16 Апреля, 2024 Вторник

Аб'екты "Дажынак": ліецца вуліцаў святло

  • 23 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    Талачын зараз радуе вока абноўленымі будынкамі, элементамі ландшафтнага дызайну, дарогамі і тратуарамі, святлафорамі, рухацца па ім стала прыемна і пешаходам, і аўтамабілістам. Прагульваючыся, мы ўжо не ўзіраемся з асцярогаю пад ногі, выбіраючы, куды ступіць, а сузіраем прыгажосць наваколля. Кідаецца ў вочы здалёк і прываблівае дзяцей яркімі фарбамі новая гульнявая пляцоўка ў скверы. А тыя забаўляльныя прыстасаванні, якія размяшчаліся тут раней (горка і каруселі з фігурамі звяроў) дэманціраваны і ўстаноўлены на газоне паміж РАУС, рынкам і манастыром. Такім чынам, цяпер у горадзе ўжо дзве зоны адпачынку для бацькоў з маленькімі дзецьмі.

    Афарбоўка адрамантаваных фасадаў будынкаў, пераважна ў адценнях жоўтых і ружовых колераў, падкрэслівае цэласнасць, адзінства стылю горада, а таксама робіць вуліцы светлымі і дадае прахожым аптымістычнага настрою.

    Прыемна, што змены закранулі не толькі цэнтр. Так, новыя тратуары і гульнявое абсталяванне для дзяцей з'явіліся на прыдамавых тэрыторыях на вуліцы Леніна ў раёне РАНС, на Астроўскага каля бальніцы і ў іншых месцах.

    Словам, Талачын сапраўды папрыгажэў і стаў больш утульным і прывабным.

    www.natal.by

    Автор: Уладзімір МІХАЙЛАЎНаша Талачыншчына

Комментарии (0)