05 Июля, 2025 Суббота

Пад надзейнай вартай

  • 10 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    “Знойдзена”, “затрымана”, “канфіскавана”… Часта ў нашай газеце праходзяць артыкулы з такімі назвамі, у якіх расказваецца пра чарговую няўдачу кантрабандыстаў і злачынцаў.

    Толькі мала хто задумваецца над тым, што за гэтымі словамі стаяць людзі, якія штодзённа рызыкуюць жыццём, каб мы спалі спакойна.

    пограничная служба1

    Аддзяленне пагранічнага кантролю “Гудагай-1” жыве сваім, нябачным для многіх людзей, жыццём. Кантралёры, мытнікі і пагранічнікі тут не проста “сустракаюць і праводзяць цягнікі”, яны дасканала абследуюць кожны закуточак цягніка, вагона, вялікай дарожнай сумкі таго, хто вырашыў перасекчы дзяржаўную граніцу ў тым ці іншым накірунку. А калі выпадае вольная хвіліна, яны вучацца, даводзячы свае веды і ўменні да дасканаласці: зладзеі ніколі не спыняюцца ў сваіх спробах незаконна перасекчы мяжу ці правезці кантрабанду, таму пагранічнікі павінны быць заўсёды на крок уперадзе.

    пограничная служба2

    Супрацоўнікі аддзялення за суткі аглядаюць 12-15 цягнікоў – і гэта толькі пасажырскія саставы. А “таварнякі”, дзе вагонаў больш у некалькі разоў, поўны агляд прахо-дзяць ужо на станцыі Маладзечна, дзе працуе аддзел пагранічнага кантролю “Гудагай-2”.

    24 гадзіны на нагах у поўнай “баявой” гатоўнасці – чалавек, які не прывык да такога напружанага графіка, напэўна, ужо валіўся б з ног. А гудагайскія пагранічнікі і кантралёры – нічога, яшчэ паспяваюць усміхацца ўсім, хто прыбывае на станцыю – прынамсі, не забываючы пільна сачыць за наваколлем.

    пограничная служба3

    Пачынаецца працоўны дзень з “планёркі”, на якой пагранічнікаў уводзяць у курс спраў, расказваюць пра аператыўную абстаноўку. Непасрэдна перад прыбыццём цягнікоў ім выдаюцца штампы для адзнакі ў пашпартах, зброя, мабільны аўтаматызаваны апарат МАРМ і перасоўваемы мабільны апарат “Рэгула” – самае перадавое абсталяванне, якое дапамагае пагранічнікам несці службу на вышэйшым узроўні. Тут сапраўды мае рацыю выраз “тэхніка на службе ў чалавека”.

    Менавіта дзякуючы прафесіяналізму гудагайскіх пагранічнікаў сёлета было спынена пяць спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. У двух выпадках зрабіць гэта спрабавалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, і па аднаму – Беларусі, Арменіі і Эквадора.

    пограничная служба6

    Любога госця, які прыязджаў у Гудагай больш чым пяць гадоў таму, сённяшні выгляд станцыі безумоўна парадуе. Няма больш тых зялёных вагончыкаў, у якіх неслі сваю службу пагранічнікі і мытнікі, – вакзал і будынкі каля яго пасля рэканструкцыі прынялі выгляд сапраўдных “варот у Еўропу”: усё цывілізавана, прыгожа і акуратна. А раней, каб прайсці пашпартны кантроль, пасажырам трэба было выйсці з вагона, “прагуляцца” па станцыі да вагончыка атрада і там чакаць рашэння. Зараз яны могуць нават з крэслаў не ўставаць. Ды і забаронена ім самастойна пакідаць вагоны. Любы чалавек, які нават проста падышоў да будынка вакзала, трапляе пад пільнае вока відэакамер. І калі ён вырашыў здзейсніць нейкае злачынства, то пры першых яго кроках, па трывозе з’явіцца пагранічны нарад.

    пограничная служба8

    Могуць гудагайскія пагранічнікі правяраць і афармляць дакументы і падчас руху цягніка.

    Некалькі слоў пра дзяржаўную пошліну: здараецца, што людзі едуць у Астравец, але не чулі пра яе – у такіх выпадках пагранічнікі ідуць насустрач і разам з візіцёрамі падыходзяць да гудагайскага філіяла Беларусбанка, дзе госць можа аплаціць дзяржпошліну, каб знаходзіцца ў пагранічнай зоне на ўсіх правах.

    пограничная служба9

    Але бывае, што з’яўляюцца і не зусім паслухмяныя пасажыры, якія сцвярджаюць, што нічога не ведаюць, і паводзяць сябе пры гэтым непрыстойна. Толькі няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці. Пагранічнікі спрабуюць спачатку па-добраму «ўгаварыць» такіх пасажыраў, ну а калі не атрымліваецца – то справа заканчваецца адміністрацыйным пакараннем. Але такія выпадкі хутчэй выключэнне з правілаў – звычайна, дзякуючы прафесіяналізму і ветлівасці работнікаў аддзялення пагранкантролю, пасажыры і “людзі мяжы” расходзяцца без прэтэнзій адзін да аднаго.

    пограничная служба10

    пограничная служба11

    пограничная служба12

    пограничная служба13

    --------------------------------

    Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.

    Автор: Антон МальшэўскіАстравецкая праўда

Комментарии (0)