23 Апреля, 2024 Вторник

Міхаіл Русы наведаў Нясвіжскі раён

  • 18 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы ў аўторак, 16 верасня,  з рабочай паездкай наведаў Нясвіжскі раён.  Ён правёў рабочую нараду па пытаннях уборкі і перапрацоўкі цукровых буракоў.

    У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», кіраўнікі перапрацоўчых і сель-скагаспадарчых прадпрыемстваў, навуковых устаноў.  Былі разгле-джаны меры па забеспячэнні нарыхтоўкі і перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2015 года.

    «Сёння, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я для росту цукровых буракоў, можна сабраць нядрэнны ўра-джай. Галоўная задача — правесці перапрацоўку буракоў у аптымальныя тэрміны», — адзначыў Міхаіл Русы. Віцэ-прэм’ер наведаў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», дзе абмеркаваў пытанні стану развіцця цукровай галіны краіны і меры па яе мадэрнізацыі. Ва ўрочышчы «Дубрава» на палях СВК «Гарадзея» Міхаіл Русы азнаёміўся з ходам асенне-палявых работ у Мінскай вобласці і, у прыватнасці, у Нясвіжскім раёне.

    Па выніках рабочай паездкі быў дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў Міністэрству сель-скай гаспадаркі і харчавання, Мінскаму аблвыканкаму і канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

    Дзмітрый ЯШЧАНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Дзмітрый ЯШЧАНКАНясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)