04 Мая, 2024 Суббота

В Зельвенском районе отпраздновали «Дожинки»

  • 09 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    На Зэльвеншчыне становіцца добрай традыцыяй святкаваць раённыя “Дажынкі” ў аграгарадках. Летась мерапрыемства праходзіла ў Елцы, а ў гэтым годзе ўрачыстую эстафету прыняла Галынка. Менавіта тут у мінулую суботу адбылася цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў жніва-2015.

    Урачыстасць пачалася з шэсця пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва па цэнтральнай вуліцы аграгарадка. У першых шарэнгах – дэлегацыя СВК “Галынка”. Гаспадарка правяла ўборку зерневых якасна і арганізавана. Сабраны багаты каравай: ураджайнасць склала 69,6 ц/га, прырост валавога збору зерня – 24,6% да ўзроўню трох мінулых гадоў, што дазволіла “Галынцы” стаць пераможцай раённага спаборніцтва. Затым у калоне ішлі сярэбраныя прызёры спаборніцтва – прадстаўнікі СВК “Сынкавічы” (ураджайнасць – 68,4 ц/га, прырост валавога збору –13,2 %), за імі – хлебаробы філіяла “Дабраселецкі”, якія сталі трэцімі ў раёне (пры ўраджайнасці 51,7 ц/га прырост валавога збору – 23,3%). У святочнай калоне –дэлегацыі філіяла “Князева”, СВК “Караліно”, “Бародзічы”і “Міжэрычы”.

    – Сёння мы ўрачыста падводзім вынікі жніва, называем лепшыя калектывы, віншуем усіх тых, хто сваёй самаадданай працай на жытнёвай ніве ўнёс важкі ўклад у хлебны каравай 2015 года, па праву заслужыў павагу, – звярнуўся да працаўнікоў жніва, адкрываючы свята, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Грэцкі. – Раённыя дажынкі – гэта не толькі ўшанаванне пераможцаў, але і аналіз стану аграрнага сектара раёна. Варта адзначыць, што вынікі апраўдалі старанні хлебаробаў, жніво ва ўсіх гаспадарках прайшло на добрым арганізацыйна-тэхнічным узроўні. У раёне сабрана 98 тыс. тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур склала 60,3 ц/га супраць леташніх 55 ц/га .

    Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання выказаў удзячнасць кіраўнікам гаспадарак, загадчыкам вытворчых участкаў, на якіх у гэтым годзе павялічаны валавы збор і ўра-джайнасць зерневых культур. На ўрачыстасці прагучалі імёны пераможцаў жніва: камбайнераў і іх памочнікаў, вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, механізатараў, якія займаліся ўборкай саломы, аператараў зернесушыльных комплексаў. Высокіх вынікаў на жніве дасягнулі не толькі вопытныя хлебаробы, але і моладзь – пераможцам у сваіх намінацыях таксама былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

    Асаблівы момант “Дажынак” – вынясенне сімвала новага ўраджаю – духмянага караваю. Пад гучныя апладысменты прысутных ён быў уручаны старшыні райвыканкама Яну Пальчысу. Віншуючы ўсіх з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі, Ян Станіслававіч высока ацаніў працу кожнага аграрыя:

    – Усе ўдзельнікі жніва працавалі, не шкадуючы сіл, уласнага часу. Асобная ўдзячнасць – перадавікам, якія не першы год пачэсна займаюць п’едэстал пераможцаў жніва. Вынікі ўборачнай кампаніі не могуць не радаваць: дасягнуты ўзровень мінулага года па валавой вытворчасці зерня.

    – У чатырох гаспадарках – “Князева”, “Галынка”, “Сынкавічы”, “Бародзічы” – сёлета атрымана ўраджайнасць больш за 60 ц/га, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Упэўнены, што дасягнутыя лічбы не мяжа, у нас ёсць усе рэзервы, каб і ў далейшым засыпаць багатыя засекі.

    Даніну павагі людзям, якія выканалі адказную і важную задачу – без страт сабралі ўраджай, выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Пузач і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Прэдка. Дыплома абкама прафсаюза работнікаў АПК удастоены Уладзімір Мулярчык і Уладзіслаў Жамойцін, камбайнавы экіпаж Лексіёна-760 з філіяла “Князева”. Падзячнае пісьмо абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымала Таццяна Мацко, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СВК “Галынка”. Старшыня СВК “Караліно” Алег Бурдук адзначаны Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі, а намеснік старшыні СВК “Сынкавічы” Уладзімір Юч – Граматай раённага аб’яднання прафсаюзаў. Аляксандр Прэдка ўручыў узнагароды лепшым спецыялістам гаспадарак – Уладзіміру Сонцу (брыгадзіру СВК “Бародзічы”), Аляксандру Чуры (загадчыку вытворчага ўчастка №1 філіяла “Князева”), Іне Ляскевіч (галоўнаму аграному СВК “Міжэрычы”), Галіне Яцулевіч (галоўнаму эканамісту СВК “Караліно”), Антонію Абуховічу (аграному-насенняводу СВК “Галынка”), Віктару Шышлоўскаму (галоўнаму інжынеру СВК “Сынкавічы”).

    Годна папрацавалі на сёлетнім жніве Таісія Калбаска, Сяргей Крэчка, Аляксандр Клішчыц, якія атрымалі Ганаровыя граматы і падарункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Узнагародай РК ГА “БРСМ” адзначаны вадзіцель СВК “Галынка” Іван Новік.

    Пачэснае месца на раённых дажынках – ветэранам працы, якія ў свой час унеслі важкі ўклад у развіццё і дасягненні гаспадарак. Кіраўнікі сельгасарганізацый адрасавалі ім словы ўдзячнасці, пажаданні моцнага здароўя і ўручылі падарункі.

    Трэба адзначыць, аграгарадок Галынка быў старанна падрыхтаваны да мерапрыемства. Галоўная святочная сцэна размясцілася каля адміністрацыйнага будынка СВК “Галынка”. На ўездзе ў населены пункт гасцей сустракала выстава сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі. Аздобаю аграгарадка сталі падворкі сельгасвытворчых кааператываў і сельсаветаў, дзе можна было пачуць выступленні фальклорных калектываў, паспрабаваць стравы беларускай кухні, пазнаёміцца з этнаграфіяй мясцовасці. Побач ішоў святочны гандаль: сваю прадукцыю прапаноўвалі раённы Дом рамёстваў, работнікі бытавога абслугоўвання, зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, прадпрымальнікі. Працавала дзіцячая пляцоўка.

    Атмасферу свята на “Дажынках” стваралі музычныя і харэаграфічныя калектывы, самадзейныя артысты раёна, а таксама заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Белыя росы” і рэтра-калектыў “Хорошее настроение”. Завяршыліся “Дажынкі-2015” святочным феерверкам.

    Автор: Людміла ПОПКАПраца
    Теги: 

Комментарии (0)