кніж­ную краму, варта проста сюды прый­с­ці.

     

    Таццяна ПАЛУБЯТКА.

    Фота аўтара.

    Автор: Таццяна ПАЛУБЯТКАДзянніца

Комментарии (0)