26 Апреля, 2024 Пятница

Шчучын цёпла прыняў гасцей

  • 07 сентября 2015 Общество Беларуская 0

     

    6 верасня ўсе дарогі прывялі ў Шчучын. Тут адбылося ўрачыстае адкрыцце Дня беларускага пісьменства. На свяце сабраліся ганаровыя госці, пісьменнікі, выдаўцы, прадстаўнікі сродкамасавай інфармацыі і жыхары горада.

    Афіцыйнае адкрыцце свята было запланавана на 6 верасня. Але ўжо за дзень на вуліцах горада панавала яскравае дзеянне. Госці з розных гарадоў Беларусі прыехалі ў Шчучын. Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзяць у гістарычных і культурных цэнтрах. Гэта радзіма паэтэсы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Да бронзавага помніка заўсёды прыносяць кветкі, гучаць паэтычныя чытанні. Незадоўга да Дня пісьменства насценны жывапіс у выкананні прафесійных мастакоў ўпрыгожыўбакавы фасад СШ № 2.

    У суботу адбылося  адкрыццё Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі пасля правядзення капітальнага рэмонту. На ўрачыстасць сабралося шмат жыхароў і гасцей.

    — — Бібліятэка — гэта храм ведаў, а без ведаў немагчыма ствараць будучыню, — падкрэсліла міністр інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч.

    Тыдзень таму Міністэрства інфармацыі сумесна з “Белкнігай” адкрыла ў Шчучыне кнігарню «Несцерка». А ужо ў гэту нядзелю бібліятэка зноў знайшла свайго чытача. У дар Міністэрства інфармацыі перадала 3 тысячы новых кніг беларускіх пісьменнікаў.

    Пасля святочнага мерапрыемства ў абноўленай бібліятэцы адбыўся міжнародны круглы стол “Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, які стаў традыцыйным на Днях пісьменства. Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства інфармацыі Беларусі, выдавецкі дом “Звязда” і Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

    Адразу ў гімназіі адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Шчучынскія чытанні-2015”, дзе абмеркавалі пытанні тысячагадовых вытокаў беларускага пісьменства. На сустрэчы прысутнічалі паэты, пісьменнікі, журналісты, дзеячы адукацыі і культуры.

    6 верасня афіцыйнае адкрыццё дня беларускага пісьменства пачалося з адкрыцця адноўленнага палаца князёў Друцкіх-Любецкіх. Пра гэту падзею марыла не адно пакаленне людзей, якія паважаюць гістарычныя традыцыі радной зямлі.

    Радасць падзеі з жыхарамі сталіцы Дня беларускага пісьменства раздзялілі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы, намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Іванавіч Бузоўскі, міністр інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч, міністр адукацыі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, міністр культуры Барыс Уладзіміравіч Святлоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў, дэпутаты, дзяржаўныя дзеячы, духавенства.

    З уступным словам выступіў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч:

    — — Гродзеншчына – край з багатай гісторыяй і значнымі культурнымі традыцыямі. Яна нарадзіла нямала выдатных дзеячаў мастацтва, якія стварылі і перадалі нам багатую духоўную спадчыну, неад’емнай часткай якой з’яўляюцца і родавыя сядзібы. Адна з іх — палац Друцкіх-Любецкіх.

    Было таксама адзначана, што ў палацы князеў Друцкіх-Любецкіх размесціцца цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы музей і канферэнц-зал. На ўрачыстасці было прадэманстравана, як дзеці праводзяць вольны час. Гэта дапаможа развіць новыя  таленты.

    Старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложачкін выказаў шчырую падзяку ўсім тым, хто ўнёс уклад ў рэканструкцыю палаца. Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і святкаванні Дня беларускага пісьменства, кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама, будаўнікі Шчучынскай МПМК-167, праекціроўшчыкі, мастакі-рэстаўратары паказалі, наколькі ім неабыякавы лёс палаца. Такі шыкоўны падарунак стане  візітнай карткай не только Шчучына, але і ўсёй Гродзенскай вобласці. 

     У былых пакоях размясцілася музейная экспазіцыя Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, фотавыстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне” і выстава “Лепшыя кнігі Беларусі”. Першымі ацаніць выставу было дано права ганаровым гасцям мерапрыемства.

    На Дне беларускага пісьменства дзейнічала некалькі фестывальных пляцовак. На галоўнай сцэнічнай пляцоўкі, якая размясцілася на набярэжнай каля Шчучынскага раённага Дома культуры, лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі атрымалі свае дыпломы. На конкурс было даслана 45 прац у сямі намінацыях. Нам ёсць, кім ганарыцца, бо Гродзенская зямля багата талантамі. Сярод лаўрэатаў – дзіцячая пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая, узнагароджаная за кнігу “Надзейка-чарадзейка”. Лепшым празаічным творам стала кніга Уладзіміра Саламахі “І няма шляху чужога”. Тамара Краснова-Гусачэнка – аўтар лепшага паэтычнага зборніка “Встреча”. Сярод публіцыстычных твораў прэміяй адзначаны зборнік Міхаіла Шыманскага “Мы этой памяти верны”. Наталля Голубева – аўтар сцэнарыяў праграмы “Обратный отсчёт” – пераможца ў намінацыі “Драматургія”. У крытыцы прэміяй адзначана кніга Дзяніса Марціновіча “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”.Кожны мог падыйсці да аўтараў, пагутарыць з імі, запытацца, дзе можна здабыць кнігу. Лаўрэаты астаўлялі аўтографы і прыемныя пажаданні сваім чытачам.

    Шчучын ператварыўся ў казачнае месца. Тут дзейнічалі фестывальныя пляцоўкі, святочны гандаль, горад майстроў. На працягу ўсяго дня працаваў фестываль кнігі і прэсы.

    Была прыгожа аформлена і прадстаўлена экспазіцыя перыядычных выданняў установы “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. На працягу двух дзён працавала выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”. Кожны мог пазнаёміцца з яскравымі, прыгожымі і цікавымі газетамі. Рэдакцыі арганізавана падыйшлі да святкавання Дня пісьменства. 

    Мастаўчане прыехалі вялікім саставам ў Шчучын. Народны ансамбль народнай песні “Ярыца” заклікаў жыхароў і гасцей горада сваімі прыгожымі песнямі і танцамі. Прыемные выступленні мастаўчан было чуваць здалёк. Адказна падыйшлі да мерапрыемства Мастоўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства разам з дырэктарам Дзянісам Віктаравічам Іочам. Зацікавіла прахожых выстаўка, якая была выраблена з хлеба. Есці яе нельга, але палюбавацца мог любы чалавек.

    Каля фантану сярод горада майстроў размясцілася яшчэ адна фестывальная сцэна. І адразу першым права выступіць было прадстаўлена абразцовай эстраднай студыі “Фантон” Мастоўскага раённага Дома культуры. Яны падрыхтавалі музычную праграмму “Масты надзей”. Таленавітая мастоўская моладзь зацікавіла жыхароў Шчучына і гастей сталіцы Дня пісьменства. Нельга не адмеціць, што дзякуючы аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (начальнік Сяргей Сяргеевіч Дзяйкала), Мастоўскага раённага Дома культуры (дырэктар Сяргей Аляксеевіч Фядотаў), Мастоўскага раённага цэнтра рамёсел (Жанна Лявонцьеўна Новік) свята  для прыехаўшых у Шчучын мастаўчан стаў яшчэ больш яскравым і захапляльным.

    Свята слова, галоўнага гаспадара гэтага дня, завяршылася ўвечары ў нядзелю. У неба ўзляталі прыгожыя і яскравыя салюты, вуліцы былі поўныя шчаслівых людзей, якія любяць і паважаюць свае традыцыі і родную мову. Эстафету правядзення Дня беларускага пісьменства перадалі Рагачову. Менавіта там у 2016 годзе пройдзе культурнаесвята.

    Г. МАКАР

    Фотааўтара

     

    Автор: Ганна МакарЗара над Нёманам

Комментарии (0)