20 Апреля, 2024 Суббота

Час ствараць і кахаць

  • 09 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    Вольга ЖУРАЎСКАЯ, галоўны ар­хі­тэк­тар, намеснік начальніка ад­дзе­ла архітэктуры і бу­даў­ніц­т­ва Шчучынскага райвыканкама:

    – Я з г. Калінкавічы Гомельскай воб­лас­ці, у Шчучын трапіла па раз­мер­ка­ван­ні пасля Беларускага дзяр­жаў­на­га ўніверсітэта тран­с­пар­ту (факультэт прамысловага і гра­мадзян­с­ка­га будаўніцтва, ка­фед­ра архітэктуры). Не­ма­ла­важ­ную ролю ў выбары месца працы адыг­ра­ла архітэктурная жам­чу­жы­на Шчучыншчыны – палац Друцкіх-Лю­бец­кіх. Убачыўшы яго фо­таз­ды­мак у інтэрнэце, я ўлюбілася ў яго раз і назаўсёды. І горад спа­да­баў­ся: радуюць вока гарадскія пей­за­жы, асабліва гістарычны цэнтр, дзе ад­чу­ва­ец­ца моцны ўплыў польскай ар­хі­тэк­ту­ры. Амаль два месяцы таму я прыс­ту­пі­ла да абавязкаў галоўнага ар­хі­тэк­та­ра раёна. Мне выдзелілі ін­тэр­нат, калектыў прыняў цёпла і пры­яз­на. Пастаянна адчуваю пад­т­рым­ку калег і асабліва кіраўніка – Ма­ры­ны Міхайлаўны Рудай. На ўсе мае сто пытанняў у дзень яны зна­ходзяць адказы.У мяне няма адчування, што я ў чу­жым горадзе. Палюбіла Шчучын, ад­к­ры­ваю яго для сябе кожны дзень. Працы вельмі шмат, бо ўсе мы актыўна рыхтаваліся да свят­ка­ван­ня Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва. Гэта была выдатная маг­чы­масць для рэалізацыі ар­хі­тэк­тур­ных ідэй! Асабліва грэе душу пра­ект – паркавая зона вакол палаца Друц­кіх-Любецкіх. Для далейшага прафесійнага рос­ту я паступіла ў магістратуру Бе­ла­рус­ка­га дзяржаўнага ўні­вер­сі­тэ­та транспарту. Сваю будучыню звяз­ваю з архітэктурай і, вядома ж, – сваёй краінай. Мару рэ­а­лі­за­вац­ца як профі і стаць проста шчас­лі­вай жанчынай.

    Вольга ШОКА, малодшы на­ву­ко­вы супрацоўнік Гродзенскага за­на­ль­на­га інстытута рас­лі­на­вод­с­т­ва Нацыянальнай акадэміі на­вук Беларусі:

    – Магчыма, хтосьці здзіўляецца, што я, гарадская дзяўчына (нарадзілася і вырасла ў Гродне), сут­ка­мі прападаю на доследных па­лях, праводжу ўласныя доследы з агароднінным гарохам, кар­ма­вымі бабамі, лубінам. Але гэта так цікава! Я скончыла Гродзенскі дзяр­жаў­ны аграрны ўніверсітэт, факультэт ахо­вы раслін, і па размеркаванні пры­е­ха­ла ў Шчучын у 2014 годзе. Ра­да, што трапіла ў занальны ін­с­ты­тут раслінаводства – магутную на­ву­ко­вую арганізацыю, якая больш за сто гадоў дапамагае аг­ра­ры­ям удасканальваць сістэму зем­ля­роб­с­т­ва на аснове ўза­е­ма­су­вя­зі навукі і практыкі, удзельнічае ў дзяр­жаў­ных навукова-даследчых і прык­лад­ных праграмах, стварае іна­ва­цый­ныя тэхналогіі ў АПК і ўка­ра­няе іх. Усе нашы распрацоўкі но­сяць прыкладны характар. Мне вельмі падабаецца ка­лек­тыў – дружны, інтэлігентны, твор­чы. Моладзі дапамагаюць ста­рэй­шыя калегі. Гэта падтрымка вельмі каш­тоў­ная.Хутка перасялюся ў інтэрнат, які пас­ля рэканструкцыі нагадвае ўту­ль­ны і стыльны гатэль. Жыллё выдзе­ліў мне інстытут. Спадзяюся, што мы, маладыя навукоўцы, зро­бім для беларускай навукі свае ад­к­рыц­ці, унясём свой уклад у гіс­то­рыю нашай навуковай установы, а го­рад Шчучын стане для нас род­ным. 

    Ігар і Галіна БУДЗЬКО, ся­мей­ная пара, творчыя работнікі Шчу­чын­с­ка­га раённага Дома ку­ль­ту­ры:

    – Аб нашай сям’і можна сказаць: му­зы­ка нас звязала. Абодва з дзя­цін­с­т­ва былі зачараваны музыкай, пес­няй, эстрадай. Пасля школы скон­чы­лі сярэднія спецыяльныя на­ву­ча­ль­ныя ўстановы і прыйшлі ў сферу культуры. Пра­ца­ва­лі ў розных  установах, але заў­ва­жы­лі адзін аднаго адразу. І за­ка­ха­лі­ся! Пасля вяселля ў 2010-м ста­лі працаваць разам у раённым До­ме культуры. Аб пераездзе ў ін­шы горад нават не думалі: вы­ра­шы­лі застацца ў Шчучыне.Мы разам дома, на працы і ад­па­чын­ку. Прымаем удзел практычна ва ўсіх мерапрыемствах, якія пра­ходзяць у раёне, канцэртах, му­зыч­ных фестывалях, весялім зем­ля­коў, дорым ім святочны настрой. У тым ліку і ля фантана. Нам па­да­ба­ец­ца бачыць усмешкі гледачоў і чуць іх апладысменты. Гэта так нат­х­няе! Сёлета мы абодва атрымалі дып­ло­мы аб вышэйшай адукацыі: Ігар завочна скончыў Беларускі дзяр­жаў­ны ўніверсітэт культуры і мас­тац­т­ваў, Галя – Гродзенскі дзяр­жу­ні­вер­сі­тэт імя Янкі Купалы. На­бы­тыя веды даюць новы ім­пульс для прафесійнага росту. Вельмі любім наш горад – ма­ле­нь­кі, утульны, цёплы, дзе ўсе адзін ад­на­го ведаюць у твар. Гэта няп­раў­да, што ў правінцыі сумна. Заў­сё­ды можна знайсці занятак па ду­шы, калі ёсць жаданне развівацца. Мы, да прыкладу, з за­да­ва­ль­нен­нем вывучаем наваколле Шчу­чы­на на веласіпедах, захапляемся мо­та­ту­рыз­мам, удзельнічаем у байк-фестывалях, сустракаемся з сяб­ра­мі, ходзім у паходы. Нам ні­ко­лі не бывае сумна. 

    Автор: Ала БІБІКАВАДзянніца

Комментарии (0)